Выбрать главу

I раптам зрабіў спалоханыя вочы.

— Я спазніўся? О, божа! Так ляцеў!..

— Куды?

— На вяселле.

— I прыляцелі.

— А ў доме — маладая гаспадыня. Кланяюся табе. Па законах продкаў я павінен пацалаваць братаву жонку, — і, расставіўшы рукі для абдымкаў, рушыў да Тамары.

Яна адступіла i пагразіла пальцам.

— Па законах продкаў жонку брата нельга цалаваць.

— Ды ну? Недасканалыя законы. Мусульманскія.

— А па-другое, я — не жонка. Я — сястра Ірыніна.

Барыс спыніўся.

— Ба-ба! А я, лапух, не здагадаўся. Пачакай, запушчу камп’ютэр, вылічу — якая. Шчаслівы атамшчык пісаў вашы імёны, — шчоўкнуў языком, як кнопкай уключальніка, — Выдаю… Тамара!

Дзяўчыне стала весела, што Барыс адгадаў яе імя, хоць гэта i няцяжка, калі Глеб апісваў сясцёр, ix узрост.

— У такім разе я павінен абавязкова пацалаваць цябе.

— Вы кожнае знаёмства пачынаеце з пацалунка?

— А як жа! Ваюем за тое, каб усё чалавецтва цалавалася. А яно не хоча…

Здаецца, жарт, звычайная маладзёжная балбатня, іронія з філасофіі міратворчасці, характэрная для яе ўзросту, для яе студэнцкага асяроддзя. I яна гатовая была адказаць у тым жа стылі. Ды тут убачыла, як раптам змяніўся гэты вясёлы чалавек, знікла яго гарэзлівасць, жаданне блазнаваць, няхай ненадоўга, на міг, але выразна выявілася, як на змену лёгкім i вясёлым думкам прывалілі, што валуны, цяжкія, чорныя. I Тамара, чулая душа, зразу мела яго, бо ведала, дзе ён ваяваў, каб чалавецтва цалавалася. I яна нечакана для сябе абняла яго.

— Не трэба, Бора, не трэба.

— Не трэба, — пакорліва згадзіўся ён, ласкава пагладзіўшы яе плечы. Цеплыня яе ўлілася ў сэрца, i ён адчуў спакой i радасць, тую незвычайную радасць, якую не ведаў ужо даўно, якую сніў хіба — кал i сніў маці, дом там, у Афганістане.

— Хадзем да маці, яна чакае.

— Так, хутчэй да мамы.

— Мы забылі чамадан. Я вазьму…

— Я вазьму. Ён малы, але цяжкі.

— Мы, Пустаходы, — не слабое племя. Кожная з нас вартая траіх мужчын — так бацька кажа.

— Але не забывайся, што я — афіцэр. Хіба я магу дазволіць?

Барыс вярнуўся да плота, легка падняў чамадан.

— Зробім маці сюрпрыз? Каб вы… сапраўды з неба спусціліся.

— Давай на «ты». Мы ж, лічы, родныя ужо.

— Не. Маці нельга палохаць. Ты пачакай у двары, а я падрыхтую Вольгу Андрэеўну.

Тамара прыбегла ў дом, на кухню. Вольга Андрэеўна глянула на яе, здзівілася.

— Як ты свецішся, Тома! Даўно не бачыла, каб чалавек так свяціўся. Само сонца. Ад чаго?

— Хочаце сюрпрыз? Заплюшчыце вочы.

— Не палохай мяне, дзіця, — не адразу сцяміла жанчына, шукаючы адгадку такой дзявочай радасці.— Старыя баяцца сюрпрызаў.

— Не. Вы заплюшчыце вочы.

Чаму i не пагуляць бібліятэкарцы дзіцячай бібліятэкі ў дзіцячую гульню? I яна са смехам закрыла твар далонямі.

Тамара адчыніла дзверы i за руку ўвяла на кухню Барыса. I Вольга Андрэеўна праз растапыраныя пальцы ўбачыла, як сын і дзяўчына па-змоўшчьщку пераміргнуліся.

Маці кінулася да сына. Абняла яго, цалавала, выцірала слёзы i смяялася. Але варухнулася ў яе раўнівае пачуццё ад таго, што дзеці так хутка пазнаёміліся i так хутка змовіліся рабіць ёй сюрпрызы. Асудзіла Тамару: залішне па-сучаснаму. Сыну не кінула такога папроку, хоць даўно ведала яго спрыт на знаёмства з дзяўчатамі. О, маці! Паўгадзіны назад ёй хацелася, каб Барысу падабалася Тамара, пераканала сябе, што толькі такая жонка можа даць шчасце яе сыну, засцерагаць яго ад неразумных дзеянняў, учынкаў. А цяпер раўнавала. Не спадабалася нават тое, што яны так хутка i лёгка перайшлі на «ты». Унюхала яго мужчынскія слабасці за пяць мінут!

Насцярожана, да ганебнага падглядвання, чаго не рабіла нават тады, калі семнаццацігадовы Борка ціскаў сваіх аднакласніц, сачыла за адносінамі сына i сястры нявесткі. Яны разам, ахвотна i ўмела, пачалі памагаць ёй гатаваць i накрываць сталы. Трохі супакоілася, калі пераканалася, што ніякіх глуп стваў не толькі ў дзеяннях, але i ў размове не да зваляюць сабе ні яе перарослы сын, ні маладзенькая студэнтка. Але ўсё роўна засталіся рваныя шматкі пачуцця: быццам бы яна пайшла на непрыстойнасць, калі марыла пра ix збліжэнне, Гэта трохі азмроч вала яе настрой, які пасля таго, як дачакалася Барыса, мог быць што гэты вясновы дзень — без адзінай хмурынкі на небе яе душы.

IV

Уладзімір Паўлавіч не паверыў, што Глеб паехаў рыбачыць. «На пасеку твой жаніх з доктаркай забраўся», — кінуў ён жонцы. Вольга Андрэеўна абразілася. Па-першае, за сябе: другі раз муж напамінае пра яе даўняе. Па-другое, за сына: не такі Глеб, Ірына таксама. Ды i логікі няма. Калі б яны жылі да вяселля, то навошта ім забірацца ў патаемнае месца за суткі да шлюбнай ночы? A калі захоўвалі сябе да ўзаконення свяшчэннага саюза, дык тым больш не зробяць такога глупства перад самай урачыстасцю.