Выбрать главу

— Перш-наперш, як кожны камандзіровачны, хачу ўладкавацца ў гасцініцы. А пасля — да тваіх паслуг.

— Да ўсіх? — какетліва нахіліла ўбок галаву.

— Да ўсіх.

— Добра, — задаволілася. — Хадзем.

Крочачы ў гасцініцу, я ўяўляў, што будзе наперадзе: уладкуюся, а пасля мы педзем да Ксені, дзе мяне сустрэне яе нібы кампанейскі, а на самай справе няшчыры муж, мы пасядзім, вып’ем, пагутарым пра тое, што могуць гаварыць незнаёмыя, але партэбные адно адному людзі, — пра надвор’е, пра палітыку, — а пасля я вярнуся ў гасцініцу, пасплю, назаўтра паблукаю па горадзе, а паслязаўтра мы зноў сустрэнемся з Ксеняй. Ужо на канференцыі ў іхнім інстытуце, дзе будуць маскоўскія, мінскія і тутэйшыя гісторыкі, а сярод ix i я — пасланец навуковага выдавецтва. Затым — банкет, пасля яго — на цягнік, i гайда дадому, да маёй абачлівай жонкі-апякункі, да смачна прыгатаваный ёю страў, да тэлевізара і да бялюткай халоднай пасцелі. Калі будзе ўсё якраз так, то мне не варта было рвацца сюды, бо такое «мы праходзілі ўжо», яно, як правіла, амаль нічога не дае i хутка забываецца. Як штосьці часовае і не зусім шчырае ды сур'ёзнае, пасля якога жывеш сваімі клопатамі. Але... Што загадваць? Цяпер іншы выпадак: мой падапечны аўтар — не мужчына, а жанчына. І жанчына вабная ды жвавая.

У гасцінічным вестыбюлі, калі аформіў дакументы, я сказай Ксені:

— Хадзем са мной. Я ўрачыста ўручу табе карэктуру.

— Не, Васіль Данілавіч, — жвава абсекла яна мяне. — Я да мужчын у гасцініцу не хаджу. Уручай тут мне маё дзецішча.

— Тут? У калідоры?

— Тут. Віншаванні, падзякі, каньяк будуць пазней, — усміхнулася Ксеня. Паспрабуй вось зразумець яе: i адштурхоўвае, i заадно штосьці дакляруе.

Я не настойваў, аддаў ёй таўставаты стос паперы тут, у вестыбюлі.

— Гэта — маё? — па-дзіцячаму ўсклікнула яна, зачаравана гартаючы старонкі i пазіраючы на друкарскія адбіткі. — Палавіна люду на нашай кафедры лопне ад зайздрасці. Дзякуй! —Нечакана ды парывіста цмокнула ў шчаку i хуценька пальцам сцерла там след фарбы. — Ідзі, Васілёк, пакінь свой партфель i выходзь. Думаю, мой майстра хутка паправіць машыну i падгоніць сюды. Сёння я дзень i вечар прысвячаю табе.

Крыху пазней, калі я вярнуўся са свайго асобнага нумара, мы выйшлі з гасцініцы і, сапраўды селі ў падагнаную ўжо Ксеніну машыну. У «Волгу». Ксеня паказала мне горад, звадзіла ў краязнаўчы музей, у толькі што адноўленыя царкву i касцёл, у знакаміты гарадскі парк, дзе ў падземным бары мы папілі кавы.

— Ідзі, адпачні крыху ад мяне, балаболкі, — з мужчынскай зухаватасцю прывёзшы мяне зноў да гасцініцы, сказала яна. — У гадзін сем вечара мы сустракаемся ў вестыбюлі. — Убачыўшы мой запытальны позірк, загарэзіла: — Хочаш ведаць: куды паедзем? Дзе i як правядзём час?

— Канечне, — адказаў я.

— Не скажу. Гэта — мой сакрэт. Але, думаю, табе будзе добра.

Я мусіў падпарадкавацца. Вярнуўся ў свой гасцінічны пакой, асвяжыўся вадой, крыху вольна паляжаў i каля сямі спусціўся ўніз, думаючы, што маёй гаваркой i, як здаецца, крыху мітуслівай гаспадыні не будзе. Але яна ўжо сядзела на выцертай гасцінічнай канапцы, чытала газету.

Паколькі яна не сказала, на якой вуліцы яе дом, прыехала сюды сама, значыць, дадому не запрашала. Мабыць, не хацела хатніх турботаў, палічыла за лепшае звадзіць у рэстаран. Аднак я не ўгадаў. Калі мы выйшлі на двор, дзе ўжо гарэлі вулічныя ліхтары, а пры іхнім святле хораша церусіўся рэдзенькі снег, Ксеня адразу сказала свой сакрэт:

— Паедзем да маёй лепшай сяброўкі.

Бачачы, што я сумеўся ад таго, што трэба ехаць да незнаёмага чалавека, супакоіла:

— Яна жыве адна. Да ўсяго выдатны чалавек. Мы з ёй як сёстры.

Скажу шчыра, я не зразумеў, што i дзеля чаго Ксеня задумала ўсё гэта, чаму сабралася павячэраць са мной на кватэры адзінокай жанчыны?

Назаўтра я прачнуўся даволі позна.

Пасля ўчарашняй позняй гулянкі я адчуваў сябе добра, дык як толькі адплюшчыў вочы, убачыў у шчыліне сярод зацягнутых штор ужо яркае дзённае святло, пачуў звыклыя гарадскія гукі i шум, адразу ж успомніў усё да драбніц.

Ксеніная сяброўка (недзе нашых гадоў, разведзеная, дачка яе вучыцца ў Мінску ў інстытуце) сустрэла нас у сваёй двухпакаёўцы вельмі прыязна. Калі мы зайшлі, нас ужо чакаў багаты стол. Але за ім былі мы не ўтраіх, неўзабаве сюды ўкуліліся яшчэ дзве Ксеніныя сяброўкі — як я потым зразумеў, тая згуртаваная кампанія, якой яны зрэдку сустракаюцца i бавяць свой вольны час, не дапускаючы сюды ні мужчын, ні іншых жанчын. Я трапіў сюды з-за міласці Ксені, галоўнай завадатаркі кампаніі.