Выбрать главу

Hіна Мацяш

Жнівень

Жнівень: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1985,- 78 с., іл.

Рэцэнзент Уладзімір Васілевіч 

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

ЛЮБОЎ
Той час, які прасякнуты табою...— Адно ў той час бываю я жывою.
Адно тады напэўна знаю я: Не марна доля доўжыцца мая.
Не марна выпрабоўвае сурова: Ты — зерне ў ёй. Астатняе — палова.
МАРНАСЦЬ
Ёсць справа, Ёсць клопат, А ёсць мітусня, Ёсць тое, Што выявіцца ў непадкупнасці дня Лухтою:
I рэчы, якімі сябе атачыў, I жалі,— Бо вымерлі пеўчыя птушкі душы, Сканалі.
Дай бог развярэдзіцца жорсткай нудзьбе Па промню!.. Якая жанчына кахала цябе!.. Ці ўспомніш?
* * *
Прыпыніся на хвіліну, Чалавек. Прыглушы машыну вечнай спешкі I пад засенню жалезнага ламачча, Як калісьці пад зялёным дрэвам, Ты прысядзь, прымруж свае павекі. Хоць на момант ціха засяродзься, Прыгадай свой шматвяковы ранак: Колькі жыў ты — ты абараняўся. Абараняўся ад звяроў драпежных. Абараняўся ад стыхій шалёных. Абараняўся ад уласных жахаў Перад усім няўцямна таямнічым. Найбольш абараняўся ты. Дык, можа, Пагэтаму ты й выжыў, Чалавек? Расплюшчы вочы, паглядзі навокал: Дзівоснае відовішча,
ці праўда? Замест пячор асклізлых, кажановых — Вясёлкавыя — Аж да неба — Гмахі;
Жахлівыя калісьці бліскавіцы Пакорнай хваляй цыркавога ззяння Тваю руку ўладарную цалуюць,— Як пераможна гэтая рука Тармосіць расчасаныя загрыўкі Прыручаных драпежнікаў!..
Як дзёрзка Рука твая цяпер не камень з прашчы Кідае, А, дапытлівая, ўзносіць У таямнічы Космас караблі!..
Дзівоснае відовішча, ці праўда? Папляскай, Чалавек, У ладкі, Папляскай сам сабе!
А вунь глядзі, глядзі — Над полем Лунае ў вышыні шуляк, I каменем спадае ўніз, I зноў узлунвае ў нябёсы, I ў кіпцюрах яго — Палёўка...
Ды толькі — што гэта? Шуляк, Здабычу з'еўшы, мёртвы сам Дадолу падае: палёўка Зрабілася жывой атрутай Табой затручанага поля... Папляскай, Чалавек, у ладкі, Папляскай сам сабе!.. А вунь — глядзі, глядзі — Бяжыць рака, Табой спрамлёная, бяжыць яшчэ, віруе, Ды ўжо замест гарлачыкаў— Цвіце Разводдзе плямаў масляных — I б'ецца Канальна рыба ў тых зіхоткіх кветках, I ракі ачмурэлыя на сушу Паўзуць з атручанай табой ракі...
Папляскай, Чалавек, у ладкі... А можа стацца так, што ў нетрах у жалезных, Якімі ты сябе натхнёна атачыў, Не толькі архідэй зоркападобных, A пырніку, a крапівы не ўбачыш, A лісціка трыпутніку не знойдзеш Да ранкі развярэджанай прыкласці — Бо тэта ж дробязь, толькі пустазелле...
Нібыта сам ты, цэласны, магутны, Не з дробязей складаешся, не з клетак, Нібыта сам — не частачка Прыроды...
Дзе позірк твой блукае, Чалавек? Ты ж сапраўды i кмелівы, i дужы, Ты ж сапраўды дапытлівы i спрытны, I працаваць ты, i любіць умееш, I нават на самаахвярнасць здольны!
Чаму ж ты ад садоў Семіраміды Ідзеш да творанай жыўцом пустыні?
Абараняўся ты, a стаў драпежны, I вось — палюеш на сабе падобных, I адсякаеш рукі піяністу, I вырываеш вочы мастаку, Ca стадыёна чыніш лагер смерці, Сабор ператвараеш у казарму!.. Ты ўстаў. Ты азіраешся... Ты болей Не хочаш воплескаў у гонар свой, Не хочаш!.. У засені жалезнага ламачча Праклюнулася каліва надзеі.
ЛЮДСКАЯ ДОЛЯ
Такая ўжо нашая доля — Не ведаць адхлання Ад болю за ўсіх нас, Ад болю I ад спачування.
Цягнуць, узваліўшы на плечы, Уласную ношку Пакут i надзей чалавечых, I ўласнай дарожкай Стварыць хоць бы пробліск на выйсце Знямогламу духам, Каб ён, Як пупышка — да лісця, Быў прагны да руху.
Каб ён, Нібы завязь — да плода, Між горкага голля Выспельваў людзям пагоду. Такая ў нас доля.
* * *
I прыйдзе ноч, i ноч міне, I дзень павекі разамкне I аглядзіцца навакола. Ці будзе рады й мне?
Ён — грук матораў, шоргат шын, Ён — самалётны рык вышынь,— Што для яго пялёстак кволы Ссамотненай душы?