Выбрать главу

— Чакайце — ёсць жа ўрэшце міліцыя, паліцыя...

— За прадчуванне не заводзяць крымшальную спра­ву. Ды і ён абвядзе вакол пальца любую паліцыю. Вы не ўяўляеце, які ён хітры, як усё прадумвае.

Памаўчалі. У маўчанні Рак дыхаў шумна. Ён адчуваў, як праступае пад пахамі пот.

— Але нашто такія складанасці? Так адкрыгга? Падрыхтоўка, збор людзей, усё навідавоку... Калі б я, дапусцім, выношваў злачышства, я рабіў бы гэта ў такой тайне, што...

— У тым і справа, што вы нармальны, а ён — не. Логіка яго перакручаная, казуістычная, ён адкрыта ўцягвае масу людзей — калі гэта спрацоўвала раней, і паспяхова спрацовала, дыж нашто яму адмаўляцца ад праверанага спосабу? Ён знарок робіць гэта пры максімальнай колькасці сведкаў, адданых яму сяброў, аўтарытэтных людзей, у тым ліку і вас.

— А сэнс?

— Калі са мной нешта здарыцца, не будзеце ж вы сведчыць супраць яго.

— Ну, дапусцім. Спланаваць — так. Але як гэта можна ажыццявіць?

— Куча варыянтаў. Любы няшчасны выпадак. Тое, што я не ўмею плаваць, баюся вышыні — у нас ёсць балкон, з якога падаў рабочы, тое, што я кепска ваджу машыну, што ў мяне клаўстрафобія. Чаго варты хоць бы гэты ідыёцкі бун­кер у закінутым садзе. Ён кажа, што рыхтуе яго пад музей. Але дасюль там няма ніводнага экспанату. А сёння з бунке­рам ужо была рэпетыцыя. Ён знарок пакінуў дзверы адчыненымі, а як іх адчыніць з сярэдзіны, ведае толькі ён. Уяўляеце, калі б я зайшла туды? То з вамі цяпер не размаўляла б.

— Прабачце, але ў мяне не ўкладваецца ў галаве. Я не магу ўявіць разумнага, інтэлігентнага, багатага, творчага чалавека ў якасці...

— Дык слухайце ж! Неяк ён адкрыўся мне, што ёсць у яго брат, вялікі чыноўнік, які яго прыцясняе, што нібыта мы жывем на яго грошы, выконваем яго капрызы, куды ён скажа, туды едзем. Літаў тады кінуў слова, што пара б ужо вырвацца з яго надта моцных абдымкаў. Потым той чалавек нібыта эміграваў ва Украіну — гэта было зімой, а ў пачатку вясны ў цэнтры Кіева — забойства важнага чыноўніка. Супадзенне дзіўнае, згадзіцеся. Канечне, цяпер Літаў усяляк адпіраецца, а з іншага боку — у яго развя­заны рукі, нічога яго больш не стрымлівае... выйдзем, калі ласка, я курыць хачу.

Выйшлі з машыны ў цёплую лагодную знаёмую ноч.

— Скажыце... чаму б вам проста не развесціся?

— Вы наіўны чалавек. Няўжо вы думаеце, што ён так проста мяне адпусціць? Я — адзіная сведка. Калі-небудзь я магу і перастаць маўчаць. Ды і як жыць з чалавекам, які ведае тваю нядобрую тайну? Ён зробіць усё, каб як мага

хутчэй прыбраць мяне са сваёй дарогі і са свайго жыцця.

Рак набраў у грудзі паветра разам з чужым цыгарэтным дымам і пастараўся, каб прагучала як мага больш цвёрда:

— Але чаму вы выбралі мяне?

— Вы — чысты сумленны чалавек. Ні ў чым не заме­шаны. Да таго ж я не зусім латышка, я — латгалка, у мяне беларуская кроў, мы з вамі амаль радня. Калі са мной штосьці здарыцца...

— Дзякую за давер,— перабіў Рак,— але я — самы няўдалы выбар. Я ўсяго толькі слабы паэт, зусім непрактычны ў рэальным жыцці, некампанейскі, эгаістычны, некамушкабельны, цікаўлюся толькі літаратурай...

— Вы не проста паэт,— перабіла ўжо яна.— Вы — таленавіты паэт. У вас назіральнасць, вы ўмееце сплятаць словы ў сказы так, што вам верыш. Паслязаўтра вы будзеце на раўце. Дайце мне слова, што будзеце запамінаць усёўсё, кожную дэтальку, любую драбязу. Гэтым вы зможаце калі не папярэдзіць няшчасце, дыж — нават калі са мной нешта здарыцца — вашы каштоўныя назіранні памогуць устанавіць ісціну і пакараць вінаватага. Абяцайце мне гэта!

Амаль супакоеная, перакінуўшы свае праблемы на чужога чалавека, яна села ў машыну і паехала, а бедны паэт стаяў, не ведаючы што і думаць. Свяціла поўня, гарэў ліхтар, і ашалелыя ад летняй ночы конікі трашчалі звонка, як цыкады на поўдні.

Частка сёмая

РАЎТ

ХІХ

У нядзелю ў сем вечара таксоўка прывезла Рака да сядзібы Літавых. Гаспадары сустракалі яго каля варот; Літаў быў у белым, Ірма ў чорным, якое пасавала ёй, як і большасці жанчын чамусьці да твару колер жалобы. Рак прыехаў сюды поўны рашучасці, з цвёрдым намерам высветліць, што тут адбываецца. Пасля візіту !рмы ён да паўночы не спаў, думаў і нарэшце вырашыў, што вінавата ва ўсім багацце, яно разбэшчвае, робячы людзей ненармальнымі. Ён чакаў, што на гэтым раўце і госці, і тым больш гаспадары будуць заціснутыя, напружаныя або наадварот — узвінчаныя; яму здавалася, само паветра тут будзе насычана падазрэннямі, недаказамі, што бледная напалоханая !рма будзе падаваць яму знакі, а Літаў — хітрыць, адводзіць вочы, выкручвацца. Усё аказалася не так. Абсалютна натуральна яны паводзілі сябе; на твары !рмы не было ні разгубленасці, ні страху — хутчэй цікавасць; што да Літава, той хоць і быў неяк падазрона мітуслівы, і ўсміхаўся крыху нацягнута і ад таго як бы цераз сілу, але гэта магло сысці за звычайнае хваляванне гаспадара, які прымае гасцей і хоча, каб усё прайшло як след.