На наступны дзень паступіў загад пакінуць горад, часць выйшла ў поле ў прыгарадзе, кіламетры за два, і атабарылася ў палатках, выставіўшы ўзмоцненыя каравулы. Па краях часовага палявога лагера стаялі танкі. Пад нагамі пожня улетку тут каласілася збажына, побач быў невялікі лясок, у ім па вечарах паказвалі кінафільмы.
Удзень па вуліцах Трэбішава хадзілі нашы патрулі. Як ні дзіўна, некаторыя салдаты завязвалі знаёмствы з гараджанамі, адносіны ўстанаўліваліся іншы раз ледзь не сяброўскія. У лагер увечары прыходзілі дзяўчаты - найбольш цыганкі, якіх шмат жыло ў Трэбішаве, камандзіры праганялі іх... Што ні кажы - свой, славянскі народ, дружалюбны і незласлівы - славакі, чэхі, зрэшты, і цыгане.
У горадзе дыслацыравалася чэхаславацкая вайсковая часць, асабовы састаў якой з нашым прыходам разбегся па дамах, пакінуўшы ўсё узбраенне, тэхніку, ваенную маёмасць. Ды і служылі воіны адной з краін Варшаўскага Дагавору, расказвалі, больш чым дзіўна для нас, савецкіх салдат, якія трымаліся ў рамках жорсткай дысцыпліны і парадку: пяць дзён у тыдзень у казарме, якая поўнілася пустымі бутэлькамі з-пад піва, субота і нядзеля - выхадныя, усе раз’язджаліся па дамах.
Праз некалькі тыдняў да палатачнага гарадка далучылася 8-я рота нашага палка, якою камандаваў капітан Марчук. Гэтая рота размяшчалася побач у казарме яшчэ ў Гродна, у ёй было многа знаёмых, сяброў. Яны расказвалі пра свае дзеянні на чужой зямлі...
У той дзень, калі мы займалі Трэбішаў, Марчук атрымаў загад увайсці ў Пардубіцэ. У гэтым горадзе размяшчаўся тэлевізійны рэтранслятар, увесь дзень 21 жніўня вяліся гнеўныя перадачы: нашы танкі на вуліцах гарадоў, салдаты-захопнікі на іх брані... Тэлеаператар «прычапіўся» да нейкага неахайнага, задрыпанага салдаціка-пехацінца ў расхрыстаным шынялі і ўвесь час не зводзіў з яго аб’ектыў — аўтамат цягнецца ледзь не па зямлі, «вызваліцель» бесперапынна смаркаецца, выцірае нос рукавом шыняля ад локця... Трэба было любымі мерамі спыніць работу тэлецэнтра. Марчук з узводам салдат адцясніў ахову, з аўтаматамі перад сабой яны ўварваліся ў памяшканне. Работнікі тэлецэнтра на загад спыніць перадачы паціскалі плячыма: «Не разумем», - гэта па-славацку... Дэманстратыўна не звярталі на салдат ніякай увагі, быццам іх і не было, няспешна - багема! - пілі каву. Марчук, адступіўшы да ўваходу, даў чаргу з аўтамата па шэрагу працуючых тэлеэкранаў. Яны ўзрываліся, сыпаліся іскры, успыхваў агонь... Расказвалі, кулі рабілі ў шкле экранаў маленькія дзірачкі і выносілі вонкі з тыльняга боку ўсё складанае начынне апаратуры... Перапалоханы персанал прыціх і пачаў разбягацца, тэлецэнтр спыніў работу.
...Пачалася восень, усё часцей ішлі дажджы, ночы рабіліся халаднейшымі. Начавалі мы, калі не былі ў нарадах, каравулах, хоць і ў палатках, але на сырой зямлі, а нярэдка пад адкрытым небам, укрыўшыся шынялём і стараючыся размясціцца паміж двума дрэвамі, каб у цемры выпадкова не наехаў танк ці машына. Што б рабіў салдат без надзейнага, прывычнага, роднага шыняля, у якім летам не горача, бо ён, вядома, без падкладкі, а зімою не холадна - суконны ж!.. Няма цяпер у сучаснай арміі ні шынялёў, ні прывычных ботаў, ні гімнасцёрак, якія чэсна служылі рускаму салдату больш за сто гадоў...
На некалькі дзён затрымаліся ў прыгожым славацкім гарадку Трэнчын, не большым, чым Трэбішаў, славутым тэкстыльнай прамысловасцю, і ў сярэдзіне прыгожай, цёплай восені праз Браціславу - цяпер гэта сталіца Славакіі, Банску-Быстрыцу, Рымаўску-Сабату, Зволен калона палка накіравалася далей, у глыбіню краіны, дакладней, на паўднёва-заходнюю ўскраіну тагачаснай Чэхаславакіі. Спыніўся полк напрыканцы кастрычніка, падобнага на наша позняе лета, у ледзь не 600-гадовай крэпасці на беразе Дуная, аб чым сведчыў герб над яе варотамі ў таўшчэзных мурах, у старажытным горадзе Камарна, другая частка якога знаходзілася па другі бераг галоўнай ракі Еўропы, ужо на тэрыторыі Венгрыі, і называлася Камаром».
168-й полк 30-й Иркутско-Пинской дивизии дислоцировался, когда все более-менее обустроилось, в старинном словацком городе Ружомберок. Там прошли далеко не худшие годы моей жизни и военной службы. Словаки помнили войну и ту огромную помощь, которую Красная Армия оказала им в освобождении страны от гитлеровских захватчиков в годы Второй мировой войны. Помнили 140 тысяч советских солдат, отдавших жизни за их свободу. На местах былых сражений установлены памятники, облагорожены места захоронений наших воинов, в которых перечислены погибшие за свободу и независимость Чехословакии, за ними организован уход. Хочется верить, что эти добрые традиции сохранились и сейчас... В городе Липтовский Микулаш я встретился с русским дорожным инженером Иваном, как он представился, бывшим белогвардейцем, которого после гражданской войны судьба забросила в Словакию. Он не жаловался на жизнь, но чувствовалась тоска по родине. Радовался приходу советских солдат, но не мог смириться с тем, что, по его мнению, мы «красные».