Выбрать главу

— Есць — вясці.

— Ну, хлопцы, як гэта кажуць у нас…

— Таварыш палкоўнік, не прымушайце нас паслаць вас…

— А вы пашліце, пашліце. У думках.

Ніязі пераклаў:

— Ігра слоў. Не перакладаецца.

— О, разумею.

— Дазвольце выконваць?

— З богам. I з алахам.

— О, з алахам!

Казырнулі, мільганулі рукі, запэцканыя фарбай, стукнулі абцасамі.

Павярнуліся. Прыгожа, артыстычна.

За чвэрць гадзіны былі над раёнам, паказаным афганскім маёрам на карце. Маланкамі праляцелі над адной цяснінай, над другой, напаўняючы ix такім громам, што абвальваліся камяні. Дзе ж ён, гэты чортаў мост?

— Зойдзем ад караваннага шляху. Глядзі новую дарогу, — перадаў сябру Барыс.

З вышыні ўбачылі пакістанскі пагранічны пост.

— Пост! Бачыш? Ёсць на карце! — чытаў Сушко.

— Да граніцы не набліжайся. Наробім шуму.

Рэзкі паварот. «Грачы» пайшлі цераз перавал.

— Ёсць дарога, — далажыў вядучы.

— Бачу! — адказаў Барыс. I тут жа пачуў у шле мафоне:

— Ёсць мост! Во мастакі! Не мы з табою. Во распісалі! Жывая скала i жывая вада. Празрысты ён, ці што?

Барыс моста не ўбачыў. Сказалі дзесятак слоў — а машыны ўжо апынуліся над голымі гарамі, за многа кіламетраў ад цясніны з горнай рэчкай.

— Атакую! Заходжу з усходу.

— Цэлі не ўбачыў! Іду за табою.

Барыс «сядзеў на хвасце» ў сябра. Убачыў, як з яго «грача» пайшлі ракеты. Адна. Другая. З рэчкі шуганулі фантаны полымя ł вады. I адразу вызначыўсямост — негатыў на фотаплёнцы, быццам выбухі праявілі яго. Барыс злавіў у аптычны прыцэл незвычайнае ажурнае збудаванне, што вісела над цяснінай, як павуціна.

Пуск.

Вызваліўшыся ад ракеты, машына ўзнеслася ўгору. Ёсць пападанне? Не?

Сушко заходзіў з поўдня, ад граніцы.

Барыс пераключыў апаратуру аэраздымкі на шы рокі дыяпазон, каб зняць вынікі атакі панарамна.

Самалёты збавілі хуткасць — ішлі на разведку.

I раптам у шлемафоне зазумерыла — пі-пі-пі — сістэма апавяшчэння «Пуск варожай ракеты».

Дзе яна? На каго ідзе? На яго? На Лёню? Амаль інстынктыўна кінуў машыну ўгору. Так адыходзіў ужо неаднойчы ад гэтай «цеплавой нахабніцы». Раке та праходзіла пад ім, камп’ютэр не паспяваў трьшаць яе па вертыкальным курсе.

I тут убачыў яе вогненны след. Ракета ішла за «грачом» Сушко. Рвануў на перахоп, гатовы пад ставіць сябе, хоць разумеў, што позна ўжо. Націснуў кнопку сістэмы цеплавога адбівання — пусціў гарa чыя шары ў яе бок. Не памагло. Хітрая істота, як жывы пёс, ужо ўнюхала след Сушковага самалёта, ідзе за ім, даганяе.

Паспеў крыкнуць:

«Лёня! Стынг! Ухадзі!»

Дзіўна, чаму Сушко ідзе па прамой? Не спрацавала яго сістэма трывогі?

Ратунку няма. Міг — i магутная ўспышка ў небе, як узрыў суперзоркі ў сусвеце.

— Лёня!.. Лёня!.. Друг ты мой!

Барыс пракусіў у роспачы пальчатку, палец. Зняўшы хуткасць да гранічнай, зрабіў круг над месцам гібелі сябра. Адны абломкі ўпалі імкліва, узняўшы на зямлі пыл. I ca скалы можна выбіць пыл. Нешта лёгкае, абшыўка ці астаткі Лёневай вопраткі, кружылася ў паветры, ветрам адносілася на поўдзень — на радасць ворагам, якія стаіліся, схаваліся пад скаламі, пад каменнем, у кустах.

Вылі. Свісталі турбіны. Крычаў Барыс — плакаў, мацюкаўся, ненавідзячы ўвесь свет — усіх, хто давёў да гэтага — вось да такой смерці. «Да лёгкай смерці», як горка жартуюць пілоты. Калі нікому ніякіх турбот на пахаванні. I — ніякага следу ад чалавека на зямлі. Пылінкай узнёсся ў космас.

— Не, Лёня, твой след застанецца! Застанецца!

Паміма паралізаванай волі пілота, па камандзе камп’ютэра «Су-25», імчаў на поўнач на небяспечнай вышыні: трохі вышэйшая гарa — i такі ж пыл, як ад узрыву «Стынгера». Імклівае набліжэнне снежнай вяршыні апрытомніла Барыса. Рвануў рычаг вышыні. Самалёт штопарам узвіўся ў неба.

— Не, Леанід! Так я не палячу да нашых. Не! Атрымаецца, што я пакінуў цябе. А я не пакіну цябе! Ім не пакіну! Я знаю, дзе яна, гэтая праклятая ўстаноўка. Яны святкуюць перамогу. Яны расслабіліся. A ў мяне ракеты i кулямёты. У мяне — кулямёты! Буйнакаліберныя! Леанід!

«Грак», апісаўшы вертыкальную дугу, павярнуў назад.

Яны сапраўды расслабіліся, маджахеды i ix саветнікі, гаспадары ракетнай устаноўкі. Яны радаваліся. Адны маліліся алаху. Другія славілі Хрыста шклянкамі з віскі.

Кара абрушылася на ix з хуткасцю маланкі. Удары ракет i град свінцовых куль.

Але не бачыў капітан Пыльчанка, што ў тым баку, куды ён павярнуў, на вяршыне перавала стаял i хуткастрэльныя зенітныя гарматы — прыкрывалі мост. Не з аднымі аўтаматамі ваююць маджахеды!