Выбрать главу

— Яна ўвогуле не такая, чым я ў яе гады, у яе няма сябровак, яна несучасная, не тырчыць у камп'ютары, на­ват у сацсетках не любіць калупацца, толькі старамодна чытае — так што ніякага флірту не будзе.

Але ён быў непахісны.

— Хай канчае школу, і — павінна пакінуць нас. Я на­ват вымушаны паставіць умову: або я, або яна. Так будзе лепш для ўсіх. Нічога не павінна азмрочыць будучага нашага шчасця.

— Але куды ёй?

— Хай паступае.

— Яна не паступіць з такімі баламі. У лепшым выпадку на платнае,— намякала Лена.

Ён скурпулёзна, па пунктах растлумачыў і гэта. Сказаў, што яму, канечне, няцяжка яе забяспечыць, у яго ёсць грошы, прычым уладкаваць яе нават не ў Беларусі, а ў Лондане, у Кембрыджы, напрыжлад але, па-першае, у яго прынцыпы, а «прынцыпы — самае галоўнае ў жыцці, ці не так?»,— па-другое, ён перакананы, што першыя крокі маладыя людзі абавязкова павінны рабіць самі, толькі тады ўзрасце цана іх. Сваім сынам ён таксама па пертым часе не памагаў ні аднаму, ні другому, і цяпер яны яму бясконца ўдзячныя. Ён называў гэта «прышчэпкай ад жыцця».

— У Еўропе, у Амерыцы даўно так робяць, каб не псаваць дзяцей. Бо інакш у гэтае жыццё можна так і не ўліцца. Я сам рабіў першыя крокі ў невядомай дагэтуль справе, а ўявіце, калі б мой сваяк, які-небудзь багаты брат, памог мне набыць лесапільню, паднёс на сподачку — хіба б я цаніў свой поспех так, як цяпер, калі ўсё зроблена ўласнымі рукамі і ўласным розумам?

Ён памаўчаў, гледзячы ў адну кропку.

— Але ў нашым выпадку я згодзен зрабіць выжлючэнне з правілаў і адступіць ад прынцыпаў. Я дам грошы.

— Я ўжо гаварыла з ёю. Ад вас яна катэгарычна не возьме. Ганарыстая, не ведаю, адкуль гэты гонар.

— Тады я перадам праз вас.

— Яна спытае, адкуль яны ў мяне.

Было тое зімою, а ўвесну, акурат пасля аб'яўлення ў мястэчку ельскага сябра, раптам усё само сабой пачало зрушвацца з мёртвай кропкі. Лю ўзялася за розум, пачала варушыцца, рыхтавалася да іспытаў і ЦТ, збірала дакументы, спісалася з сяброўкай. Лена сачыла за гэтым і трымала Асаўца ў курсе. «Не веру, што з гэтага нешта атрымаецца. З такой вучобай яна на бюджэт не паступіць. Праз дзень, самае большае праз тыдзень зноў будзе тут». Тады Асавец сказаў:

— Вось што. Хай едзе. А каб не вярнулася, мы перастрахуемся. Калі вы не супраць. Ні ад вас, ні ад мяне яна грошы не возьме. А ад чужога чалавека? Калі ён гэта адпаведным чынам абставіць? Дапусцім, скажа, што ў яе талент, што ён згодны аплаціць авансам яе вучобу, з прыцэлам на тое, што ў будучым яе чакаюць кар'ера мадэлі, кастынг, кінапробы і ўся іншая таму падобная каламуць. I хай яна спакойна вучыцца, а ён нібыта яе апякае. Насамрэч плаціць буду я. Ад такога яна возьме?

Лена ў адказ толькі развяла рукамі.

— Але дзе такога знайсці? — спытала яна.

— Я тут на днях па лясных справах пазнаёміўся з адным, з Мінска. Так сабе чалавек — несур'ёзны, памешаны на творчасці, але, здаецца, не злы. Можна яго падключыць. Ён мне абавязаны. Я яму ўжо намякнуў. Калі ён захоча з вамі пагаварыць, вы не будзеце супраць? Усё ж такі я разумею пачуццё маці да роднай крывінкі...

— Што трэба рабіць?

— Проста скажыце, напрыклад, што самі шукаеце, у чые б добрыя рукі яе перадаць; скажыце нават, што не ведаеце, як ад яе пазбавіцца. I наша Лю будзе ўладкавана, і нам нішто не азмрочыць будучага шчасця. Ці не так?

Разумны, мілы, дальнабачны Асавец! Усё абдумаў, не пашкадаваў часу, нават сам падабраў для яе неабходныя словы. За такой спінаю Лена магла ні пра што не дбаць.

ХVІІ

І вось сёння, пасля знаёмства і гутаркі з Літавым, і гэтая справа амаль вырашылася. Усё адно Лене было крыху не па сабе. Чужыя людзі ўмешваюцца, хай і блізкія сябры яе каханага, а яна, маці, як бы збоку.

Дома яна першай справаю пайшла ў залу да кніжных паліц. Вяртаючыся са зборнікам «Чаромхавага чаду» ў руцэ, у калідоры пакруцілася, як школьніца, перад люстрам. «Якая я яшчэ прыгожая!» Блізарука ўглядзеўшыся, заўважыла прышчык на носе — чырвоная, як уколатая іголкаю кропка з мікраскапічнай бела-жоўтай саспелай «дзюбкаю». Успомніла дзіцяча-падлеткавую прыжмету: закахаўся нехта. У пакоі ўключыла ноўтбук, пакуль ён загружаўся, выпіла каньяку, падняла нож, які выпаў з рукі, калі рэзала лімон, пастукала ім па краі драўлянага століка: «не хадзі сюды, не хадзі сюды, не хадзі сюды». Набрала ў інтэрнэце «Тэлефонны даведнік па прозвішчах Беларусі», вышісала нумар.

Сядзела, патроху піла каньяк, гартала чамусьці ззаду напярод «Чаромхавы чад», зноў выпівала для смеласці, бралася за тэлефон — і адкладвала трубку. Выходзіла на балкон. Іх вялізная ліпа, што расла каля пад'езда, за­крывала сваім ценем увесь двухпавярховы дом; цяпер, пад вечар, дрэва гуло, у кроне шчыравала цэлая інтэрнацыянальная кампанія насякомых: пчолы, мухі, мошкі, мурашкі — усё зляталася, спаўзалася на мядовы пах кветак, а ўнізе пад ліпаю за столікам гудзела другая кампанія, мужчынская, віно-даміно; і суседка-татарка з акна першага паверха крычала мужу: «Супакой сваіх сяброў! Інакш я выйду і іх супакою!»