У другім зборніку Н. Мацяш «Удзячнасць» ёсць некалькі вершаў, якія выконваюць ролю праграмных запевак. Паэтэса нібыта вагалася, які з гэтых матываў болын важны ці блізкі ёй, і, не знайшоўшы адказу, уключыла ў кніжку ўсе. Тытульным вершам яна паставіла:
А на наступнай старонцы зноў радкі, якія могуць стаць ключом да зборніка або па меншай меры важным матывам яго:
Побач з шырокім рэчышчам такіх вось грамадзянскіх праграмных сцвярдлсэкняў у кнізе Ніны Мацяш можна вылучыць яшчэ адзін асаблівы напеў. Найбольш выразна выступае ён у пачатку верша «Прасветласць», твора ўвогуле пераўскладнёнага, але ў ключавых радках дастаткова яснага, нават афарыстычнага:
Напэўна, адно гэтае паняцце не ахоплівае ўсёй працягласці інтымнага струменя ў паэзіі Ніны Мацяш. Каб уявіць гэты струмень, трэба прыгадаць яшчэ хоць пару матываў. Вось адзін з верша «Адліга», твора алегарычнага, у якім тонка зашыфраваны таямніцы сэрца:
I яшчэ адзік акорд — з верша «Расчараванне»:
Ідэалам паэтэсы з'яўляецца чалавек уражлівы, да-лікатны, які няспынна аналізуе і кантралюе свае пачуцці, думкі, паводзіны. Ніна Мацяж дае ўзоры пранікнёнага мастацкага самааналізу. Паэтаў-лірыкаў часам параўноўваюць з шаўкапрадамі, якія цягнуць залатую нітку творчасці з уласных грудзей. Самааналіз і самавыражэнне ў творах паэта-лірыка займае болып месца, чым у празаіка ці вучонага. На гэтай глебе часам узнікаюць нават ператрымкі, якія даюць повад дакараць самалюбаваннем або схільнасцю замыкацца ў сваёй шкарлупе. Лірычны герой Ніны Мацяш захоўвае разумную меру лірычнай спавядальнасці, ён болып праніклівы, але і болын глыбокі, чым у папярэдняй кніжцы. Пошукі сябе і свайго ў жыцці праходзяць тут напружана, часта драматычна:
Ніна Мацяш як бы шукае мяжу чалавечай уражлі-васці і душэўнай вынослівасці. У шэрагу вершаў яна намякае на шкоднасць перагрузак, якія ўзнікаюць у працэсе паскораных духоўных зносін, уласцівых сучас-насці. Гэта паскарэнне трэба кампенсаваць і дыялектычна ўраўнаважыць барацьбою за культуру зносін, за гумяніетычную чуласць. Пазтэса як бы папярэджвае; «Не грукайце часта ў дзверы душы — гэта кволы прадмет». Побач з гуманістычным папярэджаннем вершы Ніны Мацяш сцвярджаюць адметны тып духоўнага хараства чалавека, калі ён дасягае аптымальнай зраўнаважанасці эмоцый, жаданняў, парываў, паўсюдна здзяйсняючы маральны самакантроль.
Цікава выглядае ў гэтым аспекце падтэкст лірычнага верша «Я вас люблю». Шна Мацяш смела паўтарыла ключавы радок пушкінскага «Прнзнання». Такія набліжэнні да класікаў рызыкоўныя, іх можа дазволіць паэт толькі тады, калі ён унутрана перакананы, што яго думкі і перажыванні арыгінальныя. Ніна Мацяш свядома адштурхоўваецца ад пушкінскіх радкоў. Яна не піша варыяцый на памятную са школьных год тэму:
Штуршком для творчага ўяўлення з'явілася сэнсавая розніца слова «люблю» ў рускай і беларускай мовах. Рускаму «люблю» ў беларускай мове адпавядаюць два сінонімы: «люблю» і «кахаю». Тэму адкрыў гэты першы, шырэйшы па змесце сінонім. Лірычная гераіня як бы супакойвае кагосьці, мажліва старэйшага за сябе, у якога свой лёс і свае маральныя абавязкі, яна хоча ўнесці яснасць у іх адносіны: «Я не кахаю Вас, я Вас люблю». Гэта прызнанне накіроўвае зносіны блізкіх людзей у інтэлектуальную платанічную сферу, словы «Я Вас люблю» гучаць як уздыханне, у якім чуваць палёгка і смутак, а над усім — смуга высакароднай аддаленасці.
Філалагічная культура і творчая смеласць відаць у болыпасці літаратурных рэмінісцэнцый Ніны Мацяш. Побач з разгледжаным вершам варта спаслацца на «Ато іе...»9 эпіграфам да якога ўзяты лацінскі афарызм, што старажытныя рымляне выбівалі на абручальных пярсцёнках — «Люблю цябе, любі мяне, вернасць несмяротна». Верш падкрэслівае багаты чалавечы змест простай вернасці ў дружбе і каханні, аддае належнае так званым фундаментальным этычным нормам.