Выбрать главу

Позірк паэта застаецца скіраваны ў трагічнае мінулае. Зрэшты, і ў сучасным не ўсё стала на сваё месца; на заходнебеларускіх землях застаўся той жа згубны для народа і народных талентаў уціск:

Родны край! Ты разарваны, I на захад ад мяжы Пан пыхлівы, надзіманы Моцна сцягвае гужы, Каб з варшаўскае майстэрні Беларусу сшыць халат, Ды ні ксёндз, ні пан не верне Плынь гісторыі назад! (367)

Яшчэ больш акрэсліваецца тут генеральная праблема твора: барацьба за новае нацыянальнае беларускае мастацтва — арганічная частка барацьбы за новы грамадскі лад. Толькі чамусьці ў сюжэце трэцяй і чацвёртай частак аўтар не ўвёў Сымона ў шэрагі рэвалюцыянераў-змагароў, хоць гэта была адзіная рэальная для беларускіх мастакоў той пары дарсга да прафесіяналізацыі, да творчай славы. Дарога цяжкая, бо нават родная музыку душа ў княжацкім замку — стары паляшук Даніла, які разумеў таемныя галасы зямлі і неба,— не мог уразумець, навошта рвецца Сымон пазнаць ноты, стаць адукаваным мастаком, у галаве патрыярхальнага старца не месцілася думка, што та-ленавіты мастак новага часу — гэта асоба гістарычная, гэта дзеяч, роўны царам:

Пясняр слуга слугі усякай, Пясняр і цар усіх цароў72.

У творчасці Я. Коласа наогул няма эпічнага вобраза, які спалучаў бы мастацкую і рэвалюцыйную дзей-насць, як гэта рабіў сам аўтар. Аўтабіяграфічнаю паўнатой у гэтым сэнсе валодае хіба толькі сума вобразаў Сымона-музыкі і Андрэя Лабановіча з «палескіх аповесцей». Раз'яднанасць гэтых відаў дзейнасці — цікавая з'ява ў вобразнай сістэме Я. Коласа. Мажліва, тут выпадковасць, абумоўленая тым, што над названымі вобразамі паэт працаваў у 20-я гады паралельна. А мажліва, адзначанай дыферэнцыяцыяй народны пісьменнік свядома падкрэсліваў складанасць місіі як мастакоў, так і рэвалюцыянераў ва ўмовах дарэва-люцыйнай Беларусі.

Андрэй Лабановіч — галоўны герой «палескіх аповесцей». Духоўны свет народнага інтэлігента, змагара за прагрэс цалкам запоўнены грамадскімі, агульна-культурнымі і гуманістычнымі праблемамі, герой спалучае місію рэвалюцыянера з працай настаўніка-асветніка, і гэтага аказваецца дастаткова, каб жыць высока і напружана. Уступаючы ў канфлікты з мясцовымі стаўпамі самадзяржаўя — ураднікамі, валаснымі старастамі, пісарамі і духоўнікамі, а таксама і тымі калегамі па прафесіі, што спаўзлі ў балота абывацельшчыны,— вясковы настаўнік ішоў да грамадзянскага самасцвярджэння, станавіўся асобаю гістарычнай. Ён не ідэалізаваў і сялян. Справядлівы і сумленны, Лабановіч глыбока перажываў праявы вясковага ідыятызму, забабоннасці, уласніцкага засляплення. Вобраз Лабановіча Якуб Колас ствараў тады ж, калі і Сымона-музыкі, завяршаў у 20-я гады ў сталіцы Савецкай Беларусі Мінску. Трапляючы ў Заходнюю Беларусь, творы Коласа рабілі магутны ўплыў на фарміраванне вызваленчай думкі народных мас і творчай моладзі, якая ўцягвалася ў вызваленчую барацьбу.

Мне бачыцца своеасаблівы працяг Коласавых твораў у біяграфіі і рамане Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах».

Ніхто з крытыкаў, здаецца, не ставіў у адзін рад вобразы Андрэя Лабановіча і Андрэя Касцевіча, хоць абодва яны з'яўляюцца тыпамі нацыянальнага машта-бу, адзін нясе ідэю адраджэння беларускай культуры цераз рэвалюцыю, другі — ідэю ўз'яднання раздзеле-нага Рыжскаю мяжою народа і завяршэння лрацэсу адраджэння. Сувязі паміж ідэйнымі дамінантамі гэтых вобразаў такія ж цесныя, як і іх літаратурнае прызна-чэнне. Цераз гэтыя творы і вобразы беларуская савецкая проза выходзіла ў пасляваенныя гады на шырокі форум савецкай літаратуры. Вялікае месца твораў у літаратуры, відаць, стрымлівала крытыкаў ад спакусы ўключыць іх галоўных герояў у кантэкст жыцця таго рэгіёна, дзе яны нарадзіліся і адкуль прыйшлі ў нацыянальную яву. А між іншым, такі аспект разгляду не прынізіць значэння вобразаў, наадварот, можа ўзбагаціць іх змест: выявіць і галоўныя карэнні, якімі яны звязаны з рэчаіснасцю, і тыя капіляры, цераз якія набіраліся яны сокаў зямлі. Лабановіч і Касцевіч — мастацкія вобразы, якія сваім светапоглядам і дзейнасцю адмаўляюць міф пра патрыярхальную ідылію Палесся. У гэтым сэнсе яны таксама, як і Сымон-музыка,— прадаўжальнікі вобразаў Рэдкага, яго музыкі Іванкі Прастачка, Асілка, Каваля.

Піліп Пестрак асабіста падхапіў і прадоўжыў місію Якуба Коласа як рэвалюцыянера і мастака Палесся ў новых умовах, ён стаў нашчадкам Сымона-музыкі і Андрэя Лабановіча, іх сінтэзам і грамадзянскім завяршэннем.