«А мы, людзі, хіба ж не тыя самыя зярняты, хіба мы вольныя, выбіраем, куды каму ўпасці — у цёплую пульхную раллю, каб набрацца сіл, прарасці, узгадаваць жменю, прыгаршчы новых зярнят, ці ўпасці на цвёрдыя, бязлітасныя камяні млына і быць расцёртымі, змолатымі на муку?..» — падумалася яму.
...Ехаў, імчаў па дарозе аўтобус, і ён, Іван, быў зноў за рулём — рукі, усё цела наліваліся мускуламі, сілай, а душа поўнілася музыкай, песняй без слоў... Свяціла, пякло гарачае летняе сонца, лілі змрочныя асеннія дажджы, круціла, слала кудзелю зіма, адзявала лясы, палі ў новыя зялёныя ўборы вясна, а ён, Іван, сядзеў і сядзеў за рулём, ехаў і ехаў, імчаў і імчаў...
Куды, чаго — і сам не ведаў, не мог сказаць...
1987 г.