Як вядома, пасля пяці гадоў перапынку паэт вы-браў гэтую другую мажлівасць і паслаў Сымона на службу да карчмара, а потым у замак да князя. Першая сітуацыя, каб не прымешвалася да яе рамантычная іронія лёсу, была б зусім жыццёвай, рэалістычнай. Карчмар Шлёма — заземленае паўтарэнне жабрака. Ён аседлы дробны прадпрымальнік, заняты вытворчасцю ўцех, у той час як жабрак быў валацужным рамеснікам па вырабу толькі жаласлівых відовішчаў. Філасофія жыцця ў Шлёмы больш чорствая і меркантыльная, чым у жабрака:
У трэцяй частцы прыкметна пайшла на спад рамантычная плынь паэмы. Сымонка застаўоя рамантыкам у агульнай мары свайго жыцця, але ў канкрэтных учынках станавіўся разважліва-практычным чалавекам. Вось ён хоча ўцячы з карчмы, але трэба здабыць скрыпку, якую прадбачліва замкнуў у шафу Шлёма. Сымон думае: сілай не возьмеш, бо «там і дзеці, там і Хава, Шлёма сам і той вядзьмак», пасля Сымон на-думаўся выкрасці скрыпку, як толькі ў карчму заедзе нейкі пан і папросіць пайграць для пацехі, але на такую аказію трэба доўга чакаць, нецярплівы хлопчык важыцца папрасіць падмогі ў парабка Яхіма ды забраць усё ж скрыпку сілай, «але не: Яхім жартлівы, смешкі будзе з яго кпіць», нарэшце музыка прыкідвае, ці не падкупіць Шлёмавага сына, але зноў адкідае гэты план, як нерэальны. Такі вытрыманы, лагічны, разважлівы спосаб рэагавання на жыццёвыя перашкоды ўласцівы натурам не рамантычнага складу. Заключэнне Сымона пасля перабору ў думцы адзначаных варыянтаў таксама жыццёвае: «ён пралезе, хоць бы кротам». Рамантычныя героі быць кратамі не ўмеюць. Не ўмеў гэтага і ранейшы Сымонка. Праўда, рэалістычнае ацверажэнне супала з наступленнем жыццёвай сталасці, таму не заўважаецца як рэалістычная ”папраўка” ў трактоўцы вобраза.
На службе ў карчмара Сымон заяўляе пра сябе як мастак-прафесіянал. I хоць гэта ілюзія прафесіяналізацыі, з якой кпіць з'едлівы парабак Яхім, але Сымон верыць у ілюзію. Уцякаючы з карчмы, ён плануе далейшае жыццё наўздзіў празаічна. Ці не набраўся рамантык меркантыль-нага жабраковага і Шлёмавага духу? Паслухаем:
Нават рамантычная сустрэча з Ганнай на гэты раз не штурхнула яго «ўздыбіць» жыццёвую мэту. Сымон гаворыць каханай пра тое, «як пойдзе ён дадому, ён з грашамі чалавек!». Тут і была пастаўлена ў 1918 годзе Якубам Коласам першая вялікая кропка. Ці не надумалася аўтару, што гэта і ёсць у прынцыпе завяршэнне дзейнага кругу музыкі, у рэшце рэшт перамога яго над бяздомнасцю? Перамога рамантычная — у думках.
Дысанансам адцінаўся ад заземленых планаў рамантычны матыў пра высокае таемнае прызначэнне таленту. Нібы пакідаючы за сабою права на новыя нечаканыя павароты лёсу героя, які тройчы ўжо ўцёк ад прыгнёту абставін, аўтар даў Сымону загаварыць проста і рамантычна:
Чацвёртая і пятая часткі паэмы — вялікая прыбу-доўка да асноўнай кампазіцыйнай структуры. Гэта нібы званіца пры царкве. Яна паўтарае формы і контуры асноўнай будыніны, толькі ўзносіць іх вышэй да неба. Праўда, узвышэнне не абавязкова павінна быць раман-тычным. У званіцы не гавораць з богам, тут звоняць. Звоняць не толькі на малітву, а і на пажар, і на жалобу. Вяршьтяй лірычнага мапалога ў паэме з'яўляецца пачатак трэцяй часткі. Але гэты ўзнёслы гімн роднаму краю і рэквіем па змарнаваных у няволі талентах яго — узнёсла-рэалістычны: