Так пачынаў паэт размову з чытачом у першай кнізе вершаў. Адпраўляючы лірычнага героя ў паэтычныя падарожжы, даваў яму пад паху томік вершаў Максіма Танка і не заўважаў нават, што навязвае крытыкам размову пра пераклічкі, запазычанні і г. д. Гэта былі ў Рудкоўскага хутчэй за ўсё жэсты ветлівасці, як яе разумее вёска, а часткова арганічныя, натуральныя ўнутраныя жэсты цнатлівай паэтычнай душы і далікатнай індывідуальнасці мастака. Творам і натуры М. Рудкоўскага ўласціва рыса, якую пагалоска лічыць, між іншым, паказальнаю звычкаю беларусаў — падкрэсліванне сціпласці. Праўда, ён умее і сапраўды перажываць ціха, працаваць без лішняга шуму, жыць без форсу.
Праграмны верш першай кніжкі «Юнацтва» сцвярджае калектывізм як важнейшую рысу светаадчування героя. Юнак не крыўдуе. што яго лёс нічым асаблівым не адрозніваецца ад лёсу равеснікаў. Яму не вядома хіжае жаданне вылучыцца, выбіцца любой цаной, яго не палохае думка пра сваю звычайнасць, як гэта ня-рэдка бывае ў творах іншых маладых аўтараў. Чаму? Магчыма, хлопцу не хапае мужчынскай гордасці і дзёрзкасці, магчыма, наш герой усведамляе сваю па-срэднасць і яго гняце прыземленасць жаданняў? Зусім не! Вырастаючы ў заходніх абласцях рэспублікі,. ён вельмі ясна адчуў на сабе і на сябрах бачыў, як новая, савецкая рэчаіснасць фарміруе яркі, змястоўны лёс для ўсёй моладзі. Ён рады быў, што належыць да са-вецкай моладзі, да той кіпучай хвалі, што хлынула ў засмяглыя стэпы і пустыні Сярэдняй Азіі, узняла цаліну, асядлала плацінамі і мастамі шырокія рэкі Сібіры, памкнула зорнымі трасамі да новых планет, у нязведанае. Савецкая моладзь сказала сваё «не!» сілам вайны і агрэсіі, яна гатова кінуцца лавінай, каб патушыць атамны пажар.
У рэчышчы напружанага супярэчлівасцямі сучаснага жыцця дэвіз паэта «Юнацтва у мяне такое ж, як у многіх» набывае свой важкі падтэкст і вострае пале-мічнае гучанне. Міжвольна ўспамінаюцца тут па кантрасту радкі Яўгенія Вінакурава:
Адзначаны ў апошнім радку жах не крануў хлопца, пра якога расказвае ў сваіх вершах Рудкоўскі. Ён рос на вачах у людзей, разам з равеснікамі і, зразумела, павінен быў заўважыць, што адны калегі перасцігнулі яго спрытам, другія — кемлівасцю, трэція — вытрымкай, а ўсе разам з ім яны складалі калектыў са сваім зборным лёсам, пакаленне.
Бясспрэчна, у маральнай пазіцыі лірычнага героя першай кніжкі Рудкоўскага ёсць доза наіўнасці. Ён яшчэ не разумее, што адносіны асобы да масы складаюцца дыялектычна, супярэчліва. Пройдзе гадоў дзесяць, покуль ён спасцігне гэтую дыялектыку і выбухне пратэстам супраць спроб скааперыраванага мяшчанства падраўняць яго пад стандарт. У часе работы над першаю кніжкай ён прастадушна думаў, што зможа застацца такім, як і мкогія. У адрас пачаткоўца тады і паляцела самае цяжкае з усіх абвінавачанняў — нястача арыгінальнасці. Дыягназ гяты, на шчасце, аказаўся памылковым. Ужо ў першым зборніку М. Рудкоўскага былі вершы самастойныя, была свая пісьменніцкая пазіцыя, нават свой крытэрый хараства. Усё гэта ўгадвалася ў шчымлівай гуманістычнай настроенасці сэрца паэта, у душэўнай чысціні, цнатлівых адносінах да свету. I не выпадкова яго «Бабіна лета» стала песняй, дапоўніўшы журботны эпас жаноцкай долі яшчэ адным уздыханнем, яшчэ адною пралітаю ўпотай слязою:
Творчая сталасць прыйшла да Міхася Рудкоўскага ў часе работы над другою кнігай — «Сінія Брады». Кніга гэтая — плён чатырох гадоў творчых пошукаў, вынік станаўлення таленту. Рыхтуючы яе, паэт неаднаразова рабіў «разведку боем» — змяшчаў вершы ў газетах і часопісах. Яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў, прызналі прафесійным літаратарам. Калі ў першай кнізе адчувалася юнацкая рэфлексіўнасць, а сціпласць іншы раз пераходзіла ў скаванасць пачуцця і думкі, то ў другой кнізе чытач пачуў сталыя і смелыя роздумы аб складанасці свету, аб бясконцым багацці форм і праяў жыцця, аб цудзе, якім з'яўляецца жыццё наогул, і чалавечае ў асаблівасці.