Выбрать главу

— Няйначай, на рынку заблудзіла, — вохкае пан Кубліцкі. Якраз тут чуваць крокі на ганку, адчыняюцца дзверы й уваходзіць дзеўка Дрыпа, але яе, натуральна, не пазнаць. Бо абстрыжаная, што тая авечка, ды на галаве мае папяровую карону.

— Чаго глядзіце? — пытаецца дзеўка. — Гэта ж я, ваша служка, Дрыпа.

— Не, ты не Дрыпа, — нарэшце выціскае з сябе пан Заблоцкі. — Ты якаясь іншаземная паненка, можа, нават каралеўская дачка.

«А што, хіба й так, — раздумвае сабе Дрыпа. — Цар Максімілян абы-каго замуж не возьме».

А пан Кубліцкі пачынае вохкаць і стагнаць:

— Нашая служка, мабыць, заблукала на тым рынку... Што рабіцьмем, пане Заблоцкі?

— Шукаць пойдзем, — вырашае пан Заблоцкі.

— Мяне таксама вазьміце з сабою. Я вам дапапагу шукаць яе, — просіцца дзеўка. Такая яна ўжо спагадлівая да чужое бяды. От яны ўтрох пхаюцца да Смургоняў, доўга швэндаюцца па рынку, распытваючы ў людзей:

— Ці не бачыў хто дзеўку Дрыпу?

— А як яна выглядае, вашая Дрыпа? — цікавяцца людзі.

— Такая, ведаеце, худаватая крыху, — пачынае апісваць пан Кубліцкі, — але трошачкі й таўставатая. Не сказаць, каб вельмі вялікая, але не дужа й малая.

— Два вухі ў ёй, адзін нос, спераду, — удакладняе пан Заблоцкі.

— Такіх багата, — смяюцца людзі.

— Яна ходзіць у задрыпанай свіце, — згадвае нарэшце пан Кубліцкі.

— Во ў такой, як гэтая? — пытыюцца людзі, паказваючы на зрэбную адзежынудзеўкі Дрыпы.

Паны прыглядаюцца: праўда, тая самая світа! І дзеўка нібыта тая самая, хіба што прычоску памяняла.

— Яна! Знайшлася-такі! — радуюцца паны. І дзеўка Дрыпа шчаслівая:

— А я ўжо баяляся, што ніколі сябе не адшукаю.

— Хадзем хутчэй дахаты, — цягнуць яе паны, — вячэра хутка.

Але дзеўка Дрыпа ўпёрлася, казаў той, рогам. Бо ўвабрала ў голаў новую фантазію. Кажа панам:

— Дахаты я не пайду. А пайду я ў белы свет свайго жаніха шукаць, што ўцёк ад мяне. Цара Максіміляна. Ужо выбачайце. Такая мая планіда.

Сказала ды пайшла. А знойдзе ці не — пра гэта іншым разам, іншым часам.

У ПАХОД

— Вось як мы хадзілі з панам Заблоцкім у вялікі паход... — часам прыгадае пан Кубліцкі, цяжанька ўздыхне й засумуе. А пан Заблоцкі пачне нешта вырабляць рукою, як быццам сячэ шабляю, і лаецца рознымі словамі.

А было тое доўна, калі пасварыліся князь Дрыгайла з каралём Гарбузом Васемнаццатым. Не ў першы ўжо раз заеліся, а з-за чаго — кадук іх ведае. Можа, з-за чорнага хорта, можа, з-за сівае кабылы. Людзі рознае гамоняць. Але назбіралася з абодвух бакоў мноства войска, і рушылі адно супраць аднаго — сячы, страляць, мясіць крывавую калатушку. Зазбіраліся і пан Кубліцкі з панам Заблоцкім. Як жа ў такой калатнечы ды без іх!

Але не спяшаюцца, паціху трухаюць, бо самі тоўстыя, што кулі з сенам, а кабылка без таго лездьве перастаўляе ногі, цягнучы воз з харчам. На тым возе — вэнджаныя куры, кумпякі, кілбасы, шынкі, карчагі з віном, разынкі, салодкае сочыва ды розныя іншыя прысмакі. У паноў пакуль што адзін клопат — ядуць, як у прорву. Аднак неўзабаве ад усяе раскошы застаецца адна торба з пражаным гарохам. Тады ўжо паны нецярпліва пакрыкваюць на кабылку, каб не прыехаць на бітву галоднымі.

Ужо чуваць за гарою шматгалосая чалавечая гамана. Уз'ехаўшы на ўзгорак, паны бачаць: лагчына зацягнулася сівым туманам, і ніяк не разбярэш, дзе дрыгыйлаўцы, дзе гарбузятнікі. Але паны ўжо ўваходзяць у газард: ваяваць дык ваяваць! Дастаюць заіржэлую дзедаўскую стрэльбу і ўсталёўваюць на драбінах.

— Хай пан насыпе пораху от сюды, — будзе павучаць пан Кубліцкі, — а я напіцую шроту ў рулю, а пан тады хай высячэ агню, а наводзіць буду я... Толькі во не ведаю, па кім. За каго мы — за караля ці за князя, га, пане Заблоцкі?

— Потым разбярэмся» — кажа пан Заблоцкі. — Цяпер галоўнае — страляць!

На пачатку стрэльба ніяк не хоча слухацца, і паны з лаянкаю ад яе адыходзяцца, ажно ў гэты самы момант у стрэльбе нешта сквірчыць, як сала на патэльні, тады гахае так, што паны ад нечаканасці гэпаюцца на зямлю, бы пераспелыя грушы. Калі ж яны падымаюцца і, абтрасаючы з сябе конскі гной, глядзяць уніз, дык бачаць вялікае дзіва: туман разышоўся, воі збіліся ў гурт, усе абдымаюцца, кідаюць у паветра шапкі і крычаць: «Віват!»

Тут вось што пакуль паны шчыравалі над сваёй жалезнай згародзінай, дрыгайлаўскія ды гарбухоўскія мужыкі пагаманілі паміж сабою: чаго нам біцца з-за княскага хорта ці каралеўскай кабылы? Дый пагадзіліся. Тады і князь з каралём мусілі мірыцца: выехалі насустрач адзін аднаму пад белымі сцягамі, паціснулі рукі ды раз'ехаліся. І ў гэты момант з пагорка грымнуў стрэл. Натуральна нікога не забіла, бо паны ў спешцы пераблыталі мяхі ды зарадзілі стрэльбу пражаным гарохам. У войсках жа палічылі, што гэта салютаванне з нагоды міру, усе закрычалі «Віват», абтрэслі з вушэй гарох і раз'ехаліся па хатах.