Выбрать главу

АПОШНІ ВЕРШ

Хай будзе жыццё! Гэта ноша па мне! Па мне гэта доля сустрэч і расстанняў, Я ведаю: зоймецца хутка ў акне Апошні світанак майго існавання.
Ну што ж, гэта ноша таксама па мне. Спакойна змяняю я долю на волю — I толькі хіснуся, як цень на сцяне, I толькі на момант хаду запаволю...

ЛЯЎКІ

Дарога вяла на Ляўкі. Праз ніву. Праз лес. Праз вякі.
Цяжарна ўздыхала ралля. Храплі на аселіцах Коні. Свістала ў прасторы Зямля — Каля небасхілу, Каля Той жылкі, што б'ецца на скроні.
Дарогу ўздымала гара, I там, дзе дарога знікала, Над вечнай вадою Дняпра Стаяў нерухомы Купала.
Кацілася шляхам сваім Рака — Як магла, Як хацела. Быў страшны Купала — На ім, Яшчэ даваенным, жывым, Святочна кашуля гарэла.
Хісталіся цені жуды Сляпымі маланкамі ў змроку... Адзін толькі крок да вады!
Не зробіць ён гэтага кроку. Ён скуру здзярэ, як луску, I рушыць на вольны гасцінец... Ён пройдзе яшчэ праз Маскву Па цьмяных прыступках гасцініц.
Ён будзе на сходках начных Спяваць, Зратаваных ад кулі Сяброў абдымаць — I на іх Святочна запальваць кашулі.
Ён будзе! .
...Кружыла Зямля. Храплі на аселіцах коні.
Усё гэта будзе — пасля. Усё гэта будзе — ніколі.
Пасля — у мальбе і праклёнах. Ніколі — у спратах віны. ...Адзін I адзіны З мільёнаў, Адзін і адзіны, спалёны На росстанях смутных Вайны...

* * *

Прызнаць віну, якой не варты вы,— Адчэпка толькі для суда людскога...
Калі душа, як за сцяной астрога, I сочыш ты за ёй, як вартавы,— Не абвяшчай: я вінаваты ў тым, Што ёсць мана, што пыл яе і дым
Твар праўды захінае, як аблога. Не словамі, а справай пачынай: Астрог паруш — і ў сэрцы паламай Нож асцярогі, зброю вартавога.

АБ'ЯВА АБ НАЙМЕ КВАТЭРЫ

Губернскі пісар Стэфан Дастаеўскі (Каліграфічнай вырабкі памешчык) Адчайна спрабаваў пісаць раманы I меўся Увайсці ў літаратуру;
Яшчэ ў яго арэндаваў маёнтак Купалаў бацька, Дамінік Луцэвіч;
Так праз жылплошчу лішнюю — не тое Каб зведаў славу сына Дамініка, Аднак у часе не прапаў бясследна Каліграфічнай вырабкі памешчык, Губернскі пісар Стэфан Дастаеўскі.

ТАЛІН

Невыразнае жаданне Лета. Ластавак. Вяртання. Лесвіцаю успамінаў З нізкіх долаў успамінаў.
Гнёзды свецяцца ў байніцах. Проста ўсё, што ў таямніцы.