Выбрать главу

Сям'я журналістаў і блізкіх да пяра людзей даволі хутка папоўнілася кваліфікаванымі прафесіяналамі, якія аблюбавалі Брэст ці Брэстчыну і прыехалі сюды жыць настала. Тут варта назваць паэтэсу Веру Сурскую і яе мужа, тэатральна-мастацкага крытыка Аркадзя Сурскага, нарысіста Васіля Праскурава, празаіка Аляксандра Авечкіна, настаўнікаў і паэтаў Зіновія Вагера і Мікалая Цялічку — ядро пасляваеннага літаратурнага аб'яднання. Душою гэтага калектыву на нейкі час стаў паэт Міхаіл Луконін, які служыў у Брэсцкім гарнізоне. У яго завязалася знаёмства з Міколам Засімам. Засім пасля сканчэння партыйнай школы быў абраны старшынёю абласнога літаб'яднання. Яго праца паэта і літкансультанта варта асобнай гаворкі, тут жа да месца будзе сказаць некалькі слоў пра Васіля Праскурава, Аляксандра Авечкіна і Мікалая Цялічку.

Васіль Фёдаравіч Праскураў родам з-пад апетых Купалам Ляўкоў, што на Аршаншчыне, пачынаў творчы шлях з вершаў, потым знайшоў сябе ў жанры невялікага, прасветленага лірызмам нарыса пра зямлю і людзей Палесся. Складаныя лёсы і суровыя выпрабаванні, што выпалі на долю яго герояў, не здолелі патушыць у іх душах рамантыкі, радасці жыцця. Такія людзі яго кніжкі нарысаў «Трое з-за Лані» — старшыня калгаса Аляксандр Старавойтаў, свінарка Вольга Монцік, садоўнік Мікіта Скарагод. Цяпер усё болыпае месца ў нарысах Праскурава займаюць прадстаўнікі сельскай інтэлігенцыі, аграномы, лясныя інжынеры, ветэрынарныя ўрачы, настаўнікі. Пісьменнік ставіць і вырашае ўсё болып складаныя мастацкія задачы. У новай кнізе «Людзі-суседзі» ён часта паднімаеццй над статычнасцю, дае вобразы людзей у развіцці, псіхалагічна абгрунтоўвае працэс духоўнага росту чала-века. Маладая работніца лясной службы Вера Буйкевіч збаўляецца ад уласцівай гараджанам адасобленасці, становіцца членам дружнай вялікай сям'і хлебасолаў, дзе дзень нараджэння кожнага жыхара — свята для ўсяе вёскі.

Гаварыць пра зжытыя і нязжытыя заганы, хібы і слабасці людзей Васіль Праскураў не баіцца ад свайго ўласнага імя, ад першай асобы, гэта надае яго творчасці ранг неабходнай грамадзянскай справы. Шукаць у жыцці сюжэты і вобразы пісьменніка штурхае вера ў гуманістычную моц маетацкага слова: «Вялікае шчасце ўмець марыць, але яшчэ лепш — навучыць марыць іншых людзей»96.

Мастак шукае запаветных слоў, здольных саграваць любоўю і хараством,— «ласкавае слова, што дзень ясны».

Заклапочаныя і добразычлівыя нарысы Праскурава адкрыта нясуць гуманістычную службу, чым падвышаюць якасць грамадскіх ацэнак паводзін і спраў, становяцца маральнымі стымулятарамі, сцвярджаюць ідэал чалавека, акрыленага стваральнай дзейнасцю, змагара за абнаўленне старажытнай зямлі Палесся. «Людзі растуць, старэюць, а зямля маладзее»,— прыходзіць да думкі мастак, убачыўшы за Ганцавічамі, дзе нядаўна буялі хмызнякі, новыя краявіды: «Палі ўрадлівыя, жыты растуць, як чараты, пашы траўлівыя, з такой ядкай травою, што статак не швэндаецца па іх, як непрыкаяны, а стаіць, як спутаны. I пастухам ніякавата: быццам паставілі іх тут для прыліку» (65).

Праскураву ўдалося стварыць рамантычны вобраз адроджанай зямлі, той, казачнай, з якое фалькларыст Сержпутоўскі яшчэ ў мінулым стагоддзі зняў багаты плён народнай паэзіі, зямлі, дзе жыў і марыў дзівосны народны паэт Рэдкі і дзе сёння жывуць яго запаветы. Тут, у Люсіне, пад Целяшовым дубам, натхняўся казкамі жыцця Якуб Колас. У нарысах Праскурава чуваць той зорны спеў пра Палессе, край экзотыкі, светлай явы і вялікіх перспектыў. Пісьменнік натхняецца адчуваннем даўняй паэтычнай традыцыі, адштурхоўваецца ад народных паданняў. легендаў, прыкмет. падключае ў кантэкст жыцця народныя прыказкі, прымаўкі, але разам з тым знаходзіць падзеі, якія не ўступаюць гуманістычнай'вымоваю легендам і казкам. Яго нарыс «Надзейка» гучыць чыста і хораша, як паэма.

Здавалася б, вычарпаны літаратурны сюжэт пра жорава, прыручанага дзіцём, сюжэт, які ў беларускай прозе на хрэстаматыйным узроўні падала Цётка, павінен быў адпалохаць сучаснага пісьменніка. Але спалучыўшы ўчэпістасць журналіста з эмацыянальнасцю паэта, Праскураў сказаў новае слова. Рамантычную быль пра жорава, які, перазімаваўшы зіму пад чулым доглядам лесніковай дачкі Надзейкі, стаў важаком і прывёў да дзяўчынкі па дарозе ў вырай свой жураўліны ключ, аўтар паставіў у кантэкст надзённых праблем сучаснасці. У нарысе дзейнічаюць дзве сілы — гуманістычныя і драпежніцкія адносіны да прыроды. Паміж гэтымі сіламі ідзе скрытая барацьба, што ўтварае ўнутраны канфлікт апавядання. Калі аўтар завёў у той лесніковай хаце гаворку пра жорава, яе падхапіў выпадковы кампаньён па паляванні: