— Ды ў тым і справа! Я, калі збіраўся да вас, сам амаль нічога не ведаў! Ні ў чым не быў упэўнены, ні на што не разлічваў, сумняваўся да апошняга. Самае большае, на што спадзяваўся,— на вусную гутарку. Скажу больш— я ішоў сюды з надзеяй, хоць і слабай, што ўсё высветліцца і вы будзеце невінаваты. Я прагнуў апраўдаць вас.
— Што вам ад мяне трэба?
— Прызнання. Я хачу, каб вы прызналіся ў забойстве ўкраінца Каралёва Віктара. Прызнання вуснага, бо пісьмовае ўжо ёсць. Ваша аповесць практычна яўка з павіннай.
— Ніякая не яўка,— агрызнуўся Рак.
— Ну як жа. З першага абзаца, нават сказа, тут пакінута столькі слядоў, знакаў, расстаўлена столькі маякоў! Трэба толькі ісці па іх ад аднаго да другога...
— Лухта! Нічога падобнага. Тут выверана кожнае слова.
— Глядзіце самі. Перты абзац, нават перты сказ. Шосты паверх — значыць, вытлывае ліфт. Стаяў Volkswagen Passat — але я, калі прыпаркоўваўся, ніякай старой машыны не бачыў, значыць, яна ў вас некалі была. Радня ва Украіне ў Енакіева — значыць, вы маглі паслаць адтуль пісьмо нібыта ад Каралёва. Кніга санетаў «Рушнікі на крыжах» — значыць, вы цікавіліся гэтым пытаннем і выдатна ведаеце, што крыжы — святое для палешукоў, ніхто ніколі не стане яго чапаць, бурыць, капаць пад ім...
Грыневіч заглянуў у паперку:
— Сусед-наркаман, сын Самусенкі, падазрона разбіваецца, як вы пішаеце, на Галавасека, а гэта — адзінаццатага верасня, значыць, роўна праз тыдзень пасля знікнення Каралёва. Далей — вы выдатна апісваеце мястэчка, але дзесяцігадовай даўнасці! Пішаце пра вяз, а ад яго даўно толькі пень, згадваеце помнік Леніну, а яго гадоў дзесяць назад як забралі на рэстаўрацыю, так і не вярнулі. Вы апісваеце будынкі, якіх ужо няма, павароткі, якія даўно спрамленыя, апісваеце крыж, дзе мадзяры ў вайну пастралялі людзей, але цяпер, пасля дэмаркацы, ён на ўкраінскай тэрыторы!
— І што?
— Значыць, вы былі там роўна дзесяць гадоў назад, менавіта тады, калі загадкава знік Каралёў.
— З такім жа поспехам можна забіць у Гугл ключавыя словы, табе і выскачыць усё на гэтую тэму. Вы проста ведалі, што шукаць, таму і знаходзілі...
— Я ўжо маўчу пра мноства іншых дэталяў, якія вы шчодра рассыпалі на кожнай старонцы. Іх, праўда, да справы не падтыеш...
— Напрыклад?
— Напрыклад, чаму вы ўпадаеце ў ступар ад Кейстутаў, Ягайлаў, Вазаў, Сфорцаў? Ці не таму, што некаторыя з іх быті каралямі? І гэта нагадвала вам іншага Караля-Каралёва? Я ўжо маўчу, што гістарычная назва Ельска, бліз якога ўсё адбываецца,— Каралін...
— Выдатна. Апладзірую. Так можна ўзяць любы рэкламны буклет і даказаць, што яго складальнік — маньяк. Як дэтэктыў вы мяне расчаравалі. Але як чытач вы сапраўды ідэальны.
— Дзякую.
— А вы не дапускаеце, што Каралёў, ну, не ведаю, жывы і здаровы? А калі ў мяне і матыны ніколі не было? А калі ў Самусенкі адна дачка, і тая ў Парыжы?
— Я ж таксама не сядзеў склаўты рукі. Я пасылаў запыты ў Оўруч і Жытомір, я нават ездзіў туды — у мяне там поўна знаёмых. Паднялі дакументы — так, жыў Каралёў, паехаў у Беларусь, ажаніўся з беларускаю, а назад не вяртаўся. Канцы губляюцца тут. Так што з бедным Каралёвым усё зразумела: і жыў грэшна, і памёр смешна, як кажуць у нашым мудрым народзе. Тое самае з машынай — не склала цяжкасці даведацца, што была яна ў вас, і згарэла ў пачатку верасня, роўна на другі дзень пасля знікнення Каралёва; як сказана ў ватай заяве, «хуліганы спалілі».
Праўда — я нічога не ведаў пра Юру Самусенку, і мне наўрад ці ўдасца даказаць вашую прамую віну ў яго смерці. Думаю, ён пачаў вас шантажыраваць, вы накачалі яго наркотыкамі, ён сеў на байк і загінуў. Я ўжо навучыўся разбл^ітваць ватыя сляды, разумець вашае мысленне, ч^ітаць між радкоў і адгадваць падтэкст. Нездарма на першых старонках вы згадваеце, што былі хворыя ў вас бацькі. Можна дапусціць, што вы набывалі для іх у аптэцы лекі, у тым ліку і наркатычныя. Пры дапамозе нашага добрага знаёмага доктара Шнэйдара я паспрабую разабрацца і з гэтым.
— Вашай упартасці можна пазайздросціць,— з крывой усмешкай прамовіў Рак.— Пакуль я гуляў, вы, канечне, скапіравалі тэкст — і што? Вы з ім збіраецеся ісці ў суд? Калі адкінуць пахвальны намер дабіцца справядлівасці, што ў вас ёсць? Мастацкі твор! Ды любы, нават наш суд падыме на смех чалавека, які прынясе яму ў якасці доказу аповесць, ды яшчэ па-беларуску!
— Памыляецеся. Не мастацкі твор, а высновы, зробленыя з мастацкага твора. I ў суд я прыду не з тэкстам. Я ўжо казаў, што ў мяне паўсюль сябры, а ва Украіне больш чым дзе. З іх дапамогай я даб'юся дазволу на эксгумацыю. I калі я пачну капаць, у пераносным і ў прамым сэнсе, і пад крыжам з ручніком знайду цела, пры ім абавязкова знойдуцца ўлікі, якія пакажуць, што ахвяра была ў Мінску...