Выбрать главу

Рыгор Барадулін

Журавінка

Гумарыстычныя вершы, пародыі, эпіграмы

Барадулін P. Журавінка. Гумарыстычныя вершы, пародыі, эпіграмы. Мн., «Мастацкая літаратура», 1972. - 144 с. з іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Вясёлая зайздрасць

ЕСЦЬ МІЛЬЁН!

Сонца, Выглянь з-за хмар! Ёсць чаму весяліцца: Твой мільённы жыхар Нарадзіўся, Сталіца.
Мінск на подзвіг гатоў З самым добрым намерам, Аж праз дзевяць вякоў Раптам стаў — Мільянерам!
Паддаюцца вякі Маладзёжным законам. Што там халасцякі? Слава — Маладажонам!
Хай ім носяць буслы — Толькі не з этыкетак! — Паслухмянейшых дзетак. Мінск цяпер — Не малы!
А братам-гарадам Быць не варта ў зайздросці. Час за вопытам вам! Калі ласка,— У госці!
Пашчырэлі Як след! Праўда, ў тым вімаваты Не адзін гарсавет — Трошкі мамы i таты!..

ВЯСЁЛАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ

Мінск у верасні, Мінск у верасні. Зарапад, Лістапад залаты. Як не хочаш таго, a ўверышся, Што даўно ўжо не юны ты.
Арабіначкі-першакурсніцы. Вочы самі просяцца ўбок. Хто вас толькі прыдумаў, спакусніцы, Ці міністр асветы, ці бог?
Hi пра сесію, ні пра пенсію Дбаць не трэба — няма калі! Спадарожнікі вашы веснія, Быццам новенькія рублі.
Давядзецца, гордым, дарэмна йсці На спатканне — не ўбачыць вас. На арбіты адчаю, рэўнасці «Спадарожнікі» ўзыдуць не раз.
...Сціх быстрак — прыспала адмеліна. Ёсць вачам паглядзець куды. На арбіце ўзаемнасці ўсхмелена Закружыцца б... Смяюцца гады.

ЗАПРАШАЕ СУСВЕТ

Запрашае гасцяваць Cycвет. Шмат планет — дык выбірай любую! Сон не ў сон аматарам анкет, Клопат ix зямны даўно турбуе: Як графу такую ўвесці, дзе Ставілася б рубам запытанне: «Лёталі у космас? Час i дзень. У халастым, a ці ў жанатым стане?» На якой планеце што чуваць? Каб ніякіх не было сумненняў, Назву па-старому указаць Адміністрацыйнаму дзяленню. Даўжнікі не мараць ні аб чым, Бо, надзеяй трапяткой сагрэты,— Пэўна, лёгка будзе уцячы Ад даўгоў На іншыя планеты. Пазірае ў неба бюракрат. Ён жадае сціпла для пачатку: Вось займець такую б акурат, Нібы поўня, круглую пячатку. Толькі ix арбіт замалы круг, Не для ix касмічныя прасторы — I для бюракратаў, для хапуг Светафор чырвоны ўключаць зоры.

* * *

Мы ў гасцях у Наднямоння. Наваколле, як нямое. Нашых пальцаў не расцяць? Пад нагамі храбусцяць Леташнія жалуды. Зараз пойдзем — хоць куды. А паром на прывязі. Толькі крыкні: — Прывязі! Прывязе на бераг той, Стане, толькі скажаш: — Стой! Ён не кепскі, бераг той — Хата на гары крутой. Там цябе чакае маці, Там я звацца буду зяцем... Дый на гэтым беразе Хораша на верасе!.. Па канату — тапаром! Хай адзін плыве паром. Хай плыве між строгіх стром. Потым неяк разбяром!

СПРАДВЕЧНАЯ ТЭМА

Спрадвечнай тэмы пераказ Вусны: Не трэба слоў, Не трэба фраз,— Вусны ў вусны.
Спрадвечны шэпт, Спрадвечны ўздых I піск рамесніц. Напаў на маладых Лізун-месяц.
Змялі вятры ўвесь снег Ca стрэх. Пералянелы лёд збіваюць. Нібыта грэх, Зімовы грэх, З плячэй Хутчэй Збываюць.