Выбрать главу
Яно з юнацтва мне, як літвучылішча, Дало прытулак пад сваёй страхой. I з пекла ў рай яно было чысцілішчам 3 гарачаю парыльняю сухой.
Я ў «Полымя» за тройцай апантанаю — За Мележам, Шамякіным, Брылём, Ужо прызнанымі трыма Іванамі, Хадзіў са знятым з галавы брылём.
Бо нам яно было не толькі кухняю Для гатавання чытачам яды, Але яшчэ і незаменнай кузняю, Дзе падганялі вупраж для язды.
Мянялі ў колах шыны выпадковыя I загваздкі, каб не было бяды, Пегасаў неаб’езджаных падкоўвалі, Атосаў напіналі павады.
Тут з загартоўкай шворанаў расслабленых Закоўвалі ў падрэзы палазы, Каб сані не куляліся на ўхабінах, На паваротах на крутых — вазы.
Яе каваль, з нязвыклым трохі прозвішчам, На першы погляд пагражальным — Танк, Быў чалавек лагодны, непагрозлівы, Меў вытрымку і ўмельства, ведаў такт.
Высакароднасць інтэлектуальная, Адметны майстра, слова чараўнік, Цікавая асоба абаяльная, Дасціпны весялун і жартаўнік.
I ён мяне,                 на дужасць небагатага Дый хваткаю і спрытам так сабе, У кузню гэтую за памагатага Узяў малатабойцам да сябе.
3 мяне малатабоец быў нявопытны, Але ўсё роўна бачна было мне, Як слова карыстаецца тут попытам I асабліва свежае ў цане.
Як меркне слова,
                           гартам перапалена, I як яно блішчыць з усіх бакоў, Калі з яго здымаецца акаліна Тачылам, рашпілем ці наждаком.
Яно і на памер тут вымяралася I на падставе вагавых адзнак. I разам з тым Таксама вывяралася На форму, на гучанне і на смак.
3 нас кожны асабліва быў уражлівы, Нібы набожны ў храме ў час імшы, Вачамі і вушамі надта ўважліва Улоўліваючы ў нямой цішы, Як вымаўляліся тут словы Коласам Сярод рэдактараў і выдаўцоў, Ягоным ціхім глухаватым голасам 3 адметнай, ледзь улоўнай хрыпатцой.
Як раптам прасвятляліся мы тварамі, Бо Крапіва сур’ёзны спакваля (Пабліскваючы грозна акулярамі), Саланаватае слаўцо ўстаўляў.
Як рогат скаланаў усю сям’ю нашу, Аж водгалас гучаў з усіх куткоў, Калі не ў горач вугалі,                                     а ўюнашам Падкідваў словы смешныя Лынькоў.
Не ў параўнанне з сённяшнімі чэргамі Па цукар, па гарэлку ці алей,- Ды аўтараў выстройваліся шэрагі I ў «Полымя», нібыта ў маўзалей.
Як галасы свае харысты з кліраса, Бярэмамі выкладвалі яны Свае машынапісныя папірусы, Бы ў млын мяхі здавалі збажыны.
Хоць і ў пісьменнікаў пары застойнае Былі некаларыйныя харчы, А творы ўсё-такі ад іх прыстойныя Тады атрымлівалі чытачы.
Вядома, адчуваў сябе не проста я, Як асабіста з Коласавых рук Па частках браў трылогію «На ростанях» Ці «Толькі ўперад» сам здаваў у друк.
Пасля «Глыбокай плыні» і «3 народам» «Мінскі напрамак» і «Векапомныя дні», Апошнія ўдастоеныя ўзнагароды, Шум паднялі ў застойнай цішыні.
Што-кольвечы з надрукаваных намі рэчаў Цяпер не ўвойдзе ў аўтарскі актыў, Хоць «Пяюць жаваранкі»                                        і «Новае рэчышча» Тады праславілі наш калектыў.
Дуплет «Сустрэнемся на барыкадах» I «У Забалоцці днее»                                  сапраўды Адкрылі тэмы новыя                                  і з радасцю Былі сустрэты чытачом тады.
3 удачай віншавалі мы і класікаў, І радавых таксама заадно,— 3 камедыяю «Выбачайце, калі ласка», 3 «Аповесцю пра залатое дно».
Пасля вайны была не надта голая Літаратура ў нас і пагатоў, Калі надрукавана гэта ў «Полымі» Было за сем якіх-небудзь гадоў.
Рэдактар усміхаўся задаволена, I кожны раз упарта ўносіў ён Адну папраўку дробную, адвольную У пералік пісьменніцкіх імён.
Выкрэсліваў                    з хвалебных спісаў прочыркам Склады імя і прозвішча свайго, Разборлівым упісваючы почыркам Прозвішча Панчанкі замест яго.