— А я спалохалася. Можа, што не так раблю.
— Усё вельмі так робіш. Гэта цябе мама навучыла?
— Хутчэй — Ліза. О, вы не ведаеце нашу Лізу! Яна па руках мяне біла, калі я што не ўмела. Баюся да дому прыязджаць — тут жа пагоніць каровы даіць. У пяць гадзін раніцы. Я да дзвюх танцавала. Спаць — паміраю. А яна за нагу цягне. Мама з ёй сварыцца: дай малой паспаць. Для мамы я ўсё яшчэ малая. А ведаеце, чым я пал охаю яе, Лізу? Вы не грэблівая? Жабамі. Я для практыкі пачала жабак пры ёй трыбушьщь. Дык яна ты дзень бачыць мяне не магла, прабачце, выварочвала яе. Во я паспала! Нашы смяяліся. Дзіўна гэта. Яна ж усё ўмее, Ліза. Качцы галаву скруціць i выпатрашыць. Свінню асмаліць i разабраць. Карове памагчы ацяліцца пры самай цяжкай сітуацыі, калі цялятка мёртвае… А вантробы жабіныя не можа бачыць.
— А я курыцу не магу зарэзаць. I кулінарнічаць развучылася. Засталіся ўдваіх з мужам. Ён рэдка калі абедае дома. I я ўсухамятку ці ў сталоўцы. А сёння ў мяне з рук валіцца. Іншыя клопаты ў галаве… Канешне, вяселле. Радасць. Але прызнаюся табе… Ірыне не кажы… усю раніцу не пра вяселле думаю… не пра Глеба. Пра Барыса. Як ён дабіраецца.
— Гэта каторы ў Афганістане?
— З Афганістана ён, дзякуй богу, вярнуўся. На Каўказе цяпер.
— Вольга Андрэеўна! Страшна гэта, калі сын ваюе?
— Што ты, дзяўчынка мая, не тое слова — страшна. За год я ніводнай ночы не паспала пачалавечы… пасівела. Часам Валодзю… Уладзіміра Паўлавіча ненавідзела, што ён можа спаць… храпіць на ўвесь дом.
— Навошта нам была гэтая вайна?
— Вось гэтага я табе не скажу, хоць у сё перачытала, усё праслухала… кожную вестачку замежнага радыё лавіла. Галасы ix. Ніколі раней не слухала… Пыльчанка ажно злаваў. «Што гэта цябе на палітыку пацягнула?» Пацягне, — i нечакана для самой сябе: — А Барыс падабаецца табе?
Тамара зачырванела. I Вольга Андрэеўна ўзрадавалася гэтаму: значыць, не абыякавая, значыць, няма ў яе каханага, i яна, як кожная дзяўчына, думав пра будучага абранніка, a думкі такія, помніла сваю маладосць, салодкія i страшныя. А тут яшчэ i рамантычна, незвычайна: лётчык, герой, брат сестрынога мужа, i знаёмства адбудзецца ў дзень Ірынінага вяселля.
Вольга Андрэеўна — чалавек шчыры i просты. А тут хітравала, рабіла псіхалагічны націск: разоў колькі вярталася да размовы пра Барыса. A ўрэшце, яна проста не магла не гаварыць пра яго. Не было б Тамары — гаварыла б з Ганнай, сама з сабою.
Уладзімір Паўлавіч як у ваду глядзеў: Барыс спусціўся з неба.
Звыклы тут шум самалётаў: блізка ваенны аэрадром, ды i сельгасавіяцыя базіруецца побач. Таму Вольга Андрэеўна не звярнула ўвагі на верталёт, які прагрымеў над домам. А Тамару зацікавіла: чаму ён кружыць? Там у ix, над Прыпяццю, так нізка авіяцыя не лятае, кажуць, таму, што атамная блізка.
Верталёт ваенны, з зоркамі, сеў за гародам, на асушаным тарфяным балоце. З яго саскочыў чалавек у лётнай форме, з чамаданам, памахаў пілотам рукой, i машына ўзвіхрыла пясок — былое балота даўно ператварылася ў пясчаны плац.
Тамара здагадалася: ён! Чула ад сястры пра брата яе нарачонага, чула ледзьве не легенды пра Барыса.
Сказаць маці i сустрэць самой? Хацелася незвычайнага, сюрпрызаў — i для Вольгі Андрэеўны i… для сябе.
Пайшла насустрач.
Брамка з гарода ў поле зачынена на ржавы замок, з восені не адчыняўся. Барыс з лёгкасцю ката перамахнуў цераз плот. Але ўскапаная на зіму зямля была яшчэ грузкая, i ён чарпануў яе чаравікамі, Выскачыў на адной назе на сцежку. Зняў чаравік, выціраў яго насоўкай.
Тамара наблізілася, баючыся пырснуць смехам. Весяліла яе не тое, што ён ускочыў у гразь, а як хітра i гарэзліва ён назірае за ёй, незнаёмкай, на бацькавым гародзе: быццам бы глядзіць Mімa, на дом, а на яе — як глядзяць на незнаёмага чалавека на гарадской вуліцы, але яна адчувае, што ўся ўвага яго скіравана на яе. Ажно няёмка зрабілася, што яна, дурніца, як школьніца, вытыркнулася наперад у кароткім халаціку, фартушку, выставіўшы каленькі. Якое мела права сустракаць яго раней за маці? Цяпер ёй было сорамна. А ён… акцёр, аднак…
— Усё-такі пасадзіў Пыльчанка ў балота. А хваліўся, што ўсе балоты асушыў. Мог бы i дывановую дарожку палажыць.
Гаворыць ёй так, быццам яны сто гадоў знаёмыя i бачыліся гадзіну назад.
— Каб жа ведалі… Маці бегае на аўтобусную станцыю.
— Ха! Буду я ездзіць на разбітым аўтобусе.
— Ого!
— Што — ого? Але чакай… Дай экіпіравацца. Стаю на адной назе, як бусел.
Абуў чаравік, выцер рукі, перагарнуўшы насоўку, кінуў яе на мяжу.