«Ой лета, лета, лецейка,
Даспела ў полі жыцейка.
Прасіў каласочак дзявочак:
— Сажніце мяне ў снапочак!
Бо я ўжо ў полі набыўся,
Буйнага ветру начуўся,
Дробнага дошчу напіўся.
А мне ўжо ў полі няміла,
Сонейка тварык спаліла,
Дык я паляжу ў стадоле
I зноў пабягу у поле...»
A промні сонца ад расы абудзяць
Пшаніцу, жыта, ячмяні, аўсы —
I ў шчыравальным,
у маторным гудзе
Знябудзецца мінуўшчына зусім.
Хай знебываецца, хай прападае —
Каму маркот бясхлебіцы шкада?!
Пяе крынічка, ды не дападае
Да мітуслівых спеўная вада...
Ты нам даруй, матуля, тваім дзецям,
Што мы не ля магілы ў гэты час,
Што да паўночы з шызага дасвецця
Не адпускае хлебны клопат нас.
Даруй, хоць так яно было адвеку,
Заўжды вялося гэтак на зямлі,
Што трэба дбаць пра поўныя сусекі,—
Не ўсім пра мёртвых думаць ёсць калі...
Жывым — жывое?
Што ж, жывым — жывое.
Тут, можа, й мудрасць людскага быцця,
Што раны нашы мы ў турботах гоім,
Каб мела наша спадчына працяг.
A ці ж яна адзіна ў хлебе-сале?..
Бядуе бацька:
«Зводзіцца гняздо.
Дзяцей бязглузда выкрадаюць далі.
Нішто ix тут не ўтрымвае, нішто.
Раней была зямля патрэбна, хата.
А сёння —
лёткай птушкаю ляці.
Цяпер людзей за добрую зарплату
З гнязда крайсвету можна адвясці.
Дый робяць як?.. Здаецца, сама ў сіле,
Здаецца, дужы, сыты, малады,—
Крый бог, каб мы так замаладзь рабілі —
I лыжкай хлеб не сёрбалі б тады!..»
Шуміць сасна над матчынай магілай...
Паслухай, мама, як сасну, мяне.
Усё, чым ты ў жыцці нас адарыла,
Мы ўжо не прамарнуем, мама, не.
Якія б нам у твар вятры ні дзьмулі —
Яны любоў не выстудзяць ужо.
Да скону пчолам бараніць свой вулей,
Свой спадак працы, сонца i дажджоў.
Калі мы тут багатыя на ўсмешку,
На шчырасць, на давер, на песню — мы
Багатыя табой, тваёю сцежкай,
Што ты ў вясну тарыла нам з зімы.
Калі на сонцы не шукаем плямаў,
Калі i роспач нас не заграбе,
Калі й надзеі мы не здрадзім, мама,
Мы гэтым абавязаны табе.
У нашым, часам з прымаразкам, леце
Удосталь i маланак, i асця.
Хай вам, бацькі, не плачацца па дзецях:
Нам сцежкі вашы весці ўглыб жыцця.
I хай кіруе векавая памяць:
Дзе толькі сытасць — там душы няма.
Не пакідай нас, ма!..
3
A ў палях так яшццядарна жыта
Абнімае маладую шыр!
Жыта, жыта, вечны скарб, спажытак
Чалавечых цела i душы!
Бо ўміраюць з голаду й па людзях...
Покі ж ёсць што сеяць, ёсць што жаць,
Як шляхі жыццёвыя ні блудзяць —
А да Хлеба існыя ляжаць.
Да таго да Еднаснага Хлеба,
Што збірае за адным сталом
Тых, у кім гарыць адна патрэба:
Наталіцца роднасці святлом.
I, адчуўшы сэнс i веліч долі,
Гэты сэнс i веліч перадаць
I сваім унукам, каб ніколі
Ім не давялося жабраваць.
Каб ва ўпартым поступе да мэты
Без галечы, звад i калатнеч
Ix, як зерне, маладому свету
Не намульваў плечы прагны меч.
Каб нідзе занесены не быў ён,
Меч знішчэння — як цяпер завіс
Над саспелай нівай, над рабінай,
Што ўжо цяжка хіліць гроны ўніз,
Над буслом, які ўжо вырай чуе
I зямлі з паднебнай вышыні
Па дажджах, па маразах вяшчуе
Новых вёснаў сонечныя дні.
Мой турботны дзень, мая нядзеля!
Лашчыць пальцы шорсткі каласок...
Краю родны!.. Я ўжо неаддзельна
Ад цябе, як ад зямлі расток.
Вырві з глебы, што яго сілкуе —
I змарнее, i засохне ён.
Я з табою ўсё перавякую,
Што нам ні намелюць жорны дзён.
Ці ж любоў альбо натхненне ўкрасці
Ёсць дзівосы свету — абразы,
Ды яны ніколечкі не засцяць
Мне тваёй някідкае красы.
I дарогу гэту палявую
У бялёсай жнівеньскай смузе
Мне давеку ўжо любіць — жывую,
А не ў той няўтоленай тузе.
Што ў хвалёнай некалі Канадзе
I па сёння смокча сваяка,
I ца сёння неадступна надзіць
Несмяротны прывід васілька.
Колькі ix з гаротнасці, з нястаткаў
Так сябе самохаць адцялі
Ад свайто народу i зямлі...
Абміні мяне, такая доля,
Бо няма страшнейшага ў жыцці —
У чужым, у непрытульным доле
Ды прытул апошні свой знайсці!
I каліна тамка не паплача,
I не тая зорка ў галавах...
Нават воран там
чужы
пракрача,
Што
чужая
прарасце
трава!..
Смерць — яна не ў кожным разе драма...
Родны дол абдымкі расхіне,
I ступлю я ў ростул Вечнай Брамы
З краскай той, што мама рвала мне,
З тою песняй, што яна спявала.
...Толькі б ведаць, толькі ведаць мне б,
Што жывы i свет, i жытні хлеб.