Выбрать главу
Ён спішацца, як мае быць, Адно пішы з прыціскам. Аловак трэба надтачыць На даўжыню агрызка.
Няўрымсныя не бачаць сноў У папку спаць не трэба. Рацдумка працавала зноў: — Забылі мы на дрэва!
Хутчэй накласці каранцін — Да шкодніцтва тут блізка! Аловак трэба скараціць На даўжыню агрызка.
Каб вольна дыхалі дубы I пушчы не каналі...
Аловак стаў такім, як быў, Аж двойчы ўдасканалены.

НАЗОЛА

Ты шэпчаш: — Назола... Спакою няма... Каб чула суседка: — Ідзіце дахаты! Я сцішана: — Крык падымаеш дарма... І ў голас: — Прабачце, прыйшоў пазнавата...

ВОСЕНЬ У НЯСВІЖЫ

Шчодра,

Калі не звыш,

Прымае гасцей

Нясвіж...

Вецер аб вугал вытнецца, Памкнецца назад Да прысад. Слуцкая брама. Мытніца. Дукаты сып, Лістапад!
...Аж сонца задзівілася, Хавае ў хмары твар. З размахам радзівілаўскім Гудзе, шуміць базар!
Як з бібліі, Аблудная Авечка спіць з ягнём. I верабей палуднуе Дармовым ячмянём.
Хапае тлуму, лопату. Ды не зважай на ўсё! Не мела баба клопату — Купляе парасё!
Ну што ж, малеча, енчы. Зарохкаць прыйдзе час... — Малы, затое ешчы, Усе ручаць у нас...
Тост вясельны дзядзька рэжа, Замачыў рашоты: — Каб ламіўся стол ад ежы, Ложак — ад пяшчоты!..
І цягнуць (Як не зрынецца Воз ад гульбы такой?!) Свінню, што імянінніцу, За вушы талакой.
На вагі не адважыцца Ісці сама «мадам». Не так і лёгка ўзважыцца Трынаццаці пудам!
Прывёз хлапец на ровары Курэй i мёду збан. Пытаюць густабровага: — Як здароўе, пане Ян?,.
...Певень будзіў мяне ўранні, К абеду на стол паспеў. Да берага быстрай Лані, Кажуць, даносіў спеў...
...Плыві, маладжавая поўня Бывайце, І тлум, I ціш! Яшчэ раз вецер напомніў, Услед прасвістаў: — Няс-сві-жж!..

НА БУЛЬБУ

Шаноўны прафесар! Адкіньце кульбу! Чытайце лозунг: «Усе — на бульбу!»
I аспіранты — Усе на бульбу! Хай тэм кандыдацкіх Спачыне бабулька!
Хай тэм кандыдацкіх Бабулька спачыне. У снах кандыдат Хай павысіцца ў чыне!
А бульба — Паважная вельмі кабета. Уважлівых любіць — Запомніце гэта!
А вы, гараджане, Паменей бунтуйце, Азяблую бульбу Ашчадна буртуйце!
Азяблую бульбу Ашчадна буртуйце. На кволыя пальцы Пальчаткі рыхтуйце!
Але не падумайце, Што вы — Калумбы. Тут i да вас Зачыналіся клубні!
Тут зоры такія Міргаюць уночы. Запомніць навек ix, Хто ўбачыў аднойчы
Хай бульба Марозліва Пальцы халодзіць, А верасень Зманліва Сэрца малодзіць...

МІСТАР ТРАНЗІСТАР

Нібыта ў эфіры, бунтуе, плыве Тлум надакучлівы ў галаве. У спелым калоссі, Траве-мураве Транзістар галосіць, Транзістар раве. Ах, містар транзістар, Крыху цішыні! Ды толькі слухаць містар Ані Наіўнай просьбы маёй Не хоча, Па-французску пяе, Па-англійску рагоча. Ліхвярскай рукой Забірае спакой. Што яму салавей Над прыціхлай ракой?! Аж хочацца ўшацкаму салаўю Для рыфмы выгукнуць: — Ай лаўлю!.. [1]
вернуться

1

Я кахаю (англ.).