— Забыў сказаць, зусім вылецела з галавы, што наш паўлегальны прыватны вышук, акрамя ўсяго іншага, спецыялізуецца на пошуках зніклых людзей. Больш за тое — гэта наша асноўная сфера дзейнасці. Таму калі да мяне звярнуўся былы калега і сябар, крыштальнай душы чалавек Асавец, маўляў, так і так, муж з'ехаў трынаццаць гадоў назад, кінуў жонку і дачку і не аб'яўляецца, я навучыў яго, як вырашыць справу з разводам і дзяжурна спытаў, ці падавала яна ў вышук? Не, аказваецца. Ёй хапіла пісьма. А на аліменты? Не. У тым не было нічога дзіўнага. Скандалы, рэўнасць, сцэны, папрокі, адсутнасць месяцамі — тут вы дакладна апісалі: Міхайлоўская не любіла Каралёва і была шчаслівая, калі ад яго пазбавілася. Не гэта мяне насцярожыла, і нават не тое, што за столькі часу чалавек прыслаў адно-адзінае пісьмо, а тое, як мог бацька за трынаццаць гадоў ні разу не адведаць родную дачку? Следчая інтуіцыя, вопыт, прадчуванне, нюх паляўнічага — словам, усё падказвала: нешта тут не так. Я з дзяцінства люблю розныя тайны, загадкі, недаказанасці...
— Гэта я заўважыў,— уставіў Рак, які слухаў і маленькімі глыткамі піў херас.
— ...адсюль і такая прафесія. Я адчуваў, што натрапіў на след. Тут, ведаеце, нічога не зробіш — калі што ўлезе ў галаву, пакуль не разблытаю, не будзе жыппя. I я пачаў цікавіцца гэтай гісторыяй. Прыехаў у мястэчка — дарэчы, дзякую, што займеў гонар быць у двух радках згаданы ў вашым творы! — папрасіў тое нямногае, што засталося пасля Каралёва: дакументы, фотакарткі, пасведчанне аб шлюбе. Пісьмо ў канверце. Пісьмо як пісьмо: «Ты дабілася свайго... праз твой невыносны характар... не шукай... прабач... некалі кахаў». Усё б нічога, каб яно не ляжала ў кнізе, вось гэтай.
Грыневіч разгарнуў «Чаромхавы чад».
— Кніга як кніга, падпісана, як звычайна аўтары падпісваюць іх на сваіх вечарынах і прэзентацыях. Аднак я — не ведаю чаму, не змог не звярнуць увагу, што ў вас з Каралёвым падобныя почыркі. Почыркі падобныя, а атрамант — розны. І тут яшчэ нічога такога: звычайнае супадзенне. Я па службе крыху знаёмы з графалогіяй,— хачу вам прызнацца, вельмі недакладная навука: у мяне ў самога ў залежнасці ад настрою ў адным слове бываюць абсалютна розныя напісанні адной і той жа літары,— і тым не менш, не крыўдуйце, я аддаваў пісьмо і кнігу на экспертызу, якая заключыла: почыркі розныя.
— Інакш і быць не магло,— азваўся з кутка Рак.
— Аднак гэта навяло мяне на думку, а што, калі ўсё ж пісьмо напісана не Каралёвым, а іншым чалавекам? Што, калі няшчасны раўнівец Каралёў паехаў, ды так нікуды і не даехаў? А можа, увогуле нікуды не ездзіў, ні ў якую Украіну? Ускладнялася справа тым, што напачатку Лена Міхайлоўская зусім не гарэла жаданнем памагаць мне. Яно і зразумела: нашто ёй узбуджаць рэўнасць ятчэ ў адным? Яна хацела забыць, вытравіць, выжрасліць гэта з біяграфіі. Не раз я даваў сабе слова кінуць усё. Але гісторыя ўжо захапіла мяне, не адпускала, зноў і зноў я да яе вяртаўся. Да таго ж афіцыйна ніхто ёю не цікавіўся, значыць, я мог займацца гэтым у сваё задавальненне, у вольны час. Зноў і зноў пачыналіся роздумы, прыжідкі. Калі ўсё так, як я мяркую, калі Каралёў не з'ехаў, а стаў чыёйсьці ахвярай — дыж чыёй? Сабутэльнікі ці рабаўнікі не падрабляюць почыркі, ды не так ужо Каралёў і піў. Хутчэй за ўсё гэта чалавек неардынарны, хітры, разумны, з фантазіяй, з выдумкай...
— Добра, што я вас адразу перапынаў. І што была экспертыза. А то можна было падумаць, што вы мяне падазраеце.
— ...гэткі свайго роду «творца». А чым можна ўзяць творчага чалавека? Правільна — таксама творчасцю. Выбіць клін клінам. Трэба было знайсці іншага творчага чалавека. Так я спыніў свой выбар на вас, адзіным вядомым мне, ды і то завочна, пісьменніку. Я стаў самым адданым вашым прыхільнікам. Я прачытаў пра вас усё, што толькі мог знайсці ў інтэрнэце і ў бібліятэцы, спрабуючы пазнаць ваш характар, хоць збольшага разабрацца, што вы за чалавек. А тут, на маё шчасце, як знарок — яго вялікасць выпадак: Асавец расказаў, што пазнаёміўся з штатным супрацоўнікам «Руслесу» Літавым, які жыве ў Беларусі два ці тры гады, памешаны на творчасці; а затым надзвычай дарэчы падвярнуўся Самусенка. Я зразумеў, што вось ён — знак, вось ён — шанц. Далей усё неяк само сабой пачало складвацца так, што лепш не прыдумаеш: з !рмаю, з Літавым, з яго нібыта ўсемагутным братам, нібыта шматлікімі жонкамі, шафёрам, доктарам... Самае цікавае, што мне нікога не давялося асабліва ўгаворваць — усе, у тым ліку і Міхайлоўская, і Лю, ахвотна згадзіліся паўдзельнічаць у гэтай задумцы. Яны ўсе паверылі... і ахвотна з энтузіязмам згадзіліся прыняць удзел у гэтым.
Рак маўчаў і піў херас.
— Як толькі Літаў пабываў у вас, а потым расказаў пра сустрэчу — вось тут мяне і асяніла! Я зразумеў, што на правільным шляху. Я іншымі вачыма на ўсё зірнуў. Мне стала лягчэй. Усё ў галаве пачало пераварочвацца і наноў укладвацца. Астатняе вы ведаеце: !рма, раўт, Лю... Пасля раўта я счакаў тыдзень, потым набраў вас. I тут такі падарунак — ваша аповесць...