Выбрать главу
Я пакуль не ведаю, што лёсам Звязаны з сусветам, Што за лесам Столькі вышыні і шырыні, I што ўсім жыццю я абавязаны, А яно, як сноп той, перавязана Перавяслам лёсу старшыні.
14.
...Я аднойчы ўстану сярод ночы I зусім спакойна гляну ў вочы Горкай, перакручанай, сірочай Стапулёвай праўдзе. I мане. А пакуль жыву, нібы ў разведцы: Кабянок скрозь дзірачку ў даведцы З пісталета цэліцца ў мяне.

ДАМБАЙ

Так блізка да неба — хоць зоры ў папаху зграбай. Узняўшыся ўверх па сцяжыне абрывістай, коўзкай: «Дамбай!» —- я гукнуў. Пракацілася рэха: «Дамба-а-й»*. * Дамбай (карачаеўск.) — зубр. Гара на Каўказе. I ценем прайшоў па вярніынях Мікола Гусоўскі.
— Куды вы? спытаў я. — Нікуды. — Адкуль? — Ніадкуль.
Прайшлі альпіністы — Элітныя дзеці прагрэсу. — Са мной ты ці з імі?.. Рашай, як захочаш, пакуль Кастры не пагаслі I песні спяваюць чаркесы. Мы рушылі побач На полымя дальніх кастроў. Як страшна ісці з несмяротным Хадою смяротнай! — Скажы ты мне: Зараз палююць у вас на зуброў? — Палююць,— зманіў я. I ён усміхнуўся гаротна.
Чабан ля кастра, прывітаўшы, Падаў нам айран: — Пітво без атруты... Напітак нязвыклы для Рыму. — Пра што ты, чабан? — Пра жыццё. Пра людзей я, алан** ** Алан (карачаеўск.) — сябар, дружбак Што толькі кахаюць Ды шчэ паміраюць без грыму.
Мы доўга маўчалі. На поўначы ветах патух. Ступалі планеты сваім урачыстым парадам. Ні хто мы, Ні што мы — пра нас не пытаўся пастух. I ўстаў я ісці. А Гусоўскі прамовіў: «Няпраўда».
— Няпраўда,— сказаў ён.— Без грыму наш пот. Мазалі.
Чабан не спрачаўся: — Я байку адну вам разбаю. Жыў бай на Дамбаі. Наладзіў ён рай на зямлі — З віном і гульбою — як рай той спатрэбіўся баю.
Ён зеллем апойваў сваіх ненадзейных служак, I найміты везлі іх, сонных, пад шаты Дамбая. I там ім казалі: «Вы трапілі ў рай не за так — За верную службу, За вечную працу на бая».
Тры дні ім дарылі на райскія гульні. Пасля Зноў зеллем паілі, да бая прывозілі ўночы. — Джыгіты мае! Пасівела ад гора зямля, Калі вас не стала! I слёзы спалілі мне вочы!
Я неба маліў! I пачуў мяне бог: «Забірай Батыраў сваіх...» Вас малітвы мае ажывілі! Служыце мне верна — I кожны з вас вернецца ў рай! Служыце мне верна!..— I верна батыры служылі.
— Знаёмая байка... Ды я не служыў каралю: Служыў я Вялікаму княству, адзінай Айчыне. Зрабіў, што паспеў; Што не здолеў — яшчэ адраблю: На славу Айчыне ёсць новая песня ў зачыне. Адно разгадаў ты: вялікі я зведаў падман. Ды праўдзе не здрадзіў, Збіраў сваю праўду па жменьцы!.. — Дык хто ж вы такія? — спытаўся нарэніце чабан.
I я прамаўчаў. А Гусоўскі сказаў: «Чужаземцы».
Падзякаваў ён чабану за айран, за агонь. — Пара мне!.. На ловы гукаюць дубровы, на роздум.— I свіснуў у пальцы. I ўстаў, як укопаны, конь. I прывідам знік чужаземец, Што з Гусава родам.
— Сапраўдны джыгіт! Не паверу ніколі, што госць...— Апошнія іскры у кастры чабана балявалі. — Скажы, чужаземец, паэты ў краях вашых ёсць? — Бывалі,— сказаў Я,— Калі на зуброў палявалі. Бывайце... — Бывай. Калі нешта не так, выбачай...
Даспелі на досвітку Зор залатыя арэхі. Зграбаў я ў папаху іх, Клікаў прастору: «Дамба-а-й!..» Далёка кацілася, тупала, цокала, шорхала рэха...

ЗАКОН БЛУКАННЯ

МАЙСТРЫ ВЯСНЫ

1.
Дрыжаць азёраў ледзяныя вейкі, Пралескамі прашыты край лясны. На рыштаваннях дзён Майстры вясны! Цягнік зімы павёз вузкакалейкай Снягі на поўнач, Рушыўшы рыўком... Прабіта неба першым жаўруком.