Выбрать главу

Уся архітэктура Брэста XIX стагоддзя толькі ўдзячны фон для сучаснага будаўніцтва. Пра літаратуру цяжка сказаць нават гэта. Брэст у мінулым стагоддзі быў глухім павятовым гарадком, які наганяў цягучую нудоту на закінутых у тутэйшы гарнізон бліскучых рускіх афіцэраў. Назбаўленыя культурных пацех, свец-кія франты адводзілі душу ў блазнаватых фартэлях і ардынарных авантурах. Кажуць, ад'ютант начальніка кавалерыйскіх рэзерваў генерала Калагрывава, будучы таленавіты драматург і вядомы дыпламат Аляксандр Грыбаедаў, у прыпадку дуры забраўся на хоры ў гарад-скім касцёле езуіцкага манастыра ды зайграў «Кама-рынскую». Іншым разам, атрымаўшы запрашэнне на баль да мясцовага вяльможы, ад'ютант-шаляніца заехаў у пакоі вярхом на кані. За два гады службы ў Брэсце Грыбаедаў паспеў толькі перакласці адну французскую п'есу і напісаць пару артыкулаў у «Вестник Европы», дзе, між іншым, спаслаўся на мясцовыя гераічныя паданні пра Берасцейскае замчышча, якое, у адпаведнасці з афіцыйнымі поглядамі, аўтар назваў спракаветна рускаю цвярдыняй.

Больш змястоўнымі літаратурнымі дакументамі гэтай пары аказаліся «Пісьмы рускага афіцэра» Фёдара Глінкі, удзельніка Барадзінскай бітвы, будучага дзекаб-рыста. Ён крытыкаваў начальства за безгаспадарнасць, даваў смелыя прапановы, як разбудзіць і ажывіць эканамічнае і культурнае жыццё Пінска, Брэста і іншых запусцелых, дрымотных гарадкоў на заходняй ускраіне імперыі.

Кандрат Рылееў, якому давялося стаяць з артыле-рыйскім палком у Сталовічах, жахнуўся, назіраючы неймаверныя формы прыгону ў нашым краі. У пісьмах да маці ён даваў выйсце свайму абурэнню: «О вяльможы! О багацеі! Няўжо сэрцы ў вас нялюдскія? Няўжо яны нічога не адчуваюць, адбіраючы апошняе ў няшчаснага?»64 Рылееў запомніў некалькі беларускіх народных песень, спяванне якіх дзесьці ў сталічным салоне ў прысутнасці Адама Міцкевіча паслужыла яшчэ адною эмацыянальнаю нітачкай сувязі польскага і рускага рэвалюцыйных паэтаў-рамантыкаў.

З пісьмаў Грыбаедава відаць, што ён, жывучы ў Брэсце, зганяў сваю тэатральную смагу ў маёнтках навакольных магнатаў, якія мелі прыгонныя тэатры, а не ў горадзе. Слабая роля горада ў культурным жыцці краю была абумоўлена хранічнай жывучасцю феадальнай традыцыі з характэрнай для гэтага ладу саслоўна-месніцкай замкнёнасцю чалавечых сувязяў і адносш.

Аднак жа разгортванне будаўнічых работ у крэпасці, утварэнне ў Брэсце буйнага чыгуначнага вузла, ажыўленне днепрабугскай воднай артэрыі ў другой чвэрці XIX стагоддзя — усё гэта сцягвала ў горад рабочы люд, тэхнічную інтэлігенцыю, вайсковых і цывільных служачых і спакваля вяло да актывізацыі культурнага жыцця.

Вядомы рускі пісьменнік-дэмакрат А. I. Рашэтнікаў, які ў 1857 годзе прыехаў у Брэст разам са сваёй жонкай-акушэркай і жыў тут у цеснай казённай кватэры некалькі гадоў, пакінуў вострыя дзённікавыя замалёўкі жыцця і нораваў тутэйшага свецкага таварыства. Успамінаючы свайго сябра і аднадумца інжыцера Заварзіна, пісьменнік адзначае: «Ён расказаў мне пра тутэйшы край, пасрэднікаў, якія пражываюць у год па пяць тысяч, наладжваюць пікнікі і нідзе не працуюць, пра чыноўнікаў, якія прыехалі «русить» тутэйшы край. Ён расказваў пра брэсцкіх арыстакратаў, іх сямейнае жыццё і подласці»65. На матэрыяле жыцця тутэйшага чыноўніцтва А. Рашэтнікаў напісаў п'есу «Прагрэс у павятовым горадзе».

Нягледзячы на атмасферу падазронасці і віжаван-ня, якой акружылі яго царскія чыноўнікі, пісьменнік-дэмакрат здолеў асабіста пабываць у многіх мясцінах Брэстчыны, ён стварыў змястоўныя нарысы «От Брест-Литовска до Петербурга», прасякнутыя спагадаю да цяжкай долі простага люду, клопатамі пра асвету і культуру краю.

Шчырым жаданнем увесці Палессе ў абсяг прагрэ-сіўнай грамадскай думкі Расіі былі прадыктаваны паездкі і падарожныя этнаграфічныя нарысы прагрэсіўнага рускага літаратара М. I. Шпілеўскага. Надрукаваны ім у часопісе «Современник» за 1856 год нарыс «Путешествие по Полесью и Западному краю» выявіў шмат прывабных рыс у побыце, працы і характары сялян і бурлакоў, якія сплаўлялі лес, пяньку, смалу па Днепра-Бугскім канале.

Але якімі б трапнымі ні былі літаратурныя працы, зробленыя праездам, яны не маглі замяніць творчасці мастакоў, што ўзрастаюць і жывуць у самім краі, пішуць не толькі пяром, а ўласным жыццём, сваім чалавечым лёсам.