Выбрать главу

Калі наступнага дня я з урачом наведаў камеру, дык вязні моцна крычалі: «Каты, крывапіўцы, паразіты, вон з камеры!» Першымі ў крыках і лаянцы былі Пестрак, Трында, Талочка, Лахей, Пятух...

Дня 23 жніўня вязні чацвёртай камеры ў колькасці 16 чалавек — Пестрак, Пятух, Талочка, Трында, Лахей... зрабілі барыкаду... а калі наглядчыкі падышлі да вокан, тады вязні пазатыкалі вокны матрасамі, таму прымусілі адміністрацыю ў духу распараджэння пана Пракурора прымяніць сілу з мэтай зліквідаваць запор, які закрываў доступ у камеру — праз акно пры дапамозе пажарнай помпы быў пушчан струмень вады на вязняў, згуртаваных пры барыкадзе. Большасць вязняў гэтай камеры адбеглася ад дзвярэй і схавалася ў куце камеры, засланяючыся коўдрамі і матрасамі, але вязні Талочка, Трында, Пестрак... далей бегалі па камеры, заклікаючы іншых да супраціўлення. Праз краты 4-й камеры гэтыя вязні шпурлялі ў наглядчыкаў рознымі дробнымі прадметамі. Было выкінута 10 грыфельных дошак, адно люстэрка, 3 эмаліраваныя кубкі, 5 чарнільніц»87.

У дакладных запісках турэмшчыкаў не бракуе ўвагі і літаратурнай рабоце Піліпа Пестрака. Так, 5 мая 1933 года наглядчык гродзенскай турмы Бэднарак скардзіцца начальніку, што калі саджаў у 19-ю камеру Пестрака Піліпа, дык сцены былі чыстыя, а пасля яго пераводу ў іншую камеру «знайшоў розныя надпісы, рысункі на сценах і драпіны»88.

Як толькі скончыўся турэмны тэрмін у 1933 годзе, імя Піліпа Пестрака зноў вяртаецца на старонкі справаздач косаўскага павятовага старасты і палескага ваяводы. Гэтых паноў цікавіць усё, чым жыве бунтар на свабодзе, нават размовы пра яго, падслуханыя шпікамі на косаўскім рынку, трапляюць у афіцыйныя справаздачы. «Васемнаццатага студзеня 1934 года на рынку ў Косаве,— піша стараста,— член Косаўскага райкома Аляксандр Белы з Гошчава кантактаваўся з Дзянісам Міхальчыкам са Старазоўшчыны. Названыя закранулі ў гутарцы справу ўходу ў невядомым кірунку Піліпа Пестрака з Сакаўцоў, а таксама тое, што сталі цяжкімі ўмовы партыйнай працы, бо мясцовасць абстаўлена сеткай правакатараў...»89

Прысутнасць і непрысутнасць Піліпа Пестрака на Косаўшчыне стала для мясцовых улад меркай палітычнага клімату. У многіх абвінаваўчых актах супраць камуністаў і камсамольцаў Брэстчыны гаворка пачынаецца ад Пестрака. Вось судовая справа групы камсамольцаў з вёскі Даргары — Віктара Каспяровіча і іншых. Чытаем: «У верасні 1933 года выйшаў на волю адзін з найвыдатнейшых камуністычных дзеячаў на тэрыторыі Косаўскага павета, караны на 5 год турмы за камуністычную дзейнасць, Піліп Пестрак. Пестрак устанавіў кантакт з членам Слонімскага акруговага камітэта Канановічам (пс. Мат) і разам з членамі Косаўскага РК прыступіў да адбудовы гэтага РК... Спачатку на чале стаяў сам Пестрак, але, заўважыўшы, што за ім сочыць паліцыя, уцёк у Пінск, дзе быў затрыманы і перададзены віленскай пракуратуры, якая яго шукала»90.

Сёння мы ведаем, што ў Пінску П. Пестрак працаваў інструктарам ЦК КПЗБ, а віленскі пракурор праследаваў яго за супрацоўніцтва ў «Беларускай газеце» і часопісе «Літаратурная старонка», за падпісанне Дэкларацыі літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. На гэты раз улады вырашылі пазбавіць ідэйнага байца Кампартыі пісьмовай трыбуны, выбіць з яго рук пяро паэта-публіцыста.

Пяро гэтае падпісала дакумент, у якім гаварылася: «Паэт, пісьменнік, мастак і гумарыст той, каго нарадзіў працоўны люд Заходняй Беларусі, хто прайшоў разам з гэтым народам добры кавалак шляху ў змаганні за вызваленне... Творчасць нашых працоўных, пісьменнікаў гучыць бадзёрасцю, запальвае, кліча наперад, на барацьбу за лепшую долю. Таму яна хоць і пазбаўлена друку, самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»91. Удзельнікі літаратурнага фронту адмяяюўваліся ад буржуазных трызняў пра надкласавасць мастацтва, пра служэнне чыстай красе. Літаратурны фронт аб'явіў вышэйшай красой свядомае ахвярнае змаганне мас за сацыяльную і нацыянальную справядлівасць. Дэкларацыя заклікала сумленных пісьменнікаў зразумець адказнасць моманту і свайго прызвання, «гартавацца і гартаваць другіх для вялікіх спраў нашага народа»92.