Выбрать главу

Блізка дол, а спуск доўгі. Паднялося сонца. I — о, дзіва прыроды! — чым ніжэй ён спускаўся, тым гарачэйшымі рабіліся яго промні. А з даліны ўзнімалася ўгору, плыло густое, цёплае i пахучае паветра. Вадой i дынямі пахла яно. I Барыс верыў, што гэта не падманная галюцынацыя. I не памыліўся. Вось апошні спуск — i ён на роўнай мяккай… дзівосна мяккай зямлі. Лягчэй стала ісці, добра служыў кій, i калена не так востра бал ела, з такім болем можна ісці, далека можна ісці.

Куртку ён зняў яшчэ на гары. Але пры спуску яна замінала, там трэба свабодныя рукі — пры падзенні. З’яўлялася нават жаданне кінуць яе. Але падумаў, што ў палоне яна можа вельмі спатрэбіцца, невядома, дзе яго будуць трымаць, a усё-такі восень, халодныя ночы.

У даліне яна асабліва не замінала — вісела на ру цэ. Скінуў i шлем, засунуў у рукаў. I так ішоў — хутка i бадзёра. Як прагульваўся. У палявой форме, з мяккімі пагонамі, без шапкі, з расшпіленым каўняром. Акрамя болю адчуваў адзін дыскамфорт, які як бы кампраметаваў яго званне, яго гонар: ступаў па вільготнай зямлі ледзьве не голай нагой. За два дні горнага паходу працерлася падэшва бота. Весела вылаяў інтэндантаў:

— Лайдакі! У гэтай краіне, дзе столькі гэтай скуры, не можаце пашыць чалавечыя боты!

Здзіўляўся сваёй рашучасці, з якой ішоў у палон. Мабыць, ніводзін салдат не ішоў гэтак у палон. Калі прачынаўся ўначы, успамінаў сны, у якіх шукаў сваіх, — раздзірала душу с у мление: a ці тое ён надумаў? Ці не ад ганебнай баязлівасці ён здаецца? Але ж не ворагу свайго народа ён здаецца!

У даліне сумленне змоўкла. У сё перамагла прага жыцця, пераконанасць у сваім праве на жыццё. Не толькі ж дзеля сябе ён гэта робіць — дзеля маці, дзеля маці будучых дзяцей сваіх. I дзеля ix, дзяцей!

— I дзеля цябе, мая Радзіма! Хіба патрэбна камусьці мая смерць? Ворагам. Але я не дам ім гэтай радасці.

I вось узнагарода за яго пакуты! Вада! Арык. Вада ў ім мутная, жоўтая. Але ён упаў перад ёй, як перад святыняй, забыўшыся на калена. Набраў у насоўку i праз паркаль цадзіў у рот. Вада цякла па бара дзе, па шыі, за каўнер гімнасцёркі, але гэта было як ніколі прыемна — як святое прычасце.

Угледзеў, што за арыкам бахча, зелянела яшчэ i лапушылася вялікае зелле. Дыні! Канешне, яны былі прыбраныя ўжо, вывезеныя. Але Барыс знайшоў дыню. Не адну. Ад пераспеласці яны распаўзаліся ў руках, п’янілі духмянасцю, вінным водарам падгніласці. Але з якой асалодай ён еў… не, піў гэтую пахучую мякаць, што раставала ў роце. Дыня i накарміла i напаіла. Ніколі ў жыцці ні ад якога хмяльнога i бясхмельнага пітва., ні ад якога самага тонкага i смачнага харчу так хутка не прыбывалі сілы. Там, за святочнымі сталамі, наадварот, цяжэеш. А гэтая гнілаватая дыня ўлівала сілы, што жыццятворны бальзам. Падскочыць i галёкнуць хацелася.

Наперадзе — града акацый, чуць ужо абпаленых восенню, дзе-нідзе пажаўцелых, але з густой яшчэ кронай. Ахоўная лясная паласа — ад усходніх сухавеяў; дбайныя гаспадары ўрабляюць даліну. Чыя яна? Афганская? Ці пакістанская ўжо? Граніца магла прайсці ў гарах. Мала дзе яе тут пазначаюць.

Але ў цяні акацый адпачываць сабе не дазволіў.

He прысеў, не прылёг, хоць прахалода спакусліва цягнула на зямлю. Пастаяў у цяні, абапёршыся аб калючы ствол таўсцейшага дрэва. Падзівіўся, што зноў прыступ сумлення, якое, здавалася, ужо змоўкла, кальнуў у сэрца.

— Што ты трапечашся, дурное? Хіба не бачыш, што іншай дарогі ў мяне няма? У жыццё — гэта адзіная. Усе іншыя — у смерць.

Прадзёрся праз калючы хмызняк, выйшаў з-пад акацый i ўбачыў яе — граніцу. Паласаты с луп — шырокія зялёныя i вузкія белыя палосы, зверху на зялёным фоне — белы серп месячыка. А побач са слупам — лабасты бункер. Блізка — метраў за трыста. З палёгкай уздыхнуў.

— Ну, вось i ўсё, капітан Пыльчанка.

Памацаў зорачкі на нагонах. Ганьбіць ён ix? Не.

I зорачкі няхай застаюцца. I пасведчанне ў кішэні. Да афіцэра павінна бьщь іншае ста ў лен не.

— Аднак рыхтуйся да допыту. Могуць i катаваць.

Пра гэта ён думаў з учарашняга вечара. Адабраў сапраўдныя сакрэты, якія не могуць выбіць ніякім катаваннем, i тое, што, ведаў, хаваецца ад сваіх, але даўно не з’яўляецца сакрэтам для такіх разведак, як амерыканская i англійская. Няхай пакістанцы парадуюцца гэтым «сакрэтам», пакуль шэфы не тыцнуць ix носам. Тым часам яго перададуць больш цывілізаваным службам.

Глыбока ўдыхнуўшы, як бы сабраўся нырнуць, пабрыў да бункера. Ішоў павольна, прыкметна кульгаючы, абапіраючыся на кій. Гэта не быў прыём — паказаць сябе інвалідам, калена сапраўды забалела гэтак жа моцна, як пры спуску з гары. У вачах свяціла не адно яркае сонца, а часам два-тры, жоўтых, расплылых, што жаўткі на скавародцы. Такое адчуванне спалохала горш за галюцынацыі. Але слуп бачыў выразна, колеры яго, гэта супакоіла. Ганебна было б самлець перад чужымі салдатамі.