Выбрать главу

— Што ж. Вам удалося дзе лепш, дзе горш з кавалачкаў мазаікі, з чужых расказаў і ўласных домыслаў стварыць даволі выразную карціну. Аднак сёмы раздзел абрываецца...

— Так. Не паспеў дапісаць,— і Рак сцісла паўтарыў тое, што расказаў Грыневічу па тэлефоне. Калі гэтая дзяўчынка, Лю, апынулася ў яго, выпіла кавы, яму ўдалося разгаварыць яе, ды яна і сама, на шчасце, была не з маўклівых і распавяла яму ўсё: пра свой «вядзьмарскі» дар, пра сябра, пра адзінокага прафесара, пра маці і зніклага бацьку, пра тое, як яна выпадкова падслухала кавалачак яго, Рака, тэлефоннай размовы з маці, пра маршрутку і пра Свянцецкіх. Дзяўчынка пераначавала ў яго, а раніцай у панядзелак, пакуль ён спаў, ціха выслізнула, пакінуўшы пасля сябе толькі незасланы ложак, нявымыты посуд, кубак з-пад кавы на кухні ды запацелае люстра ў ванным пакоі.

— Далей вы ведаеце. Не толькі яна — усе зніклі! Я хадзіў да Самусенкі, на таксоўцы ездзіў да Літава, набіраў Міхайлоўскую — усё з тым жа вынікам, нікога, нічога.

— Зразумела. І што вы думаеце наконт гэтага?

Рак адказаў: «Чаго я толькі не думаў!» Яшчэ адразу, пачынаючы з візітаў Самусенкі, яго насцярожыла гэтая загадкавасць, таямнічасць, нейкая гульня вакол яго; потым ён быў збіты з толку Літавымі, асабліва Ірмай, паверыў, што ёй пагражае небяспека — і хто б не паверыў? З вясны Літаў змяніўся, а што адбылося вясной? — забойства высокага чыноўніка ў Кіеве. Цяпер нішто не перашкаджала яму пазбавіцца ад жонкі — і як ад непажаданай сведкі, і заадно сапраўды памяняць яе на маладзейшую. У Ірмы з шафёрам у сваю чаргу магла быць нейкая свая змова супраць Літава, каб апярэдзіць яго: брата ў яго больш няма, ніхто не заступіцца. Калі ўзнікла Лю з ельскім сябрам, можна было падумаць, што небяспека пагражае ўжо Самусенку...

— А далей у мяне адзін варыянт пачаў змяняцца другім. А што, калі Літаў ведаў Лю раней? З Латвіі? Памятаеце эпізод яе двухтыднёвай адсутнасці? Тады ён павінен ведаць і яе сябра. Яны маглі дамовіцца, Літаў мог чакаць, пакуль яна вырасце, і тады з яе падабенствам яны маглі прыдумаць што заўгодна. Акрамя таго, разважаў я, сябар цалкам верагодна мог аказацца тым самым кілерам, які лёгка перасякае мяжу, робіць сваю справу ў Кіеве і вяртаецца назад. Памятаеце паездкі Літава ў мястэчка і пошукі патрэбных людзей?

Грыневіч моўчкі ківаў са спагадай і разуменнем.

— I толькі на раўце да мяне дайшло! Я зразумеў, што яны ўсе заадно, што яны ўсе знаёмыя між сабой, я ўбачыў, што апынуўся ў цэнтры, усё круціцца вакол мяне, што мяне аблытваюць, уцягваюць некуды... Але куды і нашто?! Адзінае тлумачэнне, аб чым і папярэджвала !рма: мяне трымаюць у якасці сведкі. Калі сапраўды рыхтуецца нешта— злачынства, забойства — дык каб падпусціць паболей туману і тым самым яшчэ больш заблытаць. А цяпер я адмаўляюся хоць што разумець, у мяне галава кругам...

За ўвесь час Грыневіч не вымавіў ні слова і невядома аб чым думаў. А калі Рак скончыў і развёў рукі, усім выглядам паказваючы, што нічога не разумее, Грыневіч закрактаў, паварушыўся так, што крэсла зарыпела пад ім, падняўся, хруснуў пальцамі і павёў такую размову:

— Адразу хачу вас супакоіць. Нічога не здарылася. Па­куль не здарылася. Усе жывыя-здаровыя. Літаў з жонкаю ў Латвіі, у Юрмале, як і кожны год яны туды ездзяць, Лю дома, гуляе па палях са сваім сябрам, Лена Міхайлоўская з Асаўцом рыхтуюцца да вяселля; Самусенка — у Ельску на малой радзіме, Шнэйдары, як і планавалі, адбылі ў Германію ў адпачынак...

— Як? Але чаму ніхто не адказвае?!

— Я папрасіў.

— Вы?!

— Думаю, хопіць нам, дарослым людзям, марочыць адзін аднаго. Давайце адкрываць карты. Цяпер, пасля вашай бліскучай аповесці, можна. Я і ёсць той рэжысёр, пра якога вы здагадваліся. Я гатовы каяцца перад вамі, сто разоў, а то і больш, прасіць прабачэння за свой эксперымент, за тое, што вас у нейкім сэнсе выжарысталі... Але той бліскучы вынік, які гэты эксперымент прышёс, хоць крыху змякчае як маю віну, так і ўсіх дзейсных асоб. Хай кампенсацыяй вам будзе тое захапленне, якое я перад вамі адчуваю. Я проста ўражаны! У нас таксама ёсць пераапрананні, розныя падсадныяпадстаўныя, фальсіфікацы, містыфікацы, але гэта адзіны вядомы мне ў крыміналістыцы выпадак, калі мастацкі твор можа памагчы раскрыць даўняе, заблытанае, «глухое» злачынства! Ірацыянальным шляхам дабіцца рацыянальнага!

— Нічога ён не раскрывае,— перабіў панура Рак.

— Неверагодна! — не слухаў Грышевіч.— Не разумею, як чалавек практычна на пустым месцы, можна сказаць, з завязанымі вачыма, ідзе навобмацак — і не памыляецца!

Грышевіч сам нібы намацаў нейкую патаемную кнопку пад назвай «самалюбства» і ў патрэбны момант, як толькі Рак пачынаў крыўдаваць, націскаў на яе — пачынаў яго хваліць. І Рак астываў.