...якасць здымкаў не мае значэння: выява другасная — рэальнасць першасная. Кінастужку, студыйны гук і святло, ракурс і кампазіцыю можна ігнараваць дзеля магчымасці фіксацы рэальных падзей...
...ніякай інсцэніроўкі і рэканструкцы — аўтар можа правакаваць герояў на любыя дзеянні і сам можа быць актыўным удзельнікам...
...ніякіх абмежаванняў у працягласці фільма, ажно да бясконцай прамой трансляцы...
...адмова ад паняцця тэрміна «канец фільма». Ніякі фільм не можа быць завершаным, бо рэальнасць бясконцая. У выніку аўтар у любы момант можа ствараць новыя версіі фільма і працягваць здымкі пасля публічнага паказу...»
— Усе азнаёмілся? Вось аб чым я даўно марыў — зняць такі фільм. У Латвіі не атрымалася, а тут атрымаецца. Гэта і ёсць мая ідэя-фікс. Беларусь — краіна творчых людзей, таму і наш фільм будзе пра творчасць. Фінансавае забеспячэнне бяру на сябе. Я хачу сабраць разам прадстаўнікоў беларускамоўнай інтэлігенцы. Я спыніўся на вас, бо ў вас ва ўсіх натуральная жывая мова, выдатнае яе адчуванне. І вось беларускамоўныя людзі проста ходзяць, пішуць, спрачаюцца, ядуць, ходзяць у прыбіральню, прымаюць душ, сядзяць за камп'ютарам... Ім нічога не трэба будзе рабіць, проста жыць, як у рэальным жыцці.
— Баюся памыліцца,— сказаў Асавец,— аднак, па-мойму, у гэтым накірунку сёе-тое зроблена. Такіх фільмаў процьма. «Дом-2», напрыклад. Ці не так?
— Гледзячы як падаць. Прыжладны сцэнар мною ўжо распрацаваны. Героі — звычайныя людзі, выбраліся на пікнік, сядзяць каля ракі, натуральна — размаўляюць па-беларуску. Тут пачынае накрапваць спачатку дробны грыбны дожджыж, які не сціхае, а толькі ўзмацняецца, і вось ужо — стыхійнае бедства, патоп, людзі адрэзаныя вадой, на востраве, без сувязі, без усведамлення, што адбываецца. Тут чарада няшчасных выпадкаў... героі адзін за адным знікаюць, і становіцца зразумела, што гэта не няшчасныя выпадкі, а ўсё прадумана. Яны як павукі ў слоіку адзін аднога з'ядаюць... нарэшце застаецца адзін, самы хітры, але патоп змывае ўвесь востраў разам з уцалелым шчасліўцам. Гэтым я хачу сказаць, што супраць прыроднай стыхіі бясстьныя ўсе хітрыкі чалавечага розуму,— патлумачыў Літаў.
— Баюся памыцца,— зноў азваўся Асавец,— але нешта падобнае ўжо было, з дзесяццю негрыцянятат, напрыклад.
— Я не настойваю. У мяне толькі ідэя, каб вас завесці. А сюжэт можам прыдумаць разам. Тым больш сярод нас сапраўдныя спецыялісты, людзі, абазнаныя ў творчасці.
— Што за тэма! — усклікнула Ірма.— Забойствы, злачынствы... Як пошла. Чаму нельга нешта лірычнае, светлае? Я ўвогуле не магу ўявіць абставін, пры якіх можна было б пазбавіць чалавека жыцця, нават у кіно.
— Ты камара не заб'еш,— усміхнуўся Літаў.
— А мне падабаецца,— сказаў доктар Шнэйдар.— Трэба злачынства. Мала таго — максімальна праўдападобнае. Раз ужо рэальнае кіно. Аднак я не зусім згодзен з падборам персаналу. Трэба хоць бы пачатковыя навыкі, інакш мы такога наламаем...
— Не, мілыя: менавіта прафесіяналізм, вопыт артыста будзе скоўваць. А трэба поўнае зліццё, каб ні цені сумнення: калі паэт — дык сапраўдны паэт, доктар падобны на доктара, а лесапрамыславік каб мог адрозніць асіну ад ліпы.
— А што, мога буты! — шаптаў Раку Самусенка, штурхаючы яго пад локаць.— Можа атрымацца. У нашых смеласці менш. Вунь Мулявін — прыйшоў збоку і зрабіў. Можа, і гэтаму ўдасца ўзняць нашае занядбанае кіно на належную вышыню,— і ад гэтых яго слоў у Рака чамусьці ўсплыло ў памяці, што Мулявін звычайнае беларускае слова «чырвоная» вымаўляў праз два, нават праз тры «н», і не паспеў ён гэта ўспомніць, як у яго само сабой зазвінела ў галаве: «Чырвон-н-ная ружа, не стой пры дарозе, чырвон-н-ная ружа, хто йдзе, той ламае-е!»
XXI
Каля дзесяці вечара, калі сонца зусім села за пагорак, вада ў сажалцы пацямнела і адтуль пацягнула свежасцю, а лісткі вербаў зашумелі без ветру, госці перайшлі ў веранду, дзе іх чакаў столік з дэсертам. Стаяла перадначное сутонне, амаль прыцемкі. У двары на пляцоўцы перад уваходам цьмяна свяціліся круглымі шарамі ліхтары. Кусты і дрэвы за імі выглядалі фатастычнымі прывідамі. Веранда ўся, акрамя дзвярэй і вокан, спавіта была плюшчом, таму ўсярэдзіне было прахалодна і паўзмрочна. Ірма запаліла свечкі. Іх мяккае святло («карыснае для вачэй», патлумачыў Літаў) адразу ўтварыла нейкую ізаляваную ўтульнасць, нешта англійскае з'явілася ў гэтым — вось калі госці збіраюцца на загараднай віле ці ў старым замку, адрэзаныя бурай ці залевай ад свету, лорды, лэдзі, абслуга, незаконна народжаныя дзеці, атрута, таямнічае забойства, інтрыгі, стары дварэцкі, які ў пэўны момант нагадвае забойцу, маладому лорду, што ён — сведка, усё ведае, усё бачыў, але згодны маўчаць за пэўны ганарар, які спатрэбіцца яму на спакойную старасць, а ўнукам — на вучобу ў Кембрыджы.