Выбрать главу

Раённая «хуткая», якая прыехала гадзіны праз дзве, да бальніцы хворую не давезла. У дарозе канстатавалі смерць. Інфаркт.

Смерць Лізы вельмі балюча ўразіла не толькі бацькоў, сясдёр але i Уладзіміра Паўлавіча, Вольгу Андрэеўну. Глеб па тэлеграме прыляцеў у той жа дзень — падкінулі верталётчыкі. Панура, ca страхам сядзеў на аўтобуснай станцыі, чакаючы Ірыну. Ей пазваніла Вольга Андрэеўна, але сказала адно:

— Ірыначка, прыязджай, дзяцятка, сёння ж.

— Глеб? — у роспачы крыкнула яна.

— Не. Не.

— Мама? — прашаптала баязліва.

— Не, дзіцятка. Не. Не палохайся. Але прыязджай.

У Пыльчанкі-старэйшага дрыжэлі рукі, яму ўвесь час хацелася плакаць. Ніводная смерць блізкіх, сяброў не даводзіла да такога стану. Але акрамя жа лобы, гора з’явілася яшчэ адно пачуццё — страх. Страх — што Ліза пачала лік ахвяр ад катастрофы. Ніякі следчы не звязваў бы яе смерць з аварыяй. Маўляў, вельмі ўскосная сувязь. А для яго прамая. Дагэтуль ахвяр не было. Паміралі людзі — старыя, хворыя. У аварыю трапіла машына, загінуў ча лавек. I хоць было гэта ў часе эвакуацыі, тую смерць чамусьці не звязваў з аварыяй на станцыі. A Лізу звязаў да таго яшчэ, як даведаўся падрабязнасці. З жахам думаў: хто наступны? Страшная гэта думка. Таму, можа, i плакаць хацелася — не толькі па Лізе, па будучых невядомых ахвярах. Чаму невядомых? Вельмі вядомых.

Раней, чым ён сабраўся ў Высокі Гай, прыехаў счарнелы Іван Іванавіч. Абняліся. Паплакалі на плячы адзін у аднаго. Па тэлефоне паведамілі: скарадзіла бульбу — i памерла. Бацька расказаў, як скарадзіла. Уладзімір Паўлавіч адразу зразумеў, што адбылося: не даў Карака каня. Уявіў пачуцці вясёлай, шумнай, ганарыстай Лізы, ён любіў гэтую працаўніцу i за яе працу, i за яе слабасці. Некалі, калі пазнаёміўся з ёй, на ферме, паслухаў яе кры тыку начальства — пра Пустахода інакш падумаў. I пасябраваў з ім, з сям’ёй яго.

Абурэнне Каракам вырвалася такім крыкам, што ў дзверы заглянула спалоханая сакратарка.

— Ану, паехалі!

— Не трэба, Валодзя, табе ехаць сёння. Беражы, брат, сябе. Ты нам патрэбны. Тут узнікла праблема, якую голькі ты можаш вырашыць. Маша хоча, каб пахавалі дачушку на родных могілках… Не там жа хаваць яе, — Іван Іванавіч закрыў твар далонямі, застагнаў,— Ах, Ліза, Ліза!.. Што ты нарабіла?

Пыльчанка спыніўся пасярод невялікага новага кабінета свайго ўражаны. Натуральнае матчына жаданне. Яго нельга не выканаць. Але i гэтае жаданне — дзе пахаваць чалавека — стала праблемай. Не ўсё так проста, як думаецца Івану. «Толькі ты можаш вырашыць». Служба аховы зоны падпарадкавана МУС рэспублікі. Праўда, ахоўваецца яна так, што марадзёры, напрыклад, лёгка праходзяць i нават праязджаюць на машынах. Ды i выселеныя ходзяць па набытак свой — не спыніш людзей, якія з маленства ведаюць усе сцежкі. Калючы дрот парэзаны знізу на кожнай палявой дарозе — тымі, хто ходзіць па сваё, a ў лесе i на балоце — невядома кім. Міліцыі не да гэтага, яна пільная, але спытай у ix, што яны тут ахоўваюць. Калючы дрот? зямлю? паветра? нукліды? Усё так. Але пахавальная працэсія… У зону! Тут пры мнагаўладдзі, якое ўтварылася ў раёне, пры бюракратыі, якая пры надзвычайным становішчы становіцца непрабіўной, патрабуецца не адно ўзгадненне. Але справа не толькі ў гэтым. Пакутліва разважаў Уладзімір Паўлавіч над іншым. Тры дні назад рэзка падскочыла фонавая радыяцыя[1]. Чаму? З якой прычыны? У штаб, які ўзначальваў рэспубліканскі кіраўнік, часам паступала інфармацыя з Штаба ліквідацыі аварыі ў Чарнобылі. Але значнае павышэнне радыяцыі ніхто не растлумачыў. Больш таго, складвалася ўражанне, што яго хочуць скрыць. Начальнік штаба напэўна за сваё запытанне атрымаў па носе, бо, звычайна далікатны, спакойны, узлаваўся на яго, Пыльчанкавы, дамаганні, назваў яго панікёрам i наладзіў разнос службам, якія вялі дазіметрычныя замеры. Але Пыльчанка не столькі верыў сваім службам, колькі верыў ваенным, якія мелі больш дасканалую апаратуру i з якімі ў старшыні меўся добры кантакт, з камандзірам хімпалка пасябраваў.

Дык ці мае ён права падвяргаць дадатковай рызыцы блізкіх людзей? На могілкі паедуць усе Пустаходавы i ўсе яго — Вольга, Глеб, Ірына, цяпер Ірыну далучаў да сваіх блізкіх.

Хадзіў па цеснай клетцы, стараўся не сустракацца вачамі з Іванавым позіркам, але адчуваў кожным нервам, як сват глядзіць на яго — з чаканнем, надзеяй. Выказаў яму свае сумненні:

— А трэба рызыкаваць, Іван?

— А дзе ж пахаваць нашу Лізачку, Валодзя? — прашаптаў, а здалося, што закрычаў у страшэннай роспачы бацькоўскай — i пахаваць няма дзе! — Якая рызыка, Уладзімір Паўлавіч? Тлумачыш, як малому… З гэтага боку дроту мы яе не набіраем, радыяцыі гэтай праклятай? А як пярэйдзем за дрот, так i схопім смяртэльную дозу? Глупства!

вернуться

1

Як вядома зараз, 2 чэрвеня 1986 года пад цяжарам пяці тысяч тон пяску, свінцу, якімі спрабавалі патушыць рэактар, правалілася шахта i ў атмасферу «выплеснулася» новая порцыя пясчанага, графітнага, свінцовага пылу — мільёны бэр. Быў хмурны дзень, з Польшчы на Маскву плылі воблакi. Радыенукліды селі на ўсходнія раёны Гомельскай вобласці, на Магілёўшчыну, на Браншчыну.