Выбрать главу

ГАНУЛЯ. Звычайная рэч[32], мой сваток. Маладое піва заўсёды шуміць.

ГАРОШКА. Так яно, так. Але найчасцей ад гэтага шуму нам, бацькам, галава баліць. Я табе шчэ не казаў, мая свацейка, што ў мяне апрача Аленкі быў і сын — Юрка. Удалы дзяцюк[33] быў, ах які ўдалы! I таксама шумеў, занадта ўжо шумеў. I што? Самахоць[34]за німашто асіраціў мяне. Служыў тады ён у Маскве на нейкай фабрыцы. А там — помніш — у дзевяцьсот пятым годзе пайшлі забастоўкі ды іншыя непарадкі. Як людзі казалі, і мой Юрка не адстаў. Вылез на вуліцу і давай з іншымі на чым свет шумець і крычаць «Зямлі і волі!» Разумеецца, за такі крык жандармы і зжылі яго з гэтага свету. Кажу свайму настаўніку, што во да чаго шум і крык такі даводзіць, а ён смяецца: «Бо, кажа, твой Юрка за чужую зямлю і волю шумеў і крычаў, а не за сваю, дык нічога з гэтага і не выйшла».

Входят Янка и Аленка.

Явление II

Гануля — Гарошка — Аленка — Янка

ЯНКА (здороваясь с Ганулей). Як жывём, цётачка? Даўненька мы з вамі не бачыліся!

ГАНУЛЯ (оставив стирку). О, даўненька! Відаць, годзікі са два ўжо будзе.

ЯНКА. Ды з гакам, цётачка. (Гарошке.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Мабыць, люлек з тузін[35]здыміў за гэты час.

АЛЕНКА. Тузін — не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка высмаліў.

ГАРОШКА. Не табе іх лічыць[36] сарока. (Ворчливо). Пайшлі і прапалі, а мне тут сядзі у чужой хаце і чакай на іх.

ГАНУЛЯ. Што ты, сваток? Якая ж тэта табе чужая хата?

ЯНКА. Ну, не бурчыце, дзядзька: па вельмі важнай прычыне прыйшлося нам заседзецца крыху.

ГАРОШКА. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калі- небудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тое-гэта, палякі на носе,— кажуць, што ужо Навінку забралі,— а яны швэндаюцца сабе!

АЛЕНКА. Трэба ж было, татачка, прыглядзецца, як рыхтуюцца менчукі[37] спатыкаць новых акупантаў.

ГАРОШКА. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды абскубалі.

АЛЕНКА. Не абскубанды, тата, але акупанты, акупанты. (Пауза.)

ЯНКА (оглядывая комнату, Гануле). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усё, як бы вы толькі што з іншай кватэры перавезліся.

ГАНУЛЯ. Бачыце, было тут у нас у Менску апошнім[38] часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі. Той пакой, дзе жылі вы, аддалі нейкаму ў скураной жакетцы,— паміж іншым, ён сягоння раніцай ужо выехаў ад нас; а з таго боку, дзе была мая спальня і Мікіткавы габінет, абодва гэныя пакоі заняў нейкі іхні рэдактар, па прозвішчы[39] Гізульскі. Але, як відаць з усяго, то ён, мусіць, не зусім іхні, бо не збіраецца выязджаць, хоць іхнія пачці што ўсе ўжо выехалі. Мікітка кажа, што гэты Гізульскі душа, а не чалавек,— надта[40] палітычны і знае ўсялякія свабодныя прафесіі.

ЯНКА. Асабліва, відаць, добра знаёмы з прафесіяй правакатарскага мастацтва?

ГАНУЛЯ. Хто яго разбярэ, з чым ён там знаёмы.

ЯНКА. Мусіць, для гэтага палітычнага чалавека вы, цётачка, і крэслы свае плюшавыя аддалі, каб мягчэй было яму сядзець, бо гэтых крэслаў штось я не бачу тут?

ГАНУЛЯ. Ды не! Да яго йшчэ пераезду нашы крэслы недзе ў іншае месца спалатнілі.

АЛЕНКА. I грамафон і трумо таксама?

ГАНУЛЯ. Не, дзетка. Гэтыя рэчы Мікітка мой сёлета на тавараабмен пратаргаваў. I вось з усяёй, казаў той, роскашы засталася толькі балалайка, але і тую запісалі на нейкі ўчот.

Входит Микита в поношенной и залатанной защитного цвета одежде, волоча за собой тележку, на которой: три огромных толстых портфеля, четвертый — поменьше; под ними: несколько кульков с продуктами, две селедки, связанные лыком, три воблы, нанизанные на веревочку, стограммовый пузырек с керосином, громадная, как из-под шляпы, коробка с пудрой, несколько поленец дров, вазочка для цветов, три рюмки.

Явление III

Гануля — Гарошка — Аленка — Янка — Микита

МИКИТА (втащив тележку, здороваясь с Янкой). Какая приятная, меджду протчим, встреча, товарищ профэссор! Сколько лет! Сколько зим!

ЯНКА. И нисколько лет, и нисколько зим, а всего восемь месяцев, пане регистратор, как мы не виделись. Да, видно, плохи ваши дела, что таким долгим время вам показалось; месяцы в целые лета и зимы превратились?

вернуться

32

Здесь — дело.

вернуться

33

Парень.

вернуться

34

Добровольно.

вернуться

35

Дюжину.

вернуться

36

Считать.

вернуться

37

Минчане.

вернуться

38

Последним.

вернуться

39

По фамилии.

вернуться

40

Сверх меры, очень.