Выбрать главу

Дарэчы, Уладзімір Караткевіч свядома арыентаваўся і на Скарыну, і на Каліноўскага, адчуваў падабенства сваёй і іх місій. Таму і шукаў сляды Скарыны ў Вільнюсе і Полацку, Празе і Кракаве, таму і прысвяціў яму два цудоўныя эсэ. Што ж датычыцца легендарнага Кастуся, то гэта быў любімы герой Караткевіча, яго другое "я". Скарыну і Каліноўскага ён успрымаў як папярэднікаў, ад якіх пераняў гістарычную эстафету.

Сённяшнія паэты ахвотна параўноўваюць Уладзіміра Караткевіча з нябеснымі з'явамі, знаходзяць яму месца побач з Леанідамі. Адным ён уяўляецца вогненным метэарытам, яркай знічкай, што прамільгнула на цёмным небасхіле. Іншым — сонечным пратуберанцам, што вырываецца наперад, здзіўляючы і шакіруючы наваколле. Вунь і гераіні паэмы Міколы Купрэева "З сястрой і Уладзімірам Караткевічам на Рагачоўшчыне" здаецца, што пісьменнік гаворыць з ёю не са старонак кніг, "а аднекуль з вышыняў"… Мне ж найбольш адпаведным здаецца параўнанне, зробленае Алесем Асіпенкам, — з "блізкай зоркай". Метэарыт ці пратуберанец згарае, знікае. А зорка — застаецца. Уладзімір Караткевіч узнёсся на небасхіл айчыннага пісьменства і гарыць там зоркай першай велічыні. Як Ютрань, зорка Пярэдадня.

Ракаў, 1987 — Палушы, 1988

Ілюстрацыі

На чытацкай канферэнцыі па рамане "Каласы пад сярпом тваім" у Інстытуце літаратуры АН БССР

Сядзяць (злева направа): Марына Барсток, Паўліна Мядзёлка.
Стаяць: Уладзімір Караткевіч, Мікола Капыловіч, Вячаслаў Зайцаў, Аляксандр Коршунаў, Кузьма Хромчанка, Юльян Пшыркоў.

Каля магілы Максіма Багдановіча ў Ялце

У Рагачове

На адвароце надпіс: "31 студзеня 66 г. Дзядзьку Адаму ад князя Уладзіміра Касога".

Каля Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску

Стаяць (злева направа): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс.

Здымак 1968 г.

На адвароце надпіс: "Лепшаму драўгасу, понасу Адомасу і поні Марыі Мальдзісам. Трымаю амёлу. Паразіт з паразітам. Уладзімір".

Кадр з кінафільма "Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка"

На здымках фільма

На адвароце надпіс: "Асёл сядае на асла".

З касой на Астравеччыне (1969)

Калектыўная фатаграфія

У першым радзе (злева направа): Ала Міцкевіч, Уладзімір Караткевіч.
У другім радзе: Адам Мальдзіс, Фелікс Фарнальчык, Валянціна і Рыгор Барадуліны.
У трэцім радзе: Крыстына Фарнальчык.

На сустрэчы ў бібліятэцы АН БССР (1979)

Аўташарж Уладзіміра Караткевіча

Беларус "нашаніўскай" пары

Стары шляхціц

Два аўтапартрэты

"Шляхціц з паловай выдзертай барады"

"Пан Твардоўскі"