Выбрать главу

З’явілася нявеста. Да таго не відаць яе было, што Уладзіміру Паўлавічу спадабалася. Паслядоўнасць рытуалу не помніў, але, па яго логіды, сустракаюць жаніха без нявесты, няхай спачатку «купіць» яе. Наіўна, але паэтычна.

Будучая нявестка даўно падабалася Уладзіміру Паўлавічу. I прыгажосцю сваёй. I сур’ёзнасцю — да жыцця, да навукі. Харошы ўрач расце. А ён, сталы чалавек, бацька, гаспадар, больш за ўсё цаніў у моладзі сур’ёзнае стаўленне да справы. Гэтакі ж i Глеб — улюбёны ў энергетыку. Барыс, дьпс той усё лае, авіяцыю сваю ў тым ліку. Але гэта, відаць, таксама праява сур’ёзнасці — усё крытыкаваць, ва ўсім сумнявацца. Не пустое гэта адмаўленне, хоць часам разважанні старэйшага сына, афіцэра, здаваліся непатрыятычнымі i трывожылі: уліпне ў гісторыю са сваім характарам.

Ірына ўразіла хораша. Ен чамусьці i ўявіць не мог яе ў традыцыйным вясельным убранні. А яна i выйшла не ў ім — у строгім касцюме з парчовай тканіны, як бы вышытай срэбрам. Простая i прыгожая прычоска, прастата такая вельмі ж пасуе цёмным валасам. На твары ніякай касметыкі. Простыя i правільныя рысы, усё як бы ў вымеранай прапорцыі. Акрамя вачэй. Угледзеўся ў ix i ўбачыў, што яны розныя па колеры: левы кары, правы блакітны. Папракнуў сябе i Вольгу: як мы дрэнна глядзім у вочы людзям. Вольга яшчэ тады, кал i Глеб прывёў дзяўчыну пазнаёміць з маці, спытала ў мужа з заклапочанасцю: «Табе не здаецца, што яна трохі касая?» Глупства, дарагая жонка! Прыгледзься пільна! Такія вочы здольныя заваражыць мяне, старога.

Аблічча не кідкае, простае, славянскае — вельмі даспадобы Пыльчанку, не люб i ў лялечных твараў. А вочы — як у іншапланецянкі з фантастычных фільмаў. Дзіўна, як яны ўпачапсу не ўбачылі ix разнаколернасці? Можа, таму, што не свяціліся яны тады так. А тут ззялі ад шчасця. Дай жа бог, каб яны ззялі заўсёды!

I яшчэ а дно ўсхвалявала, па-іншаму ўжо. Бачыў ён Ірыну ў плаццях, у белым халаце, i заўсёды яна выглядала па-дзявочы танклявай, хоць ёй i не васемнаццаць, а дваццаць чатыры. А тут здалося, што спадніца ёй як бы цеснаватая, так шчыльна абцягвала па-жаночаму шырокія клубы.

«Няўжо цяжарная?» — мількнула думка. Урэшце, што дзіўнага? Не юнакі. I столькі гадоў сустракаюцца. Нават хораша ўсхвалявала, што ў хуткім часе ў яго з’явіцца ўнучка ці ўнук, першы. Па ўзросце сыноў даўно ўжо мог быць дзедам. Няхай парадуецца маці, што стане бабуляй, — падумаў з гумарам, але i з уедлівасцю: паглядзі на свайго цнатліўца! Трохі i яго драпнула за жывое, што нявеста не дачакалася законнай шлюбнай ночы. Во праклятыя забабоны! I ён гатовы абвінаваціць у першую чаргу дзяўчыну, як у дзедаўскія часы. Але стала яму сорамна: перадавы, называецца, чалавек! Тут жа падрыхтаваў свой сарказм у размове з жонкай, калі раптам i яна выкажа сваё расчараванне ці хаця б здзіўленне. Не, нявестка ў ix — што трэба. Аблавуху Глебу дастаўся скарб.

Уладзімір Паўлавіч любаваўся Ірынай. Спадабалася, як яна паводзіць сябе ў вясельным тлуме. Яна — у ім, як старонні чалавек, назірае збоку, не без іроніі — на хваляванні маці, сясцёр сваіх Лізы i Тамары; гэтыя — у бацьку: любяць кіраваць. Хоць тут дома Іван Іванавіч паводзіць сябе, бадай, гэтак жа, як i нявеста. Не, нявеста іранічная, а бацька сур’ёзны, нявеста незалежная i нічыіх каманд не прызнае, да гэтага, мабыць, прызвычаіліся ў доме, бо нават Ліза i Тамара ў адносінах сястры не ўжываюць «адміністрацыйна-камандны тон», — з гумарам адзначыў Пыльчанка. A Іван Іванавіч, наадварот, напрошваецца на ix загады, здаецца, ажно радуецца, што ім камандуюць.

Уладзімір Паўлавіч пажартаваў:

— Ніколі не думаў, што так любіш падначальвацца.

— Дык прывучылі ж.

— Хто? Жанчыны?

— Ды не. Вы, начальнікі.

Пыльчанку падабаліся ix адносіны. Цяперашнія.

Яны i раней былі найлепшымі, сяброўскімі. Пяць гадоў назад, знаёмячыся з раёнам, ён толькі ў гэтага старшыні згадзіўся паабедаць, выпіць чарку. Зблізіліся, калі даведаліся пра ўзаемную прыхільнасць дзяцей. I ўсё ж Пустаход заўсюды ўмеў трымацца субардынацыі, непрыкметнай, разумнай. A абвясцілі дзеці аб маючым адбыцца шлюбе, i зруйнаваўся нябачны бар’ерчык, сваяцтва замацавала добрую i верную мужчынскую дружбу сталых людзей — тую дружбу, якая дае шчасце ў свеце, дзе прыходзіцца азірацца. Пры такіх адносінах можна давяраць адзін аднаму ўсё — думкі, сумненні, прагнозы. Не ўсе людзі маюць гэты дарунак — такую дружбу.

Мінута выпала для размовы. I тут жа Ліза загадала:

— Схадзі, бацька, у мой дом, прынясі піва ca склепа. Маіх жаніхоў ад баяна не адарвеш, — гэта яна пра мужа i сына. — Уладзімір Паўлавіч, ідзіце ў хату, пасядзіце, танцаваць жа не будзеце.