Узнёсла.
Харальна.
Між бурага лісту яшчэ так багата зялёнага
лісту.
Яшчэ нам ні разу не сніліся войны
нейтронныя. Поўнім
Мяхі жалудамі.
Яшчэ мы адзіна пра тое, што перад вачыма,
i помнім.
Вунь тата, вунь мама.
А вунь i мы, дзеці.
Заўзята збіраем
Бурштын жалудовы.
I тата лагодна ўсміхаецца маме.
I мама жывая...
ТРЫ КАЛАСКІ ЛЮБОВІ I СМУТКУ
1
Вось i ўсё. I за Вечнаю Брамаю весніцы,
За якімі душа ўмела ў сонцы пабыць...
Прымірыцца... Не прагнуць таго, што не
здзейсніцца.
Засяродзіцца: што тут шчэ змога рабіць?
Не ўціхай толькі, памяць мая здрасаваная.
Прытаўчу, прытапчу безнадзей гадаўё...
Свецяць, мамачка, рукі Твае спрацаваныя.
Мама, свеціць трывушчае сэрца Тваё...
2
А па начах ляцяць, як зёрны, знічкі...
Ссаламянела месяца брыво.
Гай амаўкае, слухае крынічку,
Якая зноў спявае пра жніво.
Жніво, жніво!
Высокая часіна
Цяжкой натомы рук i свята душ,
Ганараванне кожнай каласіны,—
Цяпер яе ніякі глум не руш!
Яна, як чалавек, прайшла ўсё пекла,
Жывою выйшла з павадку яна,
Яе i падмароззе не падсекла,
I суш яна змагла, i перуна!
I вось цяпер,
на палявым улонні,
Каб кожны працаўнік быў сыты, каб
Лагоднеў свет —
у шчырыя далоні
Спаўна вяртае жыццяносны скарб.
А па начах спадаюдь долу знічкі.
Усё празрысцей робіцца ў садах.
Да ранку чуцен голас той крынічкі,
Дзе з даўніх даўняў спеўпая вада...
«Ой лета, лета, лецейка,
Даспела ў полі жыцейка.
Прасіў каласочак дзявочак:
— Сажніце мяне ў снапочак!
Бо я ўжо ў полі набыўся,
Буйнага ветру начуўся,
Дробнага дошчу напіўся.
А мне ўжо ў полі няміла,
Сонейка тварык спаліла,
Дык я паляжу ў стадоле
I зноў пабягу у поле...»
A промні сонца ад расы абудзяць
Пшаніцу, жыта, ячмяні, аўсы —
I ў шчыравальным,
у маторным гудзе
Знябудзецца мінуўшчына зусім.
Хай знебываецца, хай прападае —
Каму маркот бясхлебіцы шкада?!
Пяе крынічка, ды не дападае
Да мітуслівых спеўная вада...
Ты нам даруй, матуля, тваім дзецям,
Што мы не ля магілы ў гэты час,
Што да паўночы з шызага дасвецця
Не адпускае хлебны клопат нас.
Даруй, хоць так яно было адвеку,
Заўжды вялося гэтак на зямлі,
Што трэба дбаць пра поўныя сусекі,—
Не ўсім пра мёртвых думаць ёсць калі...
Жывым — жывое?
Што ж, жывым — жывое.
Тут, можа, й мудрасць людскага быцця,
Што раны нашы мы ў турботах гоім,
Каб мела наша спадчына працяг.
A ці ж яна адзіна ў хлебе-сале?..
Бядуе бацька:
«Зводзіцца гняздо.
Дзяцей бязглузда выкрадаюць далі.
Нішто ix тут не ўтрымвае, нішто.
Раней была зямля патрэбна, хата.
А сёння —
лёткай птушкаю ляці.
Цяпер людзей за добрую зарплату
З гнязда крайсвету можна адвясці.
Дый робяць як?.. Здаецца, сама ў сіле,
Здаецца, дужы, сыты, малады,—
Крый бог, каб мы так замаладзь рабілі —
I лыжкай хлеб не сёрбалі б тады!..»
Шуміць сасна над матчынай магілай...
Паслухай, мама, як сасну, мяне.
Усё, чым ты ў жыцці нас адарыла,
Мы ўжо не прамарнуем, мама, не.
Якія б нам у твар вятры ні дзьмулі —
Яны любоў не выстудзяць ужо.
Да скону пчолам бараніць свой вулей,
Свой спадак працы, сонца i дажджоў.
Калі мы тут багатыя на ўсмешку,
На шчырасць, на давер, на песню — мы
Багатыя табой, тваёю сцежкай,
Што ты ў вясну тарыла нам з зімы.
Калі на сонцы не шукаем плямаў,
Калі i роспач нас не заграбе,
Калі й надзеі мы не здрадзім, мама,
Мы гэтым абавязаны табе.
У нашым, часам з прымаразкам, леце
Удосталь i маланак, i асця.
Хай вам, бацькі, не плачацца па дзецях:
Нам сцежкі вашы весці ўглыб жыцця.