Выбрать главу

Адплаціла мужу:

«Вы што, даярак возіце на пасеку, што знаеш усе выгоды?»

A між тым Глеб сапраўды рыбачыў усю ноч — у адстойніках станцыі, у цёплай вадзе, у зоне, куды дапускаліся толькі свае работнікі. Рыбачылі цэлай брыгадай. Намеснік па гаспадарцы з нагоды вяселля дазволіў ім нават парыбачыць у запаведным адстойніку, дзе разводзілі рыбу для сваёй рабочай сталоўкі. Усе разумелі, што ў Прыпяці пры вясновай вадзе за рыбай не ўгонішся.

Адтуль, з Прыпяці, i прыехаў Глеб з рыбай i сябрамі. На двух «Жыгулях».

Старому Пыльчанку ажно не спадабалася, што ў калгас пойдзе такі картэж. Меркаваў абысціся сваімі дзвюма машынамі. А з калгаса ў раён далучацца машыны нявесціных сваякоў, ix паўвёскі i немала на колах; шыкануць, як i сам Іван, любяць; мужыкі, a замашкі шляхецкія. А вакол людзі — у полі, у сёлах, тут, у райцэнтры. I адразу паляціць: вунь як жэняць дзяцей начальнікі! А час такі, што i пісака з сатырычным пяром можа апынуцца не толькі ў ліку зайздросных разявакаў, але i сярод гасцей. Вып’е тваёй гарэлкі i цябе ж распіша. Але думка такая не занепакоіла, a развесяліла — вясёлы час! Ды i настрой добры, адразу змяніўся, узняўся, як толькі ў кабінет, дзе ён схаваўся ад наведвальнікаў, пазваніў Барыс. Змяніў голас, паспрабаваў разыграць:

— Таварыш Пыльчанка? З Саўміна звоняць. Што гэта ў вас малако пацякло ўніз? Фантанам… Фантанам павінна біць! А то па вас ударым.

Пазнаў па першых словах. Хіба можна не пазнаць сына!

— Бора! Чортаў ты сын! Адкуль ты?

Ведаў, што з дому, спытаў так — для радаснага ўзрушэння. Дзіўна, ажно сэрца заскакала ўпрысядкі. Здзівіўся. Ніколі так не радаваўся прыезду сыноў, прымаў падзею ca спакоем, які крыўдзіў Вольгу. Здаецца, нават тады не ўзрадаваўся, калі Барыс прыехаў на пабыўку пасля звароту з Афганістана. Гэтак жа пазваніў яму на работу, i ён, бадай, спалохаўся той раз: якім ён стаў, яго любімы сарвігалава, на якога неаднойчы некалі прыйшлося паднімаць папругу?

— Машына не трэба?

— Верталёт падавай.

Пачуў у трубцы дзявочы смех.

— Не тлумі га лаву. Дома?

— Мне да цябе бегчы цалавацца? Ці сам з’явішся абняць свайго блуднага сына?

— Мне такі прыйдзецца сёння закрыць сваю кантору.

— Закрывай, закрывай. Малако само пацячэ. А маме трэба наша дапамога. Праўда, тут ёсць адна добрая фея, якая ўсё ўмее. Але намі трэба кіраваць. Без кіраўніцтва мы што без шкалы прыбораў. Крывім лінію. Не тую вышыню трымаем. А куды ты жаніха дзяваў?

— Можа, нявесту сцеражэ.

— А што — нявесту трэба сцерагчы? Во туркі! Красці нявест пачалі. Дажыліся браткі-беларусы!

Чуў усплёскі Тамарынага смеху.

— Не смяшы дзяўчыну.

— Я смяшу? Яна — мяне.

— Глядзі, Дон-Жуан. Не забьюайся.

— Што ты, бацька! Хіба я не джэнтльмен? Афіцэр вялікай Арміі! У нас больш гонару, чым у Андрэя Балконскага.

— Ведаю я твой гонар.

— Дрэнна, бацька, думает пра паветраныя сілы.

— Паветраныя таксама бываюць ветраныя.

— Ха! Пазнаю цябе. Без мараляў ты не можаш? Як цябе трываюць падначаленыя? Перабудоўвайся! Наступав дэмакратыя. Нават да нас даходзіць. Знаеш, які начальнік палітаддзела ў нас стаў? Бацька родны. Цалуе нас, сынкоў. А мы пра яго анекдоты сачыняем.

Уладзімір Паўлавіч не мог адарвацца ад трубкі — так прыемна было слухаць сынаў голас, яго вясёлую балбатню. Не змяніўся Борка. Усё той жа. Калі лётную школу скончыў, пахваліўся, з гонарам, не адзнакамі, а тым, што трымаў першынства па сядзенні на гаўптвахце. Маці жахнулася. А яго рассмяшылі такія сынавы заслугі. Пасля Афганістана Барыс не спадабаўся: жарты яго сталі злоснымі, крыўднымі для людзей. А цяпер яны зноў ранейшыя — лёгкія, без падтэкстаў, гульня слоў, калі на любую заўвагу ён можа адказаць бяскрыўднай тырадай, прыкладам з жьщця, з літаратуры, анекдотам. Дрэнна, калі весялосць Барысава ад таго, што ён паспеў ужо прыкласціся да пляшкі ўпотай ад жанчын. Мінулы раз яшчэ i гэта ўстрывожыла — што абыякавы раней да спіртнога Барыс пачаў выпіваць i адкрыта, i — што яшчэ горай — употай. У гэтыя «разліўныя» дні трэба не спускаць з хлопца вачэй. Вось чаму трэба хутчэй дадому.

Бясшумнай мышкай шмыгнула па кабінеце сакратарка, спачатку цень яе ўбачыў. Сказаў Барысу:

— Скажы маці, што адна нага мая ў кабінеце, а другая ўжо дома. Сігаю сямімільна.

Палажыўшы трубку, радасна паведаміў памочніцы: