Выбрать главу
Ад Амура                 да Бярэзіны, Ад Нарыльска                        і да Кушкі У натуршчыцы Паэзіі Мы былі на пабягушках.
Золата ў пяску з каменнямі, Як зярняты —                       у палове... Вычарпаеш рэчку жменямі — Залатую рыбку зловіш.
Слынных пляжаў не вытоптвалі Мы з табою                   галышамі. Я таптухай дапатопнаю Акунёў лавіў з яршамі. Смаката яны найпершая Для трайной рыбацкай юшкі
(Іншы раз бывалі вершамі Без засолкі і засушкі, Калі сам               не быў рассеяны, Не трапляў якімсьці цудам, Як калісь                Андрэсу Веяну На кручок                 ягонай вуды).
Ты ж,          як сын зямлі азёрнае, Вывучаны землякамі, Закідаеш сеткі зорныя, Ловіш вершы касякамі.
Не ў пагоні за рамантыкай, А таксама па аўралу Ты багаты ўлоў з Атлантыкі Выняў паэтычным тралам.
Гартаваныя у полымі, Пешчаныя ў маладосці, Вырасталі мы не кволымі, Не таілі ў сэрцах злосці.
Хоць падчас і спатыкаліся Ці ў Нурэку,                    ці на БАМе, Але мы не сутыкаліся Анідзе з табой ілбамі.

***

Хоць я не дзяк, Не поп і не кулак, Але ўсё роўна быў бы вінаваты. Не трапіў жа я ў сталінскі ГУЛАГ, Таму, Што нарадзіўся пазнавата.
Дваццацідвухгадовы, Я ў баі Ў Мясным Бары павінен быў загінуць, Але трасіруючых куль раі Не ўджалілі мяне Ні ў лоб, ні ў спіну.
Здавалася, Не выберуся век Я з апраметнай, Дзе пануюць чэрці, Але сустрэўся добры чалавек I ўратаваў ад голаду і смерці.
Хоць, праўда, Вызваленых з пекла нас, Таварняком, А не ў вагонах спальных, Накіравалі з Рура на Данбас, 3 нямецкіх — У савецкія капальні.
За тое, Што ў нацысцкім Рэйху мы У лагерах каналі, ў падзямеллі, Чакаў нас дома баль у час чумы I пасля лазні горкае пахмелле.
У чадзе жыў я семдзесят гадоў, Ды ўрэшце выветрылася эпоха... Цяпер спакойна я дажыць гатоў Свой тэрмін, Што наканаваны Богам.

***

Нілу Гілевічу

Бабруйшчыне,                        хвалёнай гідамі (Дый сам я кланяюся ёй), Не параўнацца краявідамі 3 красой Лагойшчыны тваёй.
А ўзяць Капыльшчыну са Случчынай Ці слынны                  Уздзенскі раён,— Яны ў адзін не дарам злучаны Геаграфічны рэгіён.
Там лес —                  хоць нарыхтоўвай венікі, А глеба,              дзе, нібы грыбы У нерушы,                  раслі пісьменнікі, Прычым у жанрах у любых.
Іх,      праўда,                   сціплая Ушаччына (Адны азёры ды пяскі) Менш узрасціла                           хлебам матчыным,— Затое не абы-якіх!
Твая ж Лагойшчына-удаліца, Тым больш Бабруйшчына мая Падобнай славай не пахваляцца,— Прызнаемся і ты, і я.
Дык што ж рабіць з табой павінны мы — Ці шкадаваць, ці бедаваць?.. Або на твары з кіслай мінаю Пакепліваць ці жартаваць?
Маўляў,              хай бачаць нашы хроснікі, Якім змаглі мы памагчы: Мы не крывосныя зайздроснікі, Не зубаскалы-хахмачы.
Мы сціплыя,                     і мы цярплівыя, Сур’ёзныя мы,                        як яны, Але веселуны зычлівыя, Жывём папраўдзе,                               без маны.

УСПАМІНЫ БЫЛОГА ПАЛЫМЯНЦА

Народжаны і кволым быў і голым я. Але шчаслівы, мабыць, ад таго, Што хрышчаны і гартаваны ў «Полымі» Дый быў апрануты за кошт яго.