Іван Шамякін прытрымліваецца аднаго крытэрыю — праўды, i толькі праўды. Як i ў папярэдніх раманах… Камуніст Сінякоў у яго недалёкі чалавек з «страусінай філасофіяй», які, калі йеабходна прыняць хоць маленькае рашэнне, не кажучы аб скла даных пытаннях, гатовы адразу хаваць галаву ў пясок. Нават вестку пра аварыю ў Чарнобылі сустракае спакойна: «£сць людзі, якія гэтым займаюцца». Камуніст, першы сакратар райкома камсамола Сяргей Плечка «не вызначаецца розумам, але выдзяляецца адзеннем: заўсёды, зімой i ўлетку, у цёмных касцюмах, старанна адпрасаваных, вычышчаных (пасля палявых дарог). Плечка заўсёды чысценькі, прылізаны».
Ёсць у рамане i іншыя камуністы. I сам Пыльчанка, i яго сват, старшыня аднаго з калгасаў, Пустаход — з людзей, якія выпраменьваюць святло дабра, шчодрасці. Выключэнне з правіла? Маўляў, i ў камандна-адміністрацыйным апараце былі тыя, хто насуперак самой сістэме паводзіў сябе па-чалавечы… Ды не выключэнне гэта з правіла, а пацвярджэнне старой, як сам свет, аксіёмы: у жыцці ўсё залежыць ад самога чалавека. Ад таго, якім ён ёсць, якім хоча быць, яісім будзе… Мераць усіх на адзін аршын, нават з самымі лепшымі намерамі, значыць зноў паўтараць старыя памылкі, вышукваючы грахі, дзе ix няма i быць не можа.
Людзі, падобныя Пыльчанку, само ўвасабленне гонару беларускай нацыі, сумленне народа. Пастараўшыся, праўда, i ў ім «парушынку» знайсці можна. Пыльчанка ў нечым залішне дбае аб уласным аўтарытэце, жадаючы, каб вяселле сына Глеба i дачкі Пустаход Ірыны прайшло больш-менш сціпла. Хаця не будзем забываць, што менавіта ў гэты час сама дзейнічала «безалкагольнае» заканадаўства i няцяжка прадугадаць, як маглі пакараць камуніста Пыльчанку, прытым кіраўніка, за тое, што парушыў яго. Мо Уладзімір Паўлавіч празмерна запоўнены работай? Ды столькі турботаў у старшыні райвыканкома. Тым больш што ў раёне адказнасць за эканамічныя справы ўсё болей кладзецца на яго плечы, паколькі нарэшце не партыйныя, a савецкія органы пачалі займацца гаспадарчай дзейнасцю.
Толькі не дробязна-выпадковае характарызуе Пыльчанку, важны сам стан яго здаровай душы. Свайго роду прасвятленне прыходзіць да гэтага чалавека тады, калі мінаюцца паўсядзённыя турботы, з’яўляецца магчымасць супакоіцца, расслабіцца: «А між іншым, добра, што можна палюбавацца полем i вясной. Ці любуюцца хоць маладыя? Няхай бы напоўніліся рамантыкай, паэзіяй. Сыны яго. Ці засталася яна ў ix душах пасля таго, як адзін панюхаў пораху i пабачыў кроў, a другі без малога два гады сядзіць на атамным рэактары? Як здарылася, што ён ніколі не пагаварыў з імі на гэту тэму?»
Не пагаварыў, аднак, не знайшоў часу… Цяпер жа i позна ўжо рабіць гэта. Хоць плач, а бяда, як той гром з яснага неба. I што самае страшнае, i Пыльчанка i іншыя ў раёне пакуль што не ведаюць, якога маштабу катастрофа абрынулася на народ, на Беларусь, на краіну. Пыльчанку яшчэ ў нейкай меры можна зразумсць — не разбіраецца ва ўсіх гэтых «бэрах», «кгоры», але дзейнічае рашуча, прымае канкрэтныя меры, робіць усё ад яго магчымае (і немагчымае), каб хоць неяк уратаваць людзей ад уздзеяння радыяцыі. Патрабуе адмяніць спаборніцтвы па футболу, не выводзіць дзяцей на дэманстрацыю. Не яго віна, што, хоць i існуе ў кожным раёне сістэма грамадзянскай абароны, па-сапраўднаму не растлумачылі яму, які, між іншым, адначасова з’яўляецца i начальнікам яе, шкоду радыяцыі.
Куды страшней, што гэткае радыяцыйнае няведанне i ў многіх з тых, хто працаваў на атамнай станцыі. Прыгадаем эпізод, калі Глеб Пыльчанка, даведаўшыся аб аварыі, з сябрамі пераплыў на маторцы раку Прыпяць, апынуўся непадалёку ад разбуранага блока. Як ні дзіўна, для яго, інжынера, як бьпідам нічога жудаснага не здарылася. I толькі дазіметрыст Вася Гмыр разумев трагедыйнасць становішча.
Пісьменнік як бы робіць анатамічны зрэз паслячарнобыльскай сітуацыі. У раёне, вобласці, рэспубліцы… Вa ўмовах, якія можна параўнаць з франтавымі, калі на ўліку кожная мінута, адразу становіцца зразумела, хто ёсць хто. Не знаходзіць месца акадэмік Мартынюк, i абыякава ставіцца да ўсяго адказны работнік Дзяржплана Саюза: «Народ наэлектрызаваны… Дэмакратыя i галоснасць — рэчы добрыя, але не ўсе яшчэ навучыліся карыстацца. Рэчы вострыя. Не для дзяцей…» Загадчык райана Мятліцкі як быццам i разумев, што нельга дзяцей выпускаць на вуліцу, але чакае ўказанняў зверху. Поўную бяздзейнасць праяўляе начальнік штаба грамадзянскай абароны падпалкоўнік Пятрушкін…
Ды што яны ў параўнанні з кіраўніком рэспубліканскага маштабу Лявонціем Мікалаевічам, якога пісьменнік з’едліва называв i Вадалеем, i Дырэктарам, не хаваючы антыпатый: «Лявонцій Мікалаевіч — вялікі працаўнік… У яго пурытанскім жыцці — не піў, не курыў, не гуляў у карты, ні ў більярд, на лыжах, праўда, хадзіў — тры дні сну былі ўзнагародай не толькі самому сабе: усе шанавалі i пільна ахоўвалі яго сон. Акрамя зяця».