Выклік богу ў канкрэтных умовах Заходняй Беларусі — гэта выклік ідэалогіі нацыяналістычнага хрысціянскага клерыкалізму, якая хістаннямі паміж бунтам і змірэннем дэзарыентавала масы. Вырваць працоўных з-пад уплыву хрысціянскай містыкі — было адной з важных задач рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Паэт ставіў свой талент на карысць гэтай справе, калі пісаў:
Працяг роздумаў пра гуманістычную місію рэвалюцыйнага мастацтва мы знаходзім у вершы «Паэзія», складзеным у турме на Лукішках у снежні 1935 года, напярэдадні суда, пра які гаварылася вышэй. Тут выкладзена эстэтычная праграма рэвалюцыйнай кагорты, да якое належаў паэт:
Рамантыкі вылучаюць у мастацтве яго актыўнасць і дзейснасць. Насуперак клерыкальным рамантыкам, якія прыпісвалі паэзіі боскую моц, Піліп Пестрак гаворыць, што сапраўдная таямніца дзейснасці паэзіі ў яе жыццёвасці і рэвалюцыйнай страснасці. Рэвалюцыйны паэт спадзяецца не на ласку неба, а на зямны бунт, яго творы — зброя рэвалюцыі, прамяністы меч, узняты над светам чалавечых слабасцей.
Але сакрэт эстэтычнай сілы гэтага твора ляжыць не ў баявітасці дэкларацыі, а ў нечаканым спалучэнні яе з лірычнай споведдзю, якая адкрывала верш. Прыпаміыаючы імпульсы, ад якіх абудзілася паэтычнасць душы, аўтар прыгадаў стогны хворай маткі і тужлівы спеў п'янага бацькі. Спавядальная шчырасць гэтага прызнання даходзіць да рызыкоўнай мяжы. Так бязлітасна пісаць пра свайго бацьку мог толькі чалавек, які перакрэсліў традыцыйныя нормы і спаганяе за маральныя хваробы свету з яго ўладароў. Духоўная беспрытульнасць і ўзнесенасць над побытам родніць героя гэтага верша з Сымонам-музыкай, пацвярджаючы жывучасць пастаўленых Коласам праблем. Цікавай аказваецца і пераклічка «Паэзіі» П. Пестрака з аднайменным вершам Уладзіслава Бранеўскага, дзе ставіцца праблема рэвалюцыйнага абнаўлення мастацтва, выхаду паэзіі за межы лірычных падманаў:
Абодва паэты імкнуцца пашырыць эстэтычнае поле мастацтва, дапаўняючы камерныя асабістыя матывы матывамі трыбуннымі, грамадзянскімі, гераічнымі. Такая праграма знаёма сацыялістычнай паэзіі наогул, яе пачалі рэалізаваць піянеры гэтага кірунку — Гервег, Фрэйліграт, Эжэн Пацье, у Расіі паэты «Звезды» і «Правды», а правы грамадзянства даў Уладзімір Маякоўскі.
Супадзенне агульных тэм не падрывала яшчэ арыгінальнасці беларускага мастака і твора. Піліп Пестрак хоць і пісаў свой верш пасля Бранеўскага, не механічна ішоў за ім, а творча адштурхоўваўся ад яго, напаўняючы эмацыянальныя полюсы твора ўласным новым зместам. Лірычны полюс у Бранеўскага традыцыйна размыты, чуллівы:
Параўнаем гэтыя радкі з адпаведнымі ў Пестрака:
Розніца відавочная: лірычны полюс у кампазіцыі Пестраковага верша драматычна напружаны. Тут жа ёсць гуманістычная праграма, хай сабе праграма-мінімум, але ці можна пераступаць цераз яе нават у імя праграмы-максімум — рэвалюцыйнага гарэння. Адна справа адмовіцца ад інтымнага шэпту дзеля баявога гімна, а другая — узнесціся над спачуваннем хворай маці. Зрабіць такое немажліва. Пакутлівае ўсведамленне немагаты і неабходнасці выхаду за межы асабістай драмы, нават за межы жыццёвых драм вёскі,— складае важнь: праблемны стрыжань давераснёўскай паэзіі Піліпа Пестрака. Паколькі інтымна-асабістае ў яго творах выступае як драма жыцця, дык, зразумела, гэты полюс у яго праграме набліжаецца да грамадзянскага. Праўда, гэтае збліжэнне палярных кампанентаў не прыводзіць да звужанасці эмацыянальнага дыяпазону, бо той другі полюс-антыпод паэт зараджае перажываннямі выключнай сілы, гэта — афекты. Мы тут сустракаемся з характэрнаю рысай для паэзіі Пестрака наогул. Голас лірычнага героя ў яго часта выпрабоўваецца зрывам на фальцэт.