Выбрать главу
Пасля ўсю ноч, праводзячы Тваіх народзін дату, Ужо мы ўдвух, без родзічаў, Прыгадвалі салдатаў, Што ў стан чырвоных рыцараў Калісь былі пасланы: Хто — трубадурам-рытарам, Хто — свецкім капеланам, Хто — сувязным, хто — пісарам, А ты, нібы алмазы, Рассейваў словы бісерам, Стаў летапісцам часу.
Усіх знаёмых воінаў Мы згадвалі да рання, Якія ім прысвоены Чыны,           пасады,                        званні.
Ад грэху ачышчаліся На споведзі ўзаемнай, Міжвольна прычашчаліся Прычасцем непрыемным: Стограмамі законнымі,— У меру, а не з лішкам... Дый не з біклаг,                           не з конавак — 3 малюсенькіх кілішкаў.
Прыгаданае ў памяці Пякельнае хрышчэнне Асколачнаю замеццю Было нам ачышчэннем.
Цяпер мы абыякавыя Да званняў і да славы, Не трэба нам ніякія Гулянкі і забавы.
Кароткімі пасланнямі Абменьваемся зрэдку. Змагаемся з насланнямі Зімой,           вясной                       і ўлетку.
Ратуюць нас навацыяй I сродкамі старымі: Цябе ў рэанімацыі, Мяне — паветрам Крыма.
Каб спраў не мець з хваробамі, Нам раяць кінуць працу... Дык што, мой дружа, зробім мы?.. Шчэ не пара збірацца Чалядніку-прыслужніку У манастыр — паслушнікам, А майстру-вераданніку — Ягоным настаяльнікам.

***

Генадзю Бураўкіну

За тое,             што ў юнацтве гора Спазнаў я ў апраметнае, Справадзіў бог мяне за горы, Да раю запаветнага.
А ты зняважыў птушак спевы (Палёту невысокага), Не толькі каршуноў разгневаў, Але арлоў і сокалаў.
А від жа гэты —                           забаронны, Магутны не шматлікасцю, А недасяжнасцю каронаў Саміх яго вялікасцяў.
Не даспадобы ім твой нораў, Ад звычак не аднадзілі... За акіян,               а не за горы Яны цябе справадзілі.
Душу гнятуць чужыя гмахі I песні ненапеўныя... Як пералётныя мы птахі, У нас жыццё няпэўнае.
Параскіданы нашы сем’і, Ні ў ссылцы мы,                           ні ў выраі, Хоць, праўда,                       і дзяўбём насенне Не лебяды,                   не пырніку.
Які б жыццёвы крыж ні нёс ты I як мы ні занятыя, А ў думках —                      родныя нам гнёзды 3 малымі птушанятамі.

«ПОЛЫМЮ»

Перад табой                      я кланяюся нізка За тое,             што ў бацькоўскай старане Адну сваю малюсенькую іскру Закінула калісь                          ты ў сэрца мне.
Калі я быў                  далёка ад айчыны, Дзе не магло                       сагрэць тваё цяпло, I ў сне,             і ў час трызнення                                         прад вачыма Мільгала кожны раз                                 тваё святло.
Там,         пад зямлёй,                            сярод шматмоўных плыняў, Што ў цемры шлях                               шукалі да святла, Быў кропляй я                        ў халоднай ручаіне, Якая да агню твайго цякла.
Пасля            я да цябе туліўся блізка, Не рукі грэў табою —                                   не хлушу,— Я кожнаю тваёй маленькай іскрай Адаграваў                 настылую душу.
Ад слова першадрукара,                                       навечна Запаленае думкай землякоў, Ты не датлееш памінальнай свечкай Па мове нашых матак                                    і бацькоў.

***

Анатолю Вялюгіну

Даўні сябра,                     дбайны майстра слова, Слынны галубятнік і грыбнік, Нельга звешваць нам з табой галовы, Што сваёй чупрынай ты панік?