Выбрать главу

«Каралеўская дзічына! — пацірае рукі Цацура.— Ніколі блізка не бачыў. От бы падстрэліць!..

«Упершыню,— падключаецца аўтар,— заўважаю вочы бабулькі, маленькія і, аж дзіўна, сінія-сінія, як сон-кветка раннім прадвеснем.

— Такога птаха! — пляскае старая ў далоні.— Няможна, саколікі. Вы адно згледзелі б, які то красун...»(57)

Бабуля — гэта тая ж Надзейка. Яна ўжо стала жы-вой гераіняй той даўняй жураўлінай гісторыі.

Першая задача пісьменніка-дакументаліста не паэтызаваць, а даследаваць жыццёвыя працэсы. Праскураў часта дае добрыя прыклады сацыяльнага аналізу, прасочвае працэс даспявання адвечнай палескай зямлі да сацыялізму, паказвае, як нялёгка было ёй стаць зямлёю, якая родзіць шчасце. Знявечыла гэтую зямлю вайна. «У многіх вёсках,— піша В. Праскураў,— Чудзіне, Макаве, Свяціцы — не засталося не толькі даху над галавой, а нават шула, да якога можна было б прывязаць жывёлу». (45) Як жыва пераклікаюцца гэтыя малюнкі з нататкамі ў дзённіку Якуба Коласа, які ў 1947 годзе ездзіў па вызваленым усходнім Палессі: «Усюды відаць сляды рязбурэння. Асабліва разбурана моцна мястэчка Леніна. Яго фактычна няма... Народ асунуўся, але цвёрда, мужна і свядома ставіцца да жыцця». (38)

Васіль Праскураў асэнсоўвае ў сваіх нарысах развязку гэтай сітуацыі, дае летапіс адбудовы: «Перш-наперш будавалі жыллё для людзей. Але ж праўду кажуць у народзе: «Як дом без сяней — не дом, так без жывёлы гаспадарка — адно тлум і сварка».

...Калі будуецца дом, аб жыцці думае чалавек, а ўзводзіцца хлеў ці іншая пабудова для жывёлы — аб дастатку мараць людзі.

...Чудзінскія будаўнікі першымі ў раёне пачалі бу-даўніцтва грамадскай жывёлагадоўчай фермы. I зрабілі гэта — што праўда то праўда — па-гаспадарску. Нават сёння, амаль праз дваццаць пяць год, гэтыя пабудовы вабяць вока сваёй трываласцю, прастатой і зручнасцю». (57—59)

Зямля ў Праскурава— скразны паэтычны вобраз: яна, як у казках, жывая істота, маці-карміцелька:

«Пад белаю коўдрай спіць, адпачывае, набіраецца сілы родная зямля, каб вясною сваімі грудзьмі ўскарміць добры ўраджай». (117)

На прозе Васіля Праскурава моцна адчуваецца колішняя школа паэта. Паэтычнасць яго нарысаў, лірызм у пейзажах і апісаннях, адкрытасць аўтарскай эстэтычнай ацэнкі складаюць адметную рысу стылю. Узважваючы эстэтычныя здабыткі і пралікі дакументальнай прозы Праскурава, прыгадваеш вядомы афарызм пра тое, як часта недахопы бываюць працягам дадатных рысаў. Перабор меры ў паэтызацыі нярэдка прыводзіць да пэўнай дэкларацыйнасці, саладжавасці, што непазбежна паслабляе праблемнасць і канфліктнасць твораў. Праўда, ёсць у апошняй кнізе В. Праскурава «Людзі-суседзі» творы, якія расказваюць пра вострую класавую барацьбу, пра канфлікты амаль дэтэктыўныя — кулацкія стрэлы з-за вугла, падкінутыя пагрозлівыя запіскі, пра цяжкасці і нягоды, ад якіх сівелі людзі, але ўсё гэта памяшчаецца ў мінулае.

Аднак жа лепшыя нарысы Васіля Праскурава хо-чацца паставіць на адной паліцы з вядомаю кнігай Веры Палтаран «Дзівасіл», ён таксама імкнецца дасягнуць таго сінтэзу лірыкі з драматычным бачаннем свету, які ў жыцці сведчыць пра паўнакроўнасць працякання жыццёвых працэсаў, а ў мастацкіх творах — пра гуманістычную сілу пачуццяў, жыццёвасць думак, адным словам — талент.

Васіль Праскураў звыш двух дзесяткаў гадоў узначальвае ганцавіцкую раённую газету «Савецкае Палессе», якая лічыцца лепшай «раёнкай» у рэспубліцы. Шмат увагі ўдзяляе рэдактар літаратурна здольнай моладзі. 3-пад яго крыла выйшаў паэт і журналіст Міхась Рудкоўскі, цяпер паспяхова стартуе ў паэзію сакратар рэдакцыі Віктар Гардзей і раённы бібліятэкар Уладзімір Марук. Сам Васіль Фёдаравіч пачынаў шлях у літаратуру з абласной газеты «Зара», праходзіў цераз рукі мала старэйшага за яго, але вышэйшага тады рангам Аляксандра Авечкіна.

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін — чалавек дзвюх рамантычных прафесій: ён лётчык і юнацкі пісьменнік.

Ворагі з праклёнам называлі гэтыя самалёты д'яблавымі млынамі. Нашы воіны ўсмешліва называлі іх «кукурузнікамі». Прытаіўшыся дзе-небудзь ля кустоў, баявыя машыны чакалі ночы, а на змярканні падымаліся ў паветра, кружачыся над сваёй тэрыторыяй, набіралі вышыню, а потым, выключыўшы маторы, ціха, як кажаны, ішлі на цэль. Адбамбіўшыся, прашмыгвалі паміж нажніцамі пражэктараў назад. I так усю ноч да світання. I так усе чатыры гады вайны. Пад Старою Русаю Авечкін спраўляўся лятаць і на варожыя пазіцыі, і падкідаць патроны і тол партызанам. Там атрымаў першы ордэн Баявога Чырвонага Сцяга. На Паўночна-заходнім фронце быў першы раз падбіты. Усё гэта дало матэрыял для аповесці «Саломка», дзе гаворыцца пра дружбу падлетка Сашы Строціна з лётчыкам Воратавым, самалёт якога быў збіты ў павет-раным баі над варожаю тэрыторыяй. Кніга, нягледзячы на пэўную псіхалагічную спрошчанасць, карысталася попытам у юных чытачоў, якім падабаліся вострыя прыгодніцкія Штуацыі. У 1951 годзе А. Авечкіна прынялі ў Саюз савецкіх пісьменнікаў. У якасці ка-рэспандэнта газеты «Савецкі селянін» ён тады ж прыехаў у Брэст, а праз чатыры гады пачаў працаваць у рэдакцыі «Зары», дзе ўзначаліў аддзел культуры. У А. Авечкіна праявіліся даўнія якасці выхавацеля (перад вайною ён працаваў інструктарам авіяклуба ў родным горадзе Чудава Наўгародскай вобласці), чулага старэйшага сябра ў адносінах дя пачынаючых пісьменнікаў. Ен даваў і добры асабісты прыклад — пісаў апавяданні для моладзі на матэрыяле вайны. Яны выйшлі ў 1958 годзе асобнаю кніжкай пад назваю «Подзвіг сігналіста».