Выбрать главу

— Хіба не можа такога быць? У кагосьці жалезнае алібі.

— Не, з гэтага нічога не возьмеш... Так, фантазіі, выдумкі, мары... Хто далей? Ніхто? Тады я з вашага дазволу. Таксама вядомы выпадак. На тэму падмены. Жонка з мужам паехалі на міжземнаморскі курорт, а там яго чакала маладзейшая, загрыміраваная пад жонку. Яна за мяжу патрапіла праз Украіну пад чужым прозвішчам, нідзе не засвяціўшыся. Неўзабаве паплылі на катамаране з жонкаю да блізкіх астраўкоў, вярнуліся назад, і ніхто не звярнуў увагі, што жонка за пару гадзін памаладзела на пару дзясяткаў гадоў. А дома, пасля адпачынку, муж коратка аб'явіў сябрам-знаёмым, што яна зрабіла пластыку. Пагубіла, як часта бывае, драбяза, тое, што ён падазрона часта на людзях збіваўся і называў жонку новым іменем... А тут яшчэ знайшлі аб'едзеную крабамі тапеліцу, супаставілі...

— Не сумняваюся — табе такія гісторы павінны падабацца,— заўважыла Ірма.

Усталявалася маўчанне. Усе сціхлі, уперыліся вачыма ў Рака, нібыта іх расказы былі толькі падрыхтоўкай да таго, што ён скажа. Рак упарта маўчаў.

— Хто наступны? Вы, Ванда Вацлаваўна?

Жонка доктара, міла, самую крышку шапялявячы, ска­зала:

— Са мной нічога такога не здаралася. Руцінная праца, пашпартны стол. Але ў студэнцкія часы ўсё ж быў адзін выпадак. Тым больш калі гаворка ідзе пра востраў — можа, згадзіцца? Неяк выехалі мы вялікай кампаніяй, дзяўчаты і хлопцы, у вандроўку на Браслаўшчыну. Там, калі хто не ведае, цэлы ланцужок вялікіх і малых астравоў і астраўкоў, некаторыя бязлюдныя, некаторыя з рыбакамі. І вось я з адным маладым чалавекам, дарэчы, тым самым Хрысціянавым сябрам-зайздроснікам,— а трэба сказаць, мой Хрысціян неверагодна раўнівы,— вось з ім мы паплылі на байдарцы, і тут, як часта бывае ў азёрнай старане, за хвіліну з маленькай хмаркі ўтварылася на паўнеба чарноцце, падняўся вецер, паляцелі маланкі, забухаў гром, усчалася залева. На наша шчасце байдарка перакулілася каля астраўка, на які мы выплылі, а там недалёка ад берага паміж дрэў закінуты будан. Канец света, цемра, трашчаць і гнуцца дрэвы, маланкі, з неба сцяной вада! — а нам цёпла і суха, і нават утульна. Мы ні аб чым не гаварылі, проста сядзелі і радаваліся, што жывыя. Як усё раптоўна пачалося, так і скончылася. Праз гадзіну ўжо свяціла сонца. Мы выбраліся на свет белы і ўбачылі, што да вострава нясецца Хрысціян на маторнай лодцы. Каля берага саскочыў у ваду, зачапіўся за нейкія донкі, пачаў выдзіраць з нагі кручкі, кроў сочыцца... Што тут пачалося! Хрысціян быў упэўнены, што мы знарок спланавалі, каб пабыць гадзінку адным. Мы даказваем, мы апраўдваемся, ён ужо амаль верыць... І тут з будана паказваецца ўскудлачаны рыбак. Ён увесь час быў з намі, толькі баяўся абзывацца, сядзеў цішком у цёмным кутку.

Доктар Шнэйдар прыўзняўся і пацалаваў жонцы руку:

— Твае гісторы заўсёды нічым не канчаюцца. А дзе абяцаны крымінал?

— А калі б рыбак пачаў шантажыраваць? — збянтэжана апраўдвалася Ванда Вацлаваўна.— Напрыжлад, захацеў бы грошай, бо інакш раскажа майму жаніху, што ў шалашы сёе-тое адбытося?

— Вельмі павучальная гісторыя,— падвёў рысу Літаў.— Усё тайнае рана ці позна стане яўным, а калі душа чыстая, няма чаго баяцца.

— То быў першы і, на тчасце, адзіны «крыЕшнальны» вытадак у маім жыцці.

Галасы даносіліся да Рака як праз шкло. Ён быў блед­ны і зусім цвярозы. Ён ужо ўсё разумеў. Ён цвёрда ведаў, што ўсе гэтыя людзі заадно і тут змова, што ніхто ніякага кіно здымаць не збіраецца, што ўсё спектакль, хлусня. Ён ужо не сумняваўся, што нездарма паўгода назад пачаў хадзіць да яго Самусенка, не проста так узнік Літаў з сваёй рэдактурай, зусім не выпадковы быў званок Лены Міхайлоўскай, і пазаўчарашні прыход Ірмы, і сённяшні раўт, і гэтыя гісторы — усё было некім загадзя прадумана, спланавана, адрэжысіравана, і самае галоўнае — усё гэта дзеля яго аднаго, беднага Рака. З неверагоднай, выпуклай яснасцю яму раптам убачылася падабенства гэтых людзей да шахматных фігур: белы Літаў і чорная Ірма — кароль з каралевай, прыземістая квадратная ладдзя — Самусенка, сутулы конь — доктар Шнэйдар, яго жонка — актыўная крайняя пешка, сухапары даўгалыгі Асавец — баявы афіцэр; і ўсе яны наступаюць, заганяюць яго — адзінокага, без войска караля — у кут, абступаюць, заціскаюць, аблытваюць хітраспляценнем прыхаваных хадоў, пешачных выпадаў, перамяшчэннямі коней, дыяганалямі афіцэраў-сланоў,— а таму, калі ў верандзе з'явіўся рабы кірпаты хлопец у шортах і ў белай майцы з «Пагоняй» (як высветлілася, сын Шнэйдараў) і пачаў паказваць з фотаапарата здымкі — чамусьці толькі аднаму Раку: мільганула рака, паром, тая самая дзяўчынка, што і ў Літава на планшэце,— у Рака памуцілася ў вачах. Не магло быць сумнення, што гэта працяг разбуральнай атакі на яго, што ішло нарошчванне сіл, іх узмацненне, падрыхтоўка да стады эндшпіля, і не хапала толькі двух-трох апошніх хадоў, каб змясці яго з дошкі на падлогу, знішчыць, пагубіць.