Выбрать главу
Няхай вяртаецца... Апроч Таго, што маю — мець не трэба: Пячора. Мора. Скалы. Неба. З Маланкай — дзень, маланкай — ноч.
...Яна любіла ноч — і ўночы Любіла плаваць... З тых часоў Міраж я бачу: Цень жаночы Страсае зоры з валасоў, I падаюць пад ногі зоры... А цень — навослеп, па сцяне — У кропельках абдымкаўмора Ідзе ў абдымкі да мяне... О гэты самы першы дотык!.. Калі не помніш слова «досыць», Калі зусім не помніш слоў!.. Маланка! Срэбраная рыба! Калі любоў — яна любоў! Пагібель — дык яна пагібель!
...Хто мы такія? Скуль мы? Дзе Шукаць разгадку таямніцы?.. Куды нас грозны лёс вядзе?..
Бяжыць Маланка па вадзе — У нетрах мора Мрок клубіцца.
Я сплю. Звяры і птушкі спяць. Дэльфіны спяць... Без дай прычыны Бяжыць — праз ноч, Праз лёс — жанчына, І зоры з валасоў ляцяць.
— ...Чаму цябе завуць Маланкай? — Чаму Маланкай?.. Я паганка. — Паганка. — Так. — З якой пары? — А з той, калі адны звяры Жылі на свеце... Я тады была маланкаю сапраўднай, Дачкою Грому і Вады... Ты мне не верыш? Гэта праўда. — Я веру: праўда. Гавары.
— Ты ведаеш паганцаў веру? — Ну так... Перасяленне душ... — Не толькі гэта... Я з намерам Размову пачала... Мой муж,
Ну, будучы... — Магу азвацца... — Чакай! Са мной павінен ён У навальніцу абвянчацца... — Чаму? Нашто? — Каб зняць праклён.
— З каго? — З усіх. Я варажбітка, Паганка... Сцежкі нас звялі, Каб мы ўдваіх праклён знялі З усіх, з усіх, хто на зямлі Жыве і памірае Брыдка.
— Хто ж іх пракляў? — Пярун. Мой бацька. — За што? — Каб хто з іх ведаць мог!- — Дык Саваоф, біблейскі бог, Пракляў таксама... — Гэта цацкі! Што Саваоф! Дзядок увішны: Зрабіў — і ўжо пракляў тады... А тут: дзе знакі? дзе сляды? Няведама адкуль мы выйшлі, Ідзём няведама куды. Спакусы грэх — аброк ярэмны. Не спакушайся да вянца... А тут: праклятыя — і цемра. I ні пачатку, ні канца.
— Дзе ж паратунак?..
Білі хвалі У Зямлю — Галгофу ўсіх галгоф...
— Адам і Ева н е к а х а л і... , Таму пракляў іх Саваоф. Ты разумеені?.. Грэх — прычына...
I зноў мы ўсюды і нідзе!.. I зноўку срэбная жанчына Бяжыць па месячнай вадзе.
...— I ўсё ж: Было спачатку слова, Пасля: святло, вада, зямля... — I сад пасля, I ў ім змяя, Прыдумаў нехта адмыслова Легенду гэту... Можа, свет Ствараў паэт?.. Сляпы паэт.
— Чаму сляпы? Чаму, Маланка?.. — Я так, не слухай... Я паганка, Дачка Вады і Перуна, I я не веру ў казку гэту, Але — ці богам ці паэтам — Нашто стваралася мана, Нянавісць, хіжасць, зайздрасць, здрада?.. I што пам байкі з райскім садам, Калі мы цягнем з веку ў век Вось гэту нечысць, пошасць свету?.. — Тады спытайся ты ў паэта, Нашто ствараўся чалавек?
— Я ведаю. Нашто пытацца... — Скажы. — Каб нехта мог смяяцца I плакаць мог, Каб на ілбе Ён нёс пазнання геній горды... Для нас стварыла нас прырода, Каб цераз нас Спазнаць сябе. — I ўсё ж...
Далоні! Плечы! Губы! — Пасля: зямля, вада, святло...
— Перш, чым нічога не было, Што ж называлі словы, любы?.. I што ў іх абалонках ёсць З таго, што ё сц ь,— скажы на ліха?.. Вось словы: «СОН». «Пячора». «Госць». А хто ён, госць?..
I нехта ціха Гукнуўся: — Я... – Касцёр патух, Маланку я ў суцемках страціў.
 Я гаспадар пячоры. Дух. Нязваны госць на вашым свяце.
— Ты бачыш нас?!. — Нашто мне зрок? Я — дух пячор. Сусветны змрок. Я цемрадзь — вечнасці статут... I ўсё ж, як ты святло лучыны, Святло маланак бачу: Тут Маланка ў вобразе жанчыны. Я дапытаюся ў яе Пра ўсё, што ты не дапытаўся...