Выбрать главу

Можна быць пэўным, што Ніна Мацяш не адмовіцца ад уяўлення, што паэзія як эстэтычнае дзеянне і пазнанне мае сваім аб'ектам тонкую сферу чалавечых адносін, тут, у гэтай сферы, і яе адкрыцці, яе навука, яе радасць.

Чалавечы бор

Неяк нечакана і нават дзіўна, што сёння, калі ледзь не кожны паэт-пачатковец прывучае сябе ўпадаць у натхнёнасць, уяўляючы, як ляціць у касмічным бяз-межжы спадарожнік Зямлі ці сама Зямля, спадарожніца Сонца, калі на «касмічных» аб'ектах трэніруюць фантазію члены школьных літаратурных гурткоў, Алесь Разанаў, адзін з прадстаўнікоў інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі, свядома ўнікае касмічных рэквізітаў. Вось ён вядзе чытача ў звычайны лес. Праўда, у гэтым лесе прапануе шукаць аб'екты філасофскага пазнання — дыялектычнае сумяшчэнне і напружаны рух трох стыхій: флоры, фауны і чалавека з яго бядоваю свядомасцю.

Прырода ў Алеся Разанава — гэта маса экспанатаў, на якіх ён асэнсоўвае і спасцігае вытокі жыцця, яго першасныя праявы:

Праз лясы сцяжына тчэцца — Каляіна, Капыток... Там маленства чалавецтва. Там пачатак. Там выток114.

Паэт спрабуе злівацца з прыродай, толькі неяк не раствараецца ў ёй — галава яго застаецца цвярозай, а позірк пільным. Яму трэба спазнаць сутнасныя сілы, схаваныя за тлумам з'яў і здагадак. Лясы, бары асвяжаюць душу, так было спрадвеку, пра гэта пісалі класікі, аднак жа лес Разанава ставіць такія каварныя пытанні, якія паэтам прадатамнай эры здаліся б недарэчнымі:

Лістом кранецца да шчакі ён, ад якога не адрокся. Тут як сафізмы — ваўчакі, баравікі, як парадоксы115.

У вершы «Дрэвы» паэт вядзе нас да тых развілкаў на шляхах эвалюцыі, дзе расліны разышліся з жывёламі. Звяртаючыся да царства раслін ад імя людзей, ён кажа:

Вы засталіся шумліва расці ўвышыню і ўглыб, каб рушылі мы шчасліва дарогаю птушак і рыб. Мо быў бы наш крок дарэмны і ўсхліпам быццё сплыло, калі б, паміраючы, дрэвы не слалі сваё цяпло, калі б не паілі нас ветрам у душныя ночы і дні, калі б не ішлі у нетры шурпатыя іх карані116.

Такім чынам, запрасіўшы чытача ў лес, паэт пры-вёў яго да карэнняў быцця і там паказаў парадаксальную рэч — дачалавечы гуманізм, бо як інакш назваць высакародную ахвярнасць раслін у адносінах да фауны? На высакароднай ахвярнасці стаіць жыццё. Стаяла нават да чалавека! Уладзімір Караткевіч разгарнуў гэтую тэму ў «Чазеніі», Разанаў дадаў яшчэ адзін парадокс, прытым цвярозы і папераджальны: парушэнне тых «прагуманістычных» першасувязяў у сусвеце затрымала б поступ жыця. Дык вось дзе, аказваецца, прычына і вытокі гэтага «дачалавечага» гуманізму — у небяспецы парушыць адвечныя сувязі, на якіх трымаецца жыццё ўвогуле. Канчаецца філасофскі маналог Разанава нечаканым заклікам, па-школьніцку запазычаным са статута Таварыства аховы прыроды,— беражыце лес!

Малады паэт сам як бы не вытрымаў да кацца напружання думкі, да якога давёў лірычнага героя ў сярэдзіне верша, ды вярнуўся ў прадметную яснасць практычных зносін.

Вядома, гэта толькі часовы спад, як бы супачын. Герой пойдзе зноў — у нетры жыцця спасцігаць яго тайны тайнаў.

Далейшыя крокі ў філасофію жыцця нам давядзецца прасочваць на творах, прысвечаных нават не царству жывёл, а царству царстваў — чалавечаму грамадству і яго цудоўнаму вытвару — свядомасці. У вершы «Лес» гэтая далікатная сфера была азначана сімвалічным вобразам блакітнага лесу, пра які паэт, адкінуўшы сваю звыклую пэўнасць, сказаў у скрусе: «Мне ў лес блакітны не ўвайсці». На наша шчасце, гэта аказа-лася толькі жэстам сціпласці:

Упарта зманлівы і скрытны, не захаваўшы дробных рыс, прыпаднясе нам лес блакітны сябе самога у сюрпрыз117.

Значыць, увайсці цяжка, але і застацца збоку нельга, даводзіцца ўлучаць рэдкія часіны, калі таемны свет духоўнасці сам захоча раскрыцца. Калі ж і як уступае свае глыбінныя сакрэты «ўпарта зманлівы і скрытны» чалавечы лес? Аказваецца, ён робіць гэта цераз выдатных людзей, чыёй дзейнасцю сам ён абнаўляецца, змяняе, удасканальвае сваю жыццёва-гуманістычную сутнасць. Адкрыцці геніяльных людзей, гэтых парламенцёраў блакітнага лесу, і ёсць форма самараскрыцця грамадскай свядомасці.