Выбрать главу
Глыбокае ранне, глыбокая ціша. I толькі заілена ўсхліпваюць хвалі. «Мінулася бура,— зняможана пішуць. Прайшла. Прашалела. Зноў ранне. Зноў ціша. На беразе гэтым Зашмулена-бурым Вось-вось людзі з'явяцца — Выпладні буры. Па ёд. Па бурштын. Па абломкі — Хто ўчора Блакітны свой паруснік Даверыў мору».
МОСТ
Кажуць, ноч была цёмнаю вельмі. Не заўважыла змроку: Мне твой воблік свяціў цеплавокі.
Кажуць, ноч была ветранай дужа. Не запомніла слоты: Атуляла ад ветру пяшчота.
Кажуць, снег нават падаў уночы. Калі гэта i праўда — Растапіла яго наша радасць.
Я не згасну былінкай бязраднай, Хоць i сцюжа навокал, Покуль ты ў мяне ёсць, мой далёкі.
Не хачу ўжо нічога, нічога, Hi лістоў, ні прыездаў — Быццам мостам, звязала нас бездань...
* * *
А немагчымага няма. Ты толькі прывідна далека. Я ж i адна — неадзінокая, Бо немагчымага няма.
I пэўна знаюць халады, I пэўна знае шчыры вечар, Як можа ўспалыхнуць сустрэча З абвугленай немагаты.
Ёсць пажыццёвая турма — Ёсць пажыццёвае імкненне Да жыццядарнага збавення,— I немагчымага няма.
* * *
«Будзе лета, як звон, пустое». Гэты голас даўно знаю. Не затоім крыўду на тое, Што адбыцца й не магло з намі.
Светлячок выпадковы блісне — I да ўздрыгу вусцішна стане: Абяцаўся свет быць вялізным — Звёўся да чакання світання.
Абяцаўся свет быць вадою — Звёўся да ненатольнай смагі. Глухне сад лебядою. З дзічкі зыркае расамаха.
* * *
Павечны мой! Не мучся, не пакутуй. Hi ў чым, ні ў чым няма тваёй віны. Не лёдам, Сонцам наша плынь пракута: Усе каменьчыкі на дне відны...
* * *
Яшчэ трымаюць маразы, Яшчэ ўспаноўваюдь завеі, Але прамень святла на веі Ужо кладзецца ад слязы.
Ад той слязы, пасля якой Дыханне набывае песня — Усё, з чым вера не зачэзне — Не ў шчасце — «У волю i спакой».
* * *
Зноў пра цябе. Мне — пра каго ж яшчэ? Настойліва начэе, I ўсё выразней чую, як цячэ Усё глыбей праз сэрца Ратнічэле.
Няўрымсная, парывістая плынь: У ветравей свавольны Пульсуе пасмай срэбнаю палын. I ў горадзе знайшоў мяне ён, польны.
Свядома тваго руку адпушчу. Пад золкай зоркай страты Да скону голас Ратнічэле чуць: «Ой кейп бега мятэй...» [1]
* * *
«Я прыеду, як выпадзе снег, Я прыеду пры першай парошы».. Мой харошы! Так жыццё і складзем з гэткіх вех..
I чым болей марнуецца дзён У пустой, адзінокай дарозе, У знямозе Усё той жа працяг ёй відзён.
Набярыся трывання i сіл, Памудрэй, мае сэрца, нарэшце, Дай давесці Жаль без роспачы за небасхіл.
ВЯРТАННЕ
...I прыйдзеш ты туды, Дзе першы дотык вуснаў быў як выбух: Аглушаныя — Мы не чулі нават стуку ўласных сэрцаў; Аслепленыя — Мы не бачылі, калі ўначэла.
...Ты спынішся ў алейцы той, i памяць Зноў пацалункам першым нема выбухне, Зноў аслепіць, Нават калі й здаецца ўжо табе, Што не кахаеш...
ПРЫ ПЕСНІ
I нядзеля запанядзелена. Чым каштоўным я тут надзелена?
Ёсць жытнёвы кут з тою хатаю, Што на ласку мне так багатая.
У гародчыку спее мачына, За сталом звініць песня матчына.
Ой, жураўку, жураўку, Чаго крычыш на ранку? Ой, як жа ж мне не крычаць? Трэба высака лятаць...
Падхаплю жалю мову шчырую: Не вяртаецца жораў з выраю.
Хай не журыцца, хай не плачацца: Далягляд з жальбы не зыначыцца.
Шкода толькі дня, той нядзелі мне, Што святочнасцю так абдзелена.
ЧУЖЫ
Піла, каб хораша было табе, Каб стаў тваім чуяш дагэтуль горад, Дзе б ты пазбыўся калатнеч i зморы, Дзе б ты хадзіў у шчасці, не ў журбе.
А ты глядзеў у вочы i маўчаў. А я вачэй сваіх не апускала. А ты ўсміхаўся, незнарок ласкав а.
вернуться

1

О, як ляцяць гады!., (літ.)