Выбрать главу

Неяк у размове, памятаю, Міхась спытаўся:

— А ці ведаеце вы, колькі на свеце відаў жывых істот? — I, не дачакаўшыся адказу, усклікнуў: —Паўмільёна! Праўда, надта многа? Нават немагчыма ўявіць сабе такое мноства. А ў кожны від уваходзяць мільёны індывідаў, і ў кожнай істоты — сваё жыццё...

Кніга «Сінія Брады» якраз выказвае гэтае здзіўленне шматлікасцю жыцця і заклапочанасць, як дайсці сэнсу ў такой процьме форм і праяў. Якое ж павінна быць месца чалавека ў гэтым бязмежным складаным царстве жывога, якія сапраўды годныя чалавека адносіны да жыцця, людзей, народа, чалавецтва — вось пытанні, якія складаюць здаровую праблемную аснову кнігі М. Рудкоўскага.

«Сінія Брады» — гэта метафара, бадай, нават сім-вал, умоўны вобраз маральнага і эстэтычнага ідэалу паэта. Сінія Брады — імя роднага краю, той казачнай ваколіцы, што зачароўвае ўяўленне дзяцінства, той адзінай у свеце старонкі, што міжвольна становіцца ў нашай падсвядомасці эталонам сумлення, дабра і хараства, маральным і эстэтычным крытэрыем. Сінія Брады — там, дзе цячэ казачная жывая вада, што вокамгненна гоіць душэўныя раны і нават уваскрашае з мёртвых. Без яе нельга жыць у сучасным свеце — сцвярджае паэт, і яго словам хочацца верыць, бо яны — плён хоць яшчэ і кароткага, але ўніклівага аналізу рухаў уласнага сэрца, чыстага сэрца, якое не ўмее маніць:

У хвіліну трудную, у часіну шчасную, бы кулік з навальнічнага выраю, ты вяртаешся зноўку і зноўку сюды. Сінія Брады, родныя Брады, як малітва матулі ад напасці-бяды... 106

Тэма роднага, блізкага малога свету і свету вялікага — сусвету хвалюе Рудкоўскага з першых творчых крокаў. Але ў «Сініх Брадах» яна загучала глыбей, бо ўзмацнілася асабістым вопытам аўтара. Калі раней праблема гэта часцей за ўсё вылівалася ў лірычны ма-налог, то цяпер яна перарастае ў дыялог, у спрэчку, якую вядзе паэт са сваімі патэнцыяльнымі апанентамі, з людзьмі блізкімі і далёкімі, з самім сабою. Звычайна гэтая размова канчаецца ў момант, калі «на белы бланк лёг абадок пячаткі — канец дарог становіцца пачаткам». Бясконцыя дарогі, перамена месц, новыя сустрэчы, уражанні... Калісьці, у першай кнізе, лірычны герой лёгка збіраўся ў дарогу. А цяпер штосьці змянілася... Зборы ў яго трывожныя:

Ды на паўстанку недзе, ў нейкі вечар, бы абцугамі, сцісне сэрца болем: не праляцець жыцця б перакаці-полем, да вод грунтовых прарасці б карэннем... Хоць вы і горка-жорсткія, імгненні, але чаму я вас не праклінаю, а з дзіўнай нецярплівасцю чакаю? (10)

Гэта, вядома, алегорыі. Было б памылкай думаць, быццам геаграфія паэзіі М. Рудкоўскага свядома зву-жаецца, а яго фантазія спрабуе ўлегчыся ў рэгіянальным гкяздзе. Паадварот, у новай кнізе — побач вершы пра хараство сонечнага Крыма і цяністых белавежскіх бароў, пра камяні Брэсцкай цытадэлі і пра далёкія планеты, што прыходзяць у снах адважным касманаўтам. Паэт нясе ўсмешку любімай праз «джунглі, прэрыі, плато», уздрыгваецца, убачыўшы, як рыбакі недзе ў далёкім акіяне вылавілі рыбу, атручаную стронцыем. Яшчэ болып багатая інтэлектуальная геаграфія новых вершаў М. Рудкоўскага. Пранікаючы ў глыбіню сусвету, паэт дзеліцца шчасцем інсайтаў — нечаканых прасвятленняў, калі розуму і сэрцу адкрываюцца часцінкі тайны светабудовы:

Я бласлаўляю дзень і міг, калі убачыў у жолудзе дубок, у зерні спелы колас... Пераступаю грані уяўлення — нібы ступаю на лязо нажа,— і формулы на аркушы, як жар, і мысль мая ў нясцерпнасці пякельнай. Шукаю, б'юся: к непадкупнай мэце пакутлівы, ды ёсць жа, знаю, шлях! Гарыць акно і сэрца па начах — і крышачку святлее у сусвеце. (12)

Паэзія М. Рудкоўскага не грашыць рэгіянальнай замкнёнасцю і правінцыяльнай самаўпэўненасцю. Але чаму так атрымліваецца, што чым шырэйшае кола творчых інтарэсаў, тым болын адчувальна дзеянне той нябачанай сілы прыцяжэння, што сканцэнтравана ў запаветных «Сініх Брадах»? Мусіць, таму, што для паэта, як і для кожнага грамадскага дзеяча, няма іншага шляху да чалавецтва, акрамя таго, што вядзе цераз твой народ, твой родны край, тваю мядовую ваколіцу ці Зарэчную вуліцу. Па-другое, паэт прыкмячае, што простая ісціна гэтая нярэдка забываецца намі, а ў выніку — перакосы ў патрыятычных пачуццях юнакоў і дзяўчат, касмапалітычныя гойсанні па кветніку культуры. У вершы «Чытаю па складах і думаю...» паэт дзеліцца сваёй заклапочанасцю: