Выбрать главу

ДАМА. Я заметила сразу, что вы прошли хорошую школу.

Пауза.

ИСПРАВНИК. Выражаясь современным языком, предоставляя себе слово и вношу пропозицию прекратить прения и без резолюций разойтись по домам.

МИКИТА. Я протестую, меджду протчим!

ДАМА. Мусье Сносилов, нас большинство.

МИКИТА. Сдаюсь, только не большинству, а вашему одному голосу, мадам-синьора.

Гости подымаются, надевают поданные Микитой пальто. Поп вновь подбирает полы рясы, чтобы казаться светским лицом.

МИКИТА. Мадамы и мусьи! Мы с мамашей, меджду протчим, вас немножко проводим. (Выходят).

Явление XIV

Янка — Аленка — Гарошка

АЛЕНКА (прыснув со смеху). Ха-ха-ха! Ну і панскае ігрышча! Ха-ха-ха!

ГАРОШКА (вынув изо рта люльку). Цьфу! Няма на іх доугай пугі[3].

ЯНКА. А дзядзька здорава іх сваёй люлькай падкурываў! Аж насамі круцілі ды чыхалі.

ГАРОШКА. А як жа іначай з гэткімі? Выкурываць іх, выкурываць! Жаль толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.

АЛЕНКА (с наигранным сожалением). Не ляжыць у таткі сэрца да іх, ой, не ляжыць!

ЯНКА. Цікава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?

АЛЕНКА. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго пісьма.

ЯНКА. Ага-ага: да навукі і навучання.

АЛЕНКА. Да навукі і навучання! Вучыцца і навучаць, навучаць і вучыцца. Вось да чаго маё сэрца ляжыць.

ЯНКА. Не была б то мая найлепшая вучаніца!

АЛЕНКА. Ды яшчэ, як вамі было сказана, беларускага роду. Ха-а-ха! Перахваліце мяне, пане настаўнік. Ды ведаеце, што... як...

ЯНКА. Не, не ведаю.

АЛЕНКА. Няможна перабіваць, пане настаўнік, як хто іншы гаворыць.

ЯНКА. Ого! Мы такія сур’ёзныя сталі!..

АЛЕНКА. Дык вось што. Як паехалі вы з Дуброўкі, я ў шапку не спала і паехала ў Вільню!

ЯНКА. Аж у Вільню!

ГАРОШКА. А так, аж у Вільню, пане настаўнік.

АЛЕНКА. Там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я — ваш таварыш: таксама настаўнік!

ЯНКА (шутливо). Вельмі рад пазнаёміцца з новым канкурэнтам маёй прафесіі.

АЛЕНКА. А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара…

ЯНКА. А далей?

АЛЕНКА. Далей... не ведаю. Ды якраз для гэтага мяне татка і Менск да вас прытарабаніў.

ЯНКА. Адно трохі не ў час[4].

АЛЕНКА. Не ў час?

ЯНКА. Ага! Гэтыя новыя акупанты ды іншыя згрызоты[5] не дадуць табе спакойна работаць у Менску. На маю думку, найлепей гакуль што ехаць на вёску[6] і там прывучаць да навукі людзей і самой ад іх вучыцца. I я таксама выязджаю на вёску.

АЛЕНКА. I вы? Ну што ж, на вёску дык на вёску! Дажэ хоць у пекла, калі вы скажаце...

ЯНКА. О, у пекле вельмі горача! Значыцца, згода[7]?

Ален к а (подавая руку). Згода!

ЯНКА. Не адкладваючы справы ў доўгі мех, лахі пад пахі[8] ды шічэ заўтра — марш на свежы воздух!

АЛЕНКА. I кніжак з сабой набяром?

ЯНКА. Набяром!

АЛЕНКА (как бы стесняясь, опустив глаза, тихо). Але толькі — беларускіх, дзядзька настаўнік!

ЯНКА. Аб іншых і гаворкі быць не можа.

Короткая пауза.

ГАРОШКА (Аленке). А ты, сарока, калі ўжо адсакатала сваё, аддала б пану настаўніку тое, што прывезла.

АЛЕНКА. Я стыдаюся...

ЯНКА. Мабыць, нешта надта брыдкое[9]?

АЛЕНКА. I зусім не брыдкое, а дажа, як цётка Агата сказала, дужа прыгожае. Самі тэта скажаце. (Достает из мешка красиво вышитую рубаху и самотканый узорчатый пояс и подает Янке, говорит серьезно). Прыміце, калі ласка, дзядзька настаўнік, тэту драбніцу[10] ад сваёй шчыра вам удзячнай і адданай вучаніцы. З нашага лёну тэта рубаха і з нашай воўны[11] гэты пояс. А сама я сваімі рукам! ад шчырага сэрца для вас выткала і вышыла.

ГАРОШКА (подавая новую, деревянную, с большим искусством сделанную ложку). А ад мяне прыміце вось гэта... 3 сваёй яблыні і сваімі рукамі зрабіў.

ЯНКА (растроганно). Дзякую, ад усёй душы дзякую! Не ведаю, чым і заслужыў гэткую ласку?

Входят Микита и Гануля.

Явление XV

Те же — Микита — Гануля

МИКИТА (веселый, насвистывает и напевает). Радуйся, вселенная! Объявляю всем, всем, всем: немцы оккупировали, меджду чим, Менск!

ЯНКА. Ну и черт с ними!

МИКИТА. И совсем не черт, пане — хе-хе-хе! — белорус. (Напевает.)

вернуться

3

Длинного кнута.

вернуться

4

Не вовремя.

вернуться

5

Заботы.

вернуться

6

Деревня.

вернуться

7

Уговор.

вернуться

8

Манатки под мышки.

вернуться

9

Некрасивое.

вернуться

10

Мелочь, пустяк.

вернуться

11

Шерсть.