Выбрать главу

— Паглядзі ж, сваток, на ўнучачка, — заўсёды звярталася на «вы», а тут забылася на ўмоўнасці.— Паглядзі, які ён харошанькі! I усё ў яго на месцы. Ручачкі, ножачкі… Носік, вушкі — бацькавы. A вочкі — маміны. I пупок адваліўся. Таму купаем Вовачку.

Уладзіміру Паўлавічу ажно заняло дыханне. Толькi, можа, у той міг да яго дайшла глыбіня страху, якую перажылі гэтыя блізкія яму людзі. Ен, магчыма, менш, чым кожны з ix, думаў пра гэта, хоць таксама часам халадзеў ад такіх думак. А цяпер па думаў, як i належала яму па праву i абавязку: i такі страх будуць перажываць тысячы людзей перад тым, як нарадзіць на свет дзяцей сваіх. I колькі гэта можа працягвацца? Не год, не два, не пяць. Пяцьдзесят? Сто? Ідзі скажы людзям, што яны будуць жыць пад такім страхам стагоддзе!

«Не, Волкаў, людзі — не генафонд! Генафонд — у свірне. Яго можна не сеяць. A людзі будуць сеяць. I будуць жаць!»

— Глядзі ж, сваток, якога багатыра мы табе падарылі!

— Мама! Што вы яго выставілі, як на вітрыну? Прастудзіце.

— Вовачку купанькі будзем. Купанькі майго ca коліка.

Спачатку памачыла ў ванначцы ножкі хлопчыкавы. Потым, гушкаючы, апусціла ў ваду. Дзіця закугакала.

— Спужаўся, галубчык мой. Не бойся, саколічак. Не бойся. Скора ты палюбіш вадзічку. Ой, як палюбіш! З вадзічкай сілу набіраць будзем, расці. Вялікі, вялікі Вовачка вырасце!

Дзяды, абодва, наблізіліся да стала, схіліліся над купеллю.

Бабуля асцярожна плескала ваду паміж ножак дзіцяці, абмываючы магчымыя апрэласці.

Іван Іванавіч расчуліўся да слёз i, каб неяк прагнаць гэтую бабскую чуллівасць, запознена грубавата пажартаваў:

— Ты глядзі на мужчынскі инструмент: на месцы ён — значыцца ўсё нармальна.

Засмяяўся адзін Ваня — быццам бы ад тэлеперадачы.

Пасміхнулася Марыя Пятроўна.

— Радуйся, дзед, радуйся. А ты, дачка, не ўздыхай. Наўздыхалася.

— Ах, мама. Я супакоюся тады, калі Валодзька жэніцца i ў яго народзіцца нармальнае дзіця.

Марыя Пятроўна сярдзіта цыкнула на дачку:

— Не гняві бога, Ірына!

— Ён даўно разгневаны.

Уладзіміру Паўлавічу таксама не спадабалася такое філасофстваванне над купеллю дзіцяці. Ён строга сказаў:

— За надобныя размовы я генерала аднаго вы ставіў з раёна. Не наганяй людзям страху!

— Во i я кажу так, — падтрымаў Іван Іванавіч. Мы яшчэ дадому вернемся.

I гэтым нагнаў смутак на жонку. Марыя Пят роўна змоўкла, сцяла вусны, сцерла радасную ўсмешку з твару i як бы адхілілася ад усіх, акрамя дзіцяці — яму ўся ўвага i ўсе ласкавыя словы.

А Вольга Андрэеўна любавалася дзіцяткам, дава ла кароткія парады ca свайго мацярынскага вопыту Але радасць яе была азмрочана. Ей здалося яшчэ да купання, яшчэ тады, калі муж аглядаў гаспадарку, а яна памагала нявестцы i свацці гатаваць вячэру, што яны як бы пазбягаюць размовы пра Глеба. Дапускала, што робяць гэта менавіта таму, каб не азмрочваць i сваю i яе радасць. Але ж калі гэта так, то гэта страшна: лічаць яго безнадзейна хворым. Дапускала свой мацярынскі эгаізм, калі хочацца, каб усе размовы ішлі толькі пра яе дзяцей. Але ж хіба маленькі Валодзька не яе дзіця, не часцінка Глеба, гэтакая ж дарагая, як i сам Глеб! Прызнавала, што аварыя зрабіла яе хваравіта надумлівай. I аднак… Калі ў часе купання гаварылі пра дзіця, пра маці, радуючыся i нават жартуючы, i зноў ніхто не ўспом ніў пра бацьку, на душы ў маці стала вельмі цяжка. Кропля, якая перапоўніла чашу яе гора, упа ла ў часе вячэры. Сказалі першы тост за Вaлодзьку, стрыманы, але самы радасны.

Другі тост за маму — натуральна. I раптам Іван Іванавіч, стары, мудры чалавек, якога Вольга паважала, прапусціўшы бацьку, прапанаваў тост:

— А цяпер за бабуль — за Вольгу i Машу. Вы, Вольга Андрэеўна, яшчэ не знаеце, што такое быць бабуляй. Колькі радасці i колькі клопату!

I бабуля, якая павінна была найбольш радавацца, — першы ўнук, не вытрымала i заплакала. Сапсавала вячэру. Усе вельмі ўстрывожыліся — Ірына, дзеці, Іван Іванавіч, Віктар, Поля, абходжвалі яе, паілі валяр’янкай.

Уладзімір Паўлавіч прыкметна злаваўся, але токі яго незадаволенасці перадаваліся толькі ёй i гэта перашкаджала Вользе Андрэеўне супакоіцца. Адна Марыя Пятроўна, магчыма, усё зразумела.

— Нічога, нічога. Гэта бывае, бывае. Дайце ёй паплакаць. Паплач, свацейка, паплач. Не саромейся — усе свае.

Яна выцерла слёзы, рашуча ўзняла чарку.

— Вып’ем за Глеба!

— Канешне, вып’ем. Яшчэ як вып’ем! — схамянуўся, папраўляючы памылку, Іван Іванавіч.