* * *
Яшчэ трымаюць маразы,
Яшчэ ўспаноўваюдь завеі,
Але прамень святла на веі
Ужо кладзецца ад слязы.
Ад той слязы, пасля якой
Дыханне набывае песня —
Усё, з чым вера не зачэзне —
Не ў шчасце — «У волю i спакой».
* * *
Зноў пра цябе.
Мне — пра каго ж яшчэ?
Настойліва начэе,
I ўсё выразней чую, як цячэ
Усё глыбей праз сэрца
Ратнічэле.
Няўрымсная, парывістая плынь:
У ветравей свавольны
Пульсуе пасмай срэбнаю палын.
I ў горадзе знайшоў мяне ён, польны.
Свядома тваго руку адпушчу.
Пад золкай зоркай страты
Да скону голас
Ратнічэле чуць:
«Ой кейп бега мятэй...» [1]
* * *
«Я прыеду, як выпадзе снег,
Я прыеду пры першай парошы»..
Мой харошы!
Так жыццё і складзем з гэткіх вех..
I чым болей марнуецца дзён
У пустой, адзінокай дарозе,
У знямозе
Усё той жа працяг ёй відзён.
Набярыся трывання i сіл,
Памудрэй, мае сэрца, нарэшце,
Дай давесці
Жаль без роспачы за небасхіл.
ВЯРТАННЕ
...I прыйдзеш ты туды,
Дзе першы дотык вуснаў быў як выбух:
Аглушаныя —
Мы не чулі нават стуку ўласных сэрцаў;
Аслепленыя —
Мы не бачылі, калі ўначэла.
...Ты спынішся ў алейцы той, i памяць
Зноў пацалункам першым нема выбухне,
Зноў аслепіць,
Нават калі й здаецца ўжо табе,
Што не кахаеш...
ПРЫ ПЕСНІ
I нядзеля
запанядзелена.
Чым каштоўным я тут надзелена?
Ёсць жытнёвы кут з тою хатаю,
Што на ласку мне так багатая.
У гародчыку спее мачына,
За сталом звініць песня матчына.
Ой, жураўку, жураўку,
Чаго крычыш на ранку?
Ой, як жа ж мне не крычаць?
Трэба высака лятаць...
Падхаплю жалю мову шчырую:
Не вяртаецца жораў з выраю.
Хай не журыцца, хай не плачацца:
Далягляд з жальбы не зыначыцца.
Шкода толькі дня, той нядзелі мне,
Што святочнасцю так абдзелена.
ЧУЖЫ
Піла, каб хораша было табе,
Каб стаў тваім чуяш дагэтуль горад,
Дзе б ты пазбыўся калатнеч i зморы,
Дзе б ты хадзіў у шчасці, не ў журбе.
А ты глядзеў у вочы i маўчаў.
А я вачэй сваіх не апускала.
А ты ўсміхаўся, незнарок ласкав а.
Глыбокі вечар, як лясны ручай,
Не люстраваў ніводнай зоркі...
Віно было i светлае, i горкае.
ДЫЯЛОГ
Душа мая, дай адпачынак мне:
Даволі песень з болем i тугою!
Так хочацда ў жытнёвай старане
Сябе прыўзняць мелодыяй другою!..
I чую вінаватае ў адказ:
Нас абмінае радасць палахліва.
Усе ж плачы сыходзяцца да нас:
Відаць, зашмат на свопе нешчаслівых.
ВЯСЁЛКА
Хмары з самага ранку — набраклыя,
шызыя.
Дождж ад самага ранку няўтомна
пялюшчыць
Аж не верыцца ў золкасць за мокраю
шыбаю:
Ціхамірна i соладка на сэрцы трывушчым.
Мілы, што тэта?!. Што ты...
зусім i не плачу я.
Пачакай... парушынка да вейкі прыпала...
За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла —
Аж цяпер вось у небе асеннім заграла!..
СУГУЧЧА
He моўкне сонечнае рэха,
Сугучча наша доўжыць, доўжыць
Бы ты нікуды не паехаў,
Бы ты ўсё побач
I ўсё той жа —
Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы,
Увесь у песеннай уладзе —
Як жаўранак над яснай нівай,
Як шпак у развяснелым садзе!..
Ты ўсё, усё мне,
Усё на свеце:
I кліч жыцця,
I прага смерці...