Выбрать главу

НУ, А МОЙ!

Хто не знае, Што жанчыны Не збяруцца без прычыны. Тут навіны ні пры чым — Ёсць штодня зашмат прычын
На павестцы дня мужы — Для прамоў няма мяжы! Летам, Восенню, Зімой Толькі й чуеш: — Ну, а мой!..
— Гэта што, Нічога ў вас,— Дама важная ўздыхае,— Мой, паверце, кожны раз Пахне новымі духамі!
— Валацугі, лайдакі, Завяліся мухі ў носе! Мой вынослівы такі — З забягайлавак выносяць.
— Мой гаворыць: Многа «спраў». Цягнецца дамоў пад ранак. — Мой таксама,— «Шэфства» ўзяў... А над кім? Над рэстаранам!
— Мой, хоць кепскі гаспадар, Праўда, не бярэ ні кроплі.
— Ну, а мой, як той камар, Столькі п'е — Пакуль не лопне.
— Дарагая, не кажы. Хай бы жлукціў, хоць заліўся. «Запісаўся я ў маржы!» — Летась, дурань, пахваліўся. У палонку як нырне (А бадай ты не памёр!), Думаю, сядзі.на дне. Выплыў, Фыркнуў, як бабёр! Паспрабуй пазнаць, Што горш? Быў Мікіта, Зараз — «морж»! П'юць гарэлку на ігрышчах Людзі, Ну, а мой — баржом. Круціць вус Ды носам свішча: «Мне не можна, Стаў маржом!» Людзі больш пра гаражы, Пра сервізы Ды пра дачы. Ну, а мой сабе — ў маржы. A ні ў вус не дзьме, Лайдача. Хоць пагрэлі б раз кійком,
Хоць бы ўкралі порткі, Каб дадому галяком Ён патросся, порсткі! Дома ты за ўсім сачы. Дрэмле ліха ціха. Вось махну адна ў Сачы, Буду й я маржыха! Там рахманыя «маржы». Выйдзе з рэстарана — Хоць з яго гужы Вяжы, Хоць кладзі да раны!
Летам, Восенню, Зімой Толькі й чуеш: — Ну, а мой... У мужчын заўсёды лад, Жонак у спакоі Пакідаюць, мыркнуць: «Ат!» I махнуць рукою...

МНАГАДЗЕТНЫ БАЦЬКА

У гераіні славы шмат. А бацька ўсё заценены. Нібыта ён не вінават, Як той казаў,— Уцэнены.
Я ўжо не буду пра сябе, Хоць кошка у душы шкрабе.
Як не ўрасці ў зямлю, Калі Чаўпе другі па-шчырасці: — Бач, гераініны пайшлі, Турбот хапіла вырасціць...
Як бы не бацька Я, Максім, Як бы мяне Няма зусім!
Яно, вядома, Нервы, Час, Вядома, Клопат — клопатам. Мяне Паклікалі б хоць раз, Каб падзяліўся вопытам,— Як гадаваць, Як бедаваць, Як дочак замуж выдаваць.
Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць!..
Ідуць турботы чарадой... I ўсе яны —канкрэтныя! Не грэх сустрэцца мне парой З сябрамі — За дэкрэтныя!

РОЗДУМ КАМАНДЗІРОВАЧНІКА

Кар'еры салодкі спадман Вясёлая камандзіроўка: Спачатку Таксі, Рэстаран, А потым— Трамвай, Сталоўка...

СУЦЕШЫЎ

— Ты ж такі, Як твае лайдакі-дружбакі... — Ну i што, Калі піва вып'ю... Размяняю зарплату на медзякі i грашыма цябе засыплю!

СЯМЕЙНЫ ДЫЯЛОГ

— Сябе яшчэ персонай важнай лічыш! Мне не хапае зла! Ты страціў чалавечае аблічча. — Аддай, Калі знайшла!

РАГАТЫ

Казёл Ca збродлівай пароды Не пільнаваўся хаты, Любіў чужыя агароды, Таму i сам Рагаты.

ДЗЕ ЧЫЕ?..

Ну што ўдавец, Hi тпру, ні ну... Узяў сабе ўдавіцу. Ёсць на каго ўзваліць віну
І ёсць з кім пасварыцца. У хаце, быццам у вуллі, Тут сумаваць няма калі!