Літаратурныя крыніцы натхнення — пагроза арыгінальнасці. Ніколі не можа ў мастака быць абсалютнай пэўнасці, што ён пераадолеў уладу таго літаратурнага вобраза, які заразіў яго творчым настроем. Першасны асабісты вопыт жыцця, які б ён ні быў — знешні ці ўнутраны,— болын надзейная аснова творчай самастойнасці.
Ціха, ледзь прыкметна струменіцца праз кнігу Ніны Мацяш глыбока лірычны, напэўна асабісты, матыў смутку па сустрэчах з людзьмі, па гутарках, якія не адбыліся. Зносіны з людзьмі, гэта востра адчувае паэтэса, узбагачаюць душу, жаданне шукаць сустрэч — не капрызная прыхамаць. Чалавек прагне дружбы, так як зерне прагне пульхнай раллі і дажджу:
Вось так іншасказальна і выключна шчыра, ажно да заплюшчвання вачэй, гучыць лірычны маналог у адным з вершаў, навеяных тугою па блізкай душы, роздумам пра гуманістычную вартасць сапраўды інтымных зносін. Бо толькі асабістае адчуванне прыналежнасці да свету людзей, адчуванне сваёй патрэбнасці дарагому чалавеку дапамагае ўсвядоміць уласную індывідуальнасць, жыццёвую вартасць свайго «я»:
Гераіня прымае гэтыя «жарты гарызонта», яна га-това вытрымаць пробу на самастойнасць, на незалеж-насць свайго «я». Без гэтага пошукі родных душ і сувязяў з імі сталі б толькі праявай слабасці або нават духоўнага спажывецтва. Яна ведае гэтую суровую дыялектыку жыцця, таму загадзя адмаўляецца ад падарункаў:
Натуральна і хораша пераходзіць Н. Мацяш ад сістэмы «яна і ён» у сістэму «я і людзі». Гэтая другая, шырэйшая сістэма зносін адпавядае і другой сістэме каштоўнасцей. Тут ужо героі ідуць па той скарб, які можа ўзбагапіпь не іх дваіх, я чадавецтва. На гэтай, больш высокай трасе сувязяў выяўляецца адноснасць асабістага адчування шчасця і гора, клопатаў і поспехаў, яго залежнасць ад грамадскага зместу жыцця. Прасветленая пачуццём яднання з людзьмі, паэтэса дзякуе жыццю нават за цяжкасці, за навал спраў і турбот, за тугу і пакуты, якія запаўняюць зместам будзён-ны дзень. 3 філасофскага асэнсавання асабістага ўдзелу ў грамадскім дзеянні, якасці сваіх адносін да жыцця людзей і краіны нараджаецца хвалюючае адчуванне ўласнага лёсу, яго цяжару і важкасці. Цяжар — непазбежны спадарожнік важкасці. Цяжар — паказчык у рэшце рэшт сілы чалавека, вынослівасці яго:
Ізноў жа міжвольна ўзнікае патрэба прыгадаць тут славутыя шаўчэнкаўскія «думы». Параўнанне, як і ў выпадку з пушкінскім вершам, дапамагае адчуць духоўны ўзровень і арыгінальнасць творчай думкі маладой паэтэсы, сучаснасць яе роздумаў пра дыялектыку сувязі асабістага лёсу і лёсу народнага:
У вершах алегарычнага плана «Жыла-была рака», «Адліга», «Вучуся ў дрэў» псіхалагічна тонка асэнсоўваецца дыялектыка душэўных рухаў, якія спадарожнічаюць набліжэнню чалавека да знешняга свету. Смела і па-свойму цікава выкарыстоўвае Ніна Мацятті падтэкст. Яна рашуча адхіляе просталінейнасць, просіць чытача быць субяседнікам, сябрам па роздумах, саўдзельнікам па ўяўляемых знешніх і ўнутраных учынках. Паказальны ў гэтым сэнсе верш, які цалкам пабудаваны на падтэксце, верш-водгук на трагічную пагібель экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11»: