Выбрать главу

Само сабой зразумела: лепш сустрэць дрэнныя вершы, чым дрэннага чалавека ў якасці лірычнага героя. Аднак ці варта ўхваляць разважанні такога тыпу: паэт ён благі, затое ў яго добрая біяграфія. Ва ўмовах росту эстэтычных густаў і патрэб права на жыццё атрымліваюць толькі высокамастацкія творы, дзе ёсць і каштоўны чалавек і каштоўнае мастацтва.

Лірычны герой лепшых вершаў Мікалая Цялічкі цікавы сваёю адкрытай грамадзянскасцю, строгасцю маральных прынцыпаў і правіл. У яго натуры ёсць шмат ад характару самога аўтара. Сын вайсковага ўрача Мікалай Рыгоравіч Цялічка, маючы 17 гадоў, добраахвотна пайшоў на фронт, ваяваў ля Сіваша, у Карпатах, у Беларусі, Полыпчы і закончыў баявы шлях у Германіі ў званні капітана, камандзірам мінамётнай роты. Пасля вайны, працуючы настаўнікам у Кобрыне, ен завочна закончыў літфак Брэсцкага педінстытута, потым штудзіраваў лагапедыю ў Маскве. Жыццё паэта натуральна пераходзіць у вершы, надаючы ім адпаведны змест.

У першым зборніку М. Цялічкі «Добрый ливень» часта сустракалася скаванасць душэўных рухаў героя, просталінейная рытарычнасць у разважаннях, ацэнках людзей і жыцця. У другой кнізе «Дерево в бору» з'явіліся напружаныя пошукі чалавечнасці, якая ляжыць у аснове жыцця, яго прыгажосці. У лепшых вершах паэт паўней праявіў сябе як чалавек, болып пераканаўчым стаў пафас яго грамадзянскіх роздумаў і сцверджанняў, натуральней загучаў яго прыўзняты голас:

Умер мой отец... И как-то стало Холодком тянуть в моей душе... Так в сырой степн со мной бывало. В год больших боев на Сиваше. Но когда я там мрачнел, чубатый, Скорбно пел И не сьедал пайка, Вдруг к плечу рукой родного бати Прикасался командир полка. И стыдился я холодной дрожи Под его отеческой рукой. Ничего на фронте нет дороже Человечности такой98.

Калі меркаваць па праграмным вершы другога зборніка — «Я славлю», М. Цялічка як бы не надае значэння тым жыватворным пераменам, якія адбыліся ў яго творчасці, і пастойвае на ўстарэлым разуменні задачы мастака— «славіць!». Добра хоць, што на самай справе зборнік «Дерево в бору» не толькі славіць, а і раздумоўвае і шукае ісціну, яго лірычны герой, акрамя трубнага басу, бярэ ў руку чулую жалейку — вершы «Настроение», «Нельзя поверить», а часам нават прарочы посах — «Брестские березы».

У вершы «Героический слог» М. Цялічка асэнсоўвае надпіс, які зрабіў штыком на сцяне невядомы герой, абаронца Брэсцкай крэпасці,— гэта ўзор гераічнага стылю, цвёрды сплаў слова і чыну, жадання і дзеяння. Гераічны стыль лаканічны і важкі, як жыццё і смерць. Ацэньваючы ўласную работу паэта ў гэтым аспекце, мы можам сказаць, што М. Цялічку ўдаецца пераадолець шматслоўную дэкларацыйнасць, што грамадзянскі дух яго паэзіі ў лепшых творах жыццёвы, падмацаваны біяграфіяй аўтара. Гэта не мала.

Але што датычыць змястоўнай лаканічнасці і важкай прастаты вымовы — паказчыкаў класічнага майстэр ства, то ў гэтай частцы Цялічку чакае яшчэ многа работы. Сашлюся толькі на адзін добры верш, якому перашкодзілі быць дасканалым агрэхі асобных вобразаў і радкоў.

Агульнавядома, што для твораў малых жанраў вельмі важна аптымальная нагружанасць зместам радка, мэтазгоднасць і эканомнасць кампазіцыі, экспрэсіўнасць і пластычнасць тропаў. Усе гэтыя рысы павінны праявіцца ўжо ў запеве, у ключавым кампаненце, нават у загалоўку. Верш М. Цялічкі называецца «Курай» — энергічнае, гучнае і загадкавае слова. Загаловак удалы. Мэтазгоднае і таксама трапнае рашэнне паэта пачаць гаворку з растлумачэння сэнсу слова «курай» жыхару лясной паласы, у чый непасрэдны вопыт не ўваходзіць веданне назваў стэпавых раслін:

Курай — трава. Курай — не больше ветки.

Добра пачаў паэт. Паслухаем далей:

Но если нет Ни ели, ни сосны, Курай укроет воина В разведке, Замаскирует с нужной стороны. (9)

«Укроет» і «замаскирует» — сінонімы, у гэтым вы-падку другі ямчэйшы, але навошта тады першы? Эка-номней было б сказаць «замаскирует вонина в разведке», але слова «замаскирует» паэт аслабіў, паставіўшы яго ў такі кантэкст, дзе яно паэтычна і сэнсава не працуе,— ён сказаў: «замаскирует с нужной стороны», і гэта ўжо гучыць невыразна, коснамоўна. Далей таксама ідзе неэканомная фраза:

Такой траве, Как дереву по чину, В степи даны широкне права.